Не даязджаючы да вакзала, яны выйшлі з тралейбуса. Вецер мацнеў, вырываў з рук прахожых парасоны. выкручвау іх, ламаў спіцы. Буйныя, як гарошыны, кроплі, бомкнуўшы, разбіваліся аб шэры і шурпаты асфальт, дзяўблі ў непрыкрытыя галовы і плечы.
— Кветкі маглі ўзяць і на вакзале. А гут змокнем, што мышы. Змые з нас фасончык.
— Не бурчы, Юрка! Тут купім танней.
— Ага, на запалках сэканомім і адбухаем палац з мансардамі.
— Бяры ружы ў кабеты пад накідкай. Шкода яе.
— Ты ўсіх шкадуеш, Нінуль. А хто цябе абагрэе?
— Мяне не трэба. Я сама дзяучына моцная.
— Сёння гуляем?
— Так, гуляем!
ІІІ
Бацька Максіма Гурона быў вядомым у Беларусі вѵчоным. Што ні кажыце, а фізік-лазершчык са светлай галавою і прагматычным розумам, ва ўсім — рэспектабельны мужчына — займаў пасаду загадчыка кафедры ў Акадэміі навук рэспублікі. У Інстытуце фізікі ён быў у перабудовачны час адным з прэтэндэнтаў і на пасаду віцэ-прэзідэнга Акадэміі навук. Жыццё, здавалася, лашчыла з усіх бакоў сям’ю Гуронаў. А як жа інакш? Бацька ж, Віктар Георгіевіч, лічыце, што ўхапіў. як гавораць. Бога за бараду. Чатырохпакаёвая кватэра ў цэнтры горада, побач са славутай плошчай Перамогі, службовая машына і асабістая іншамарка, хоць не частыя, але усё ж і не рэдкія паездкі за мяжу, трохпавярховая дача ў наўгадзіне язды ад Мінска, маладжавая хагняя работніца і выпешчаная жонка Валянціна Фёдараўна ды кемлівы сын. Што яшчэ натрэбна было савецкаму чалавеку? У хатнія гаспадыні Гуроны, праўда, узялі далёкую жончыну родзічку. Так настаяла Валянніна Фёдараўна, яна не хацела упускаць у сваё сямейнае гняздзечка жанчыну з вуліцы. Хто яго ведае, як там будзе з чужачкай? А раптам Георгіевіч захоча ласкі свежага цела, пяшчоты новых рук? «За мужчыну ва ўсім да канца не будзь унэуненай»,— так меркавала Валянціна Фёдараўна і дужа не аднускала з рук сямейныя лейцы кіравання. Падрос сынок Максімка, пайшоу у медыцынскі інсгытут, а Валянціна Фёдараўна без сунынку штудзіравала кнігі і манаграфіі па сусветным мастацтве і культуры, захапілася ўсходнімі рэлігіямі, збірала карціны і сама круцілася з мальбертам каля нацягнутых на падрамнік палотнаў. Віктар Георгіевіч аддана працаваў і кіраваў лабараторыяй, Максім вучыўся. Адным словам. сям’я Гуронаў цвёрдымі нагамі стаяла на моцным і. здавалася, непарушным падмурку жыцця. Хапала прысмакаў для жывага і кідкай апраткі для цела. Чэргі існавалі не для сям’і Гуронаў. Жыві і радуйся. Але вось завіхурылі перамены, чорным, крылата-нястрыманым канём-стаеннікам загарцавала па Краіне Саветаў перабудова. Усіх захліснула, як скептычна гаварыла Валянціна Фёдараўна, «дзермакратыя». I парушылася размерана-ціхае жыццё сям'і Гуронаў.
— Уцякаць трэба, уцякаць адсюль, пакуль яшчэ жывыя! — даводзіла жонка Віктару Георгіевічу.— Не сёння. то заўтра застанемся жабракамі, выкінуць і цябе і нас з сынам у яму са смеццем. А ты ж вучоны, лічы, што з сусветным імсм!
— Так ужо і з сусветным,— спрабаваў нясмела адбрыквацца фізік-лазершчык.
— Няўжо не бачыш. ш го ўсё затоптана бруднымі абцасамі хамлоўшчыкаў? Трашчыць па швах гое, да чаго імкнѵліся, ува што верылі? 11е думаеш пра нас, паклапаціся хоць пра Максіма. Яму ж яшчэ жыць і жыць. Дай хлопцу магчымасць праявіцца, паказаць сябе.
— Яму гэта ніхто не забараняе.
— Д зе яму бліснуць? Цяпер, тут? Ты ашалеў! Разуй вочы і паглядзі вакол сябе, усё гарыць ясным агнём! — нераходзіла ўрэшце на крык выпешчаная Валянціна Фёдараўна. Яна пачынала нервова пакусвацъ доўгія, накрытыя лакам пазногці. Мышыныя зубкі лёгенька клацалі па дагледжаным манікюры.
— Сунакойся, кунічка мая,— заспакойваў жонку Віктар Георгіевіч.— Усё наладзіцца. а калі не...— паспешліва працягнуў ён,— ёсць у мяне на прыкмеце некалькі краін.
— I ты маўчаў? — скрушна вымавіла Валянціна Фёдараўна і наіграна бяссільна апусцілася ў скураное крэсла каля тарэра. Яе любімае месца, месца гаспадыні ў вялікай, па-царску абстаўленай зале.— Л куды, куды запрашаюць, Віценька? — нафарбаваныя вейкі аж задрыжэлі ад цікаўнасці над зеленаватымі вачыма, точаны і напудраны носік зморшчыўся між пакацістых нарумяненых шчочак.
— У Канаду звалі, ад фінаў ёсць прапановы, ну і італьянцы не раз клікалі да сябе. Так што, бачыш, выбраць можна.
— Геній ты мой! Вырагавальнік наш залаты.— Валянціна Фёдараўна ад радасці аж слязіну пусціла левым вокам.
— А як жа Манька? Яна ж хатняя работніца, твая родзічка. Куды яе?
— Адправім дамоў у вёску. Вось і ўвесь клопат.
— Варта пагаварыць з Максімам. Рантам ён не захоча нікуды ехаць. Што тады будзем рабіць?