— Ты яшчэ іранізуеш? — бачылася, ш го Валянціна Фёдараўна па-сапраўднаму крыўдзіцца.
— Хопіць вам! — павысіў голас галава сям’і.— Пераводзіце развітальную вячэру ў пустую сварку. Ты, кунічка мая, калі трошкі захмялела, то ідзі прыляж, а мы з Максімам прыбярэм са с гала.
— Ці не забылі, як гэта робіцца? — з яхідцай спытала Валянціна Фёдараўна.— Нічога, сынок, прыйдзецца вучыцца. А мо наймеш хатнюю работніцу? Новую. Наша ж цяпер у с ваёй вёс цы.
— У мяне, не хвалюйся, будзе каму прыбраць і на стол падаць.
— О’кей, дарагі,— твар у жанчыны пасвятлеў, вочы заблішчэлі ранейшым агеньчыкам, у іх успыхнулі жвавыя іскаркі.— Ты не прападзеш, я ўпэўнена. I ад гэтага мне добра на душы. Вось так,— Валянціна Фёдараўна паднялася з-за стала.— Іду спаць, як вы, дарагія, загадалі. Рана падымацца. Добрай ночы, мае мужычкі...
— Добра, калі добра ўсё заканчваецца. Пакурым, Максім? — Віктар Георгіевіч дастаў з шуфлядкі каля таршэра пачак «Мальбара».— Па адной цыгарцы і — у пасцель. Думаю, што заўтра сам прыбярэш, праўда?
— Няхай будзе так,— пагадзіўся хлопец.
Кольцы тытунёвага дыму расплыліся па зале, лёгкай пялёнкай ахуталі крышталёвую люстру, павіслі на дарагім багеце карцін, ш го віселі на сценах.
...Гаспадар, як заўсёды, завітаў у пакой Максіма апоўначы. Свечка ўжо гарэла, а Г урон нрыслухоўваўея да соннай цішыні і ледзь мутных начных шорахаў. Хлопец меў выдатны выгляд. Ён падсвядома адчуваў, ведаў, ш го ягонае жыццё крута мяняецца. Ён, Максім. становіцца магутнай сілай, якая разрастаецца ў яго целе.
— Я прыйшоў развітацца.— Гаспадар сядзеў у крэсле. агеньчык свечкі ледзь выхопліваў ягоныя абрысы.
— Ты пакідаеш мяне аднаго? — Максім прыўзняўся на локцях, канапа лёгенька рыпнула.
— Чаму аднаго? — не пагадзіўся Гаспадар.— Табе ж застаецца Ахрэмава кодла з маіх вернікаў. Ты, Максім, павінен іх узняць на новую прыступку, вышэпшую, у служэнні мне. Ты многае спасціг. Ведаеш тое, што я хацеў укласці ў цябе.
— Куды ж сыходзіш ты, мой Гаспадар?
— Іду туды, дзе мае служкі яшчэ спяць. Я павінен даць пра сябе знаць лакальнай успышкап зла.
— А дзе гэта?
— Ну, у некаторых кропках зямнога шара,— ухіліўся ад прамога адказу Гаспадар.— Як вучыць старажытнейшая філасофія, усё ў гэтым свеце звязана са ўсім астатнім у ім жа. Усё ва ўсім! Ваша квантавая фізіка гэта называе «ідэалогіяй бутстрэпа». 1 калі мне ўдасца поўнасцю знішчыць хоць адзін атам у сусвеце, то і загіне ўвесь сусвет. А для гэтага патрэбна працаваць, працаваць і яшчэ раз працаваць.
— А я? Мы, гвае вернікі, як будзем? — усхваляваўся Максім.
— Вы вечныя! — Гаспадар усміхнуўся ў змроку пакоя.— Я без вас слабы, як кволенькія і вы без мяне. Ты ж толькі што чуў: «Усё ва ўсім». Шукай, Максім, сабе памочніка, а можаш назваць яго і сваім намеснікам. Я табе падкажу, дзе ён цяпер.
— I дзе яго сустрэну? — паспешліва спытаў Гурон.
— Што? Не церпіцца парадніцца? — Гаспадар закурыў ад свечкі люльку. Здушлівы і смярдзючы дым слупам пацягнуўся да столі.— Шэсць тыдняў запар, па пятніцах, у самы полулзень ездзі на чыгуначны вакзал. Ты сам яго ўбачыш і пазнаеш. Ен стане ў цябе правай рукою.
— А калі я памылюся? — перасцярогся Максім.
— Не думаю.
— I ўсё ж.
— Добра. Гэта важны крок у нашай справе, промаху не грэба дапускаць.— Гаспадар на хвіліну задумаўся, нешта вырашаў сваё, кумекаў у адзіноце, нарэшце прагаварыу: — Ягонае імя Вілен, а прозвішма Падкідны... I месца збораў вам трэба мяняць. Падвал пад Ахрэмавым домам ужо не падыходзіць. Дужа людна і шмат непатрэбных вачэй вакол. Мы яшчэ не гакія магутныя, каб не асцерагацца дахлячых праведнікау.
— Можа, у маёй кватэры? Яна ж вялікая, і я адзін застаюся.
— Не! — перапыніў Гаспадар.— Ты павінен заставацца чыстым, без падазрэнняў. Пакуль. Усяму свой час, Гурон.
— Я падшукаю.
— Яно ўжо мною знойдзена.
— Далёка?
— Па Магілёўскай шашы. У глыбіні Чэрвеньскага раёна. Там закінуты і забыты дом адпачынку костнага завода. Месца, варгае ўвагі. Заплюшчы вочы, і я накажу табе дарогу. Але пачакай, ледзь не забыў. Перад тваім пад’ездам стаіць навюткая «мазда». Ключы ад яе кладу на стол. Машына — мой падарунак табе. А зараз запамінай дарогу ў логава гуронаўцаў...
Максім прачнуўся позна. Усё цела чамѵсьці ламіла. Здавалася, што кожная костачка прайшла праз малатарню. Пад грудзі падкачваўся даўкі камяк і падбіраўся пад самае горла. Хлопец хуценька ўскочыў з канапы і басяком шмыгануў у прыбіральню, схіліўся над унітазам. Яго званітавала. Вочы засцялілі слёзы. Максім аддыхаўся. У ванным пакоі спаласнуў твар халоднай вадою. Палягчэла.