«Запал 1 адну са свечак, што я табе даў...— адразу ж вушы Максіма лавілі голас старога Ахрэма з Зялёнага Лугу,— пастаў на ўкуцці перад перавернутым крыжам. Яшчэ не забыў, як я вучыў цябе, га?»
«Не забыу»,— заўсёды паўтараў адны і тыя словы Максім. Даставаў з хованкі чорную свечку таўшчынёй з таўкач, выцягваў з-пад канапы скрынку з імправізаваным алтаром Гаспадара, раскладваў на кутнім століку. Перш чым запаліць свечку, праколваў указальны палец на правай руцэ і выціскаў шэсць кропель крыві на чорны воск свечкі. Пстрыкала запальнічка, і пякучае вочка свечкі ўспыхвала ў пакоі. Максім чакаў Гаспадара — і ён прыходзіў. Нябожчык Ахрэм, ранейшы важак гарадской абшчыны, сыходзіў, саступаў месца таму, камѵ ѵсё жыццё служыу.
«Радуйся, Гурон! — у адну з начэй, калі хлопец яшчэ і не ведаў, ды і бацькі самі не здагадваліся пра свой пераезд у Італію. важна прагаварыў Гаспадар.— Хутка ты будзеш вольны і магутны. Ты па праву гатовы заняць месца Ахрэма. Ты саспеў. Гурон! Цяпер выбірай у сваю сям'ю дзяцей паслухмяных, тых, хго народжаны пад маім знакам, знакам ночы. I назавѵцца яны ўсе гуронаўцамі. Я адпраўлю тваіх бацькоў у гое месца, дзе павінен нарадзіцца ва плоці я сам. Твае паедуць туды, а ты застанешся тут, бо тваё месца на гэтай зямлі, будзеш араць поле і сеяць, гадаваць парасткі вернікаў маёй сілы. Гэта краіна на ўсёй зямлі — самае прыдатнае месца. Тут людзі без веры і голасу. Ты дасі ім веру, паможаш паверыць у мяне адзінага. А моладзь! — Гаснадар у экстазе цірнуў кашчавыя і сѵхія далоні рук адна аб адну, і з іх пасы пал іся жаўтаватыя іскаркі.— Моладзь без ідэй, з прагнілай душою і пустой галавою,— вось нам і трэба, Гурон, пачынаць сяўбу. I кінутае зерне ўзыдзе!..»
— Ці не задрамаў ты, сынок? — Валянціна Фёдараўна лёгенька дакранулася да пляча Максіма.— Зусім не ясі, вазьмі бутэрбродзік з ікрою. салацік з крабамі. Хто ж без мяне гут за табою прыгледзіць? — твар жанчыны агарнуўся сумам.— I ў каго ты ўдаўся такім упартым? Паехаў бы разам — і ніякіх праблем.
Ад слоў маці хлопец увесь напруціўся. Вочы лязом наласнулі на твары Валянціны Фёдараўны. Тоўстая вена ад напружання выступіла на высокім і гладкім ілбе Максіма. Між чорных дугападобных броў, на пераноссі. сабралася складка ад раздражнёнасці. А прамы рымскі нос ад унутрана прыхаванай злосці нібы пабольшаў, выцягнуўся да верхняй губы.
— Сто разоў гаварыў: вы едзеце, а я застаюся. Так трэба! I на гэтым паставім кропку. Надыдзе дзень, калі я да вас прыскочу.— Белыя і завостраныя зубы Максіма, здавалася, ірвалі словы на кавалачкі, на дробныя шматкі. I яны, так падалося маці з бацькам, крывавілі над святочным сталом.
— Усё! Супакойся. Вып'ем за добры налёт і мяккую насадку,— Віктар Георгіевіч наліў фѵжэры.— Не грэціруй ты, маці, будучага ўрача. Яму трэба моцныя нервы,— фізік-лазершчык усміхнуўся.
— Апошні гост if ём да дна,— падтрымала Валянціна Фёдараўна.
Максім спрактыкавана, двума глыткамі асушыў фужэр, чым, відаць, азадачыў Валянціну Фёдараўну.
— Мужчына! — задаволена крактануў Віктар Георгіевіч.
— А вы думалі? — голас Максіма пагрубеў, басавітыя ноткі скалыхнулі крышталь люстры на столі. а па-юначы пульхныя губы выцягнуліся чырванаватым шнурком. Дзіўна, але вочы хлопца заставаліся непадступна халоднымі, быццам заінелымі. Усё роўна як зяленіва восеньскай травы над першай зазімнай павалокай інею.
«Яны лічаць усё яшчэ мяне кволым птушанём, якое без іх прыгляду задзяўбуць іншыя квактухі і ўжо апераныя падлёгкі. Не і яшчэ раз не! У маіх руках сіла, якая вам, мае прастачкі, клапатлівыя родзічы, і не снілася. Хутчэй бы дыхнуць без вас на поўныя грудзі, распраміць плечы і ганарова ўзняць галаву. Каб вы не азіраліся на кожны мой чых, не мацалі лоб, калі падступае гарачка ў надвячоркі з ноуняй на небе, перад пятніцай трынаццатага чысла. Устыў; у нячонках сядзіць мне ваш клопат!»
— Праводзіць нас усё ж не надумаў, Максімка?
— Вы ж гаксоўку заказал і,— хмыкнуў хлопец у адказ.
— Пабылі б разам лішнюю гадзінку,— прасіла Валянціна Фёдараўна.
— Не дзяцінься, маці,— убіўся ў гамонку Віктар Георгіевіч. Няхап паспіць лішнюю гадзіну. Аэрапорт не за гарамі.
— Правільна, стары, кажаш,— падтрымаў бацьку нашчадак.
— Вы, мужчыны, увесь час заадно. Не нарадзіла я сабе дачку, цяпер шкадую,— наіграна надзьмула пульхныя, падфарбаваныя ў карычневы колер губы Валянціна Фёдараўна.
— А хто табе не даваў? — з непрыхаванай злосцю запытаў сын.
— Каб жа я магла,— па твары Гурончыхі ценем мільганула роспач.—Скажы дзякуй, што гы, Максімка, пабачыў свет Божы.
— Ха-ха! Дзякуй! — малодшы Г урон усхапіўся з месца і, тэатральна схіліўшы галаву, пакланіўся, шаркнуўшы нагою па напаліраваным паркеце.