— Яшчэ не выбралі. куды збіраць чамаданы. Я думаю, што ў Італію,— Валянціна Фёдараўна ажзакаціла вочкі.— Там цяплынь і мора, гам проста зямны рай. Праўду я гавару, Віцечка?
— Ыгы.
— Значыць, вырашылі. Перабіраемся ў Італію. А з Максімам я пагавару сама. Ён мяне хутчэй зразумее. Будзь упэўнены.
У мітусні і клопатах прабег не адзін месяц. Валянціна Фёдараўна ў сваіх марах жыла ўжо не ў перабудовачнай краіне, а ў далёкай і сонечнай Італіі. Яна паспела перагаварыць ужо на гэту тэму з дзесяткамі сваіх сябровак. I яны, не то жартуючы ад зайздрасці, а мо і сур’ёзна, называлі жонку Гурона не інакш як Валечка-італьянка.
— Умора званіла наша італьянка...
— Валечка-італьянкатак пахудзела і падцягнулася...
— Ці не хочаш купіць дачу ў італьяначкі?
— Здурнела Валечка-італьянка — ехаць у Божы свет як у капейку...
— Пашэнціла Валечцы-італьянцы з мужам. Ён галава...
I усё ж адна турбота не давала спакою Валянціне Фёдараўне: ніяк не магла яна ўгаварыць сына ехаць разам з імі. Максім з нершай гаворкі адмовіўся наадрэз накідаць Мінск. Ніякія довады на яго не дзейнічалі. I слёзы, і мольбы Валянціны Фёдараўны — усё ўпустую. Не слухаў ён і неракананняў бацькі. Стаяў на сваім.
— Калі закарцела — едзьце. Мне вальней будзе,— адмахваўся хлопец ад сваіх продкаў.— Тут яшчэ непачатае поле для ворыва і севу.
— Што, што ты тут пасееш. сынок?—заходзілася ў істэрыцы Валянціна Фёдараўна.
— Умеючы — многае,— бурчэў Максім і ўключаў музычны цэнтр.
— Засганешся адзін-адзінюсенькі ў бурлючым катле. Ніхто не падсобіць і не заступіцца, рукі не будзе каму падаць, калі рантам спатыкнешся. Мы ж будзем далёка. А ў бацькі ў Турыне якія вялікія перспектывы. Яго адразу на вяршыню навуковай гары запрасілі. Гэта табе не нейкі там клерк.
— Ну і добра, што так усё складваецца. Будзеце падкідваць мне грошы. А з ноўным кашальком усюды прыпяваючы жыць можна...— Максім на хвіліну задумаўся.— Ты б хоць да бабулі ў вёску з’ездзіла, расказала, што і як. А го кідаеце старую...
— Я ёй пісьмо напісала,— перабіла сына Валянціна Фёдараўна.— Яна ёмкая старая, зносу яшчэ доўга не будзе.
— Так гаворыш пра сваю маці? — скептычна ўсміхнуўся хлопец.— Відаць. і я ў цябе, дарагуша, пайшоў. Твой характар з генамі пераняў.
— Сам жа чуў, як у вёсцы нра яе гавораць? Ведзьма, і ўсё. Ніхто за вочы не назаве баба Грыніна. Ведзьма. Другога імя быццам і не ведаюць.
— Ну і што, калі плявузгаюць. Для цябе ж яна маці.
— А табе бабуля. Ці даўно ты да яе наведваўся? Маўчыш? Вось і маўчы.Перад самым ад’ездам Гуроны свой канфлікцік уладзілі. Сеўшы за святочны стол з такой важнай прычыны. Віктар Георгіевіч і Валянціна Фёдараўна сышліся з Максімам на тым, што ён кожны год будзе прыязджаць да іх у Турын падчас канікулаў. Пагасцюе, прыгледзецца і, калі мрыйдзецца жыццё ў Італіі на душы, пераедзе назаўсёды, зноў увальецца ў сям’ю.
— Ты, Максімка, глядзі тут за ўсім, будзь гаспадаром,— даводзіла Валянціна Фёдараўна. Твар у яе расчырванеўся ад выпітага віна, вочы паблісквалі жывымі іскаркамі. Пасля доўгай і турботнай бегатні на інстанцыях. клопатаў, якія звальваліся адзін за другім, яна мо толькі сёння вечарам вальней уздыхнула. Усё, можна сказаць. было зроблена. Заставалася толькі дабрацца да аэрапорта, сесці з Віктарам Георгіевічам у самалёт, і далёкая жаданая Італія прыме іх пад сваё неба.— Не заводзь, сынок, новых сяброў, не вадзі людзей з вуліцы ў кватэру,— настаўляла маці.— Зараз адразу не разбярэшся, хто сябар. а хто пакарыстаецца тваёй нявопытнасцю, ды яшчэ і абчысціць да ніткі. Мы з банькам вырашылі, што развітальная вячэра павінна быць толькі сямейнай. Былыя сябры засталіся ў мінулым, нам трэба прыглядвацца ў Турыне да новых. I дзяўчат абы-якіх сюды не вадзі.
— Маці, ён жа дарослы хлопец,— паспрабаваў умяшацца Віктар Георгіевіч.
— Рана Максіму яшчэ жаніцца, няхай вучыцца. Гэта ніколі неўцячэ ад яго. Жаніцьба — справа нажыўная. Калі будзе мець галаву, го і дзяўчына дастойная сама па сабе прыб’ецца. Ды мы 1 там, у Італіі, прыгледземся,— Валянціна Фёдараўна шматзначна зірнула на сына.— Кажуць, што людзі там тэмпераментныя...
Максім слухаў бацькоў і, здавалася, не чуў іх. Яму хутчэй хацелася застацца аднаму ў кватэры, выправіць продкаў у іх казачную краіну і жыць сваім жыццём. Тым. якое нязгасна, з дня на дзень разгаралася ў душы, бунтавала кроў у жылах, часам нават засціла вочы.
Максім апошні год фактычна не спаў. Ён звечара зачыняў лзверы свайго пакоя на замок (супраць чаго бунтавала маці) і з заплюшчанымі вачыма ляжаў на канапе, чакаў, пакуль стрэлкі на насценным гадзінніку не сыдуцца на дванаццаці і на спящую зямлю абрынецца няўмольная поўнач.