«Будзе з гэтаю дзеўкай мне клопату,— падсвядома нарадзілася здагадка ў Максіма.— Яна — перакідны масток паміж двума берагамі, на якім стаіць свет да сённяшняга дня. На ад-ным баку — мы, гуронаўцы, а на другім — праведшкі-святошы. Нічога. масток згіне сам сабою. Трэба аоарваць вяровачкѵ, шго злу чае Вілена і гэгу лярву Нінку. Падкладу Вілену у пасцельку нашанскую дзяўчыну, сястру па веры і служэнні Гаспадару. Ха-ха. Праблема вырашана! А пакуль няхай пануд зіцца хлопец. Недарэмна ж Г аспадар час га паугараў, шю словы чалавека вынайдзены спецьгяльна для таго, каб схаваць за імі сапраўдныя думкі. Пакуль Вілен не пераламіўся поўнасцю, не прыняў нашага хрышчэння, трэба палашчыць ягоны слых і гонар салодкімі і ласкавымі словамі. I ўсё ж у гэтым хлопцу шмат агульнага са мною. Гаспадар недарэмна выбрау яго ў памочнікі».
— Спрацуемся, Вілен?
— Ыгы.
— Тады паехалі. Хопіць тырчэць у смярдзючай багне вакзала. Прыйдзе час, і мы беспамылкова будзем пазнаваць людзей, вось гэтых усіх людзей, якія зараз мурашамі снуюць вакол нас. Мы, і ты ў іх ліку, будзем прымаць рашэнні, каму жыць, а каму памерці.
Максім заўважыў, як хлопец ад нечаканасці аж перасмыкнуў плячыма.
«Нічога, прыйдзецца яму прывыкаць яшчэ і не да такога. Галоўнае, я знайшоў намесніка!»
Іншамарка, імпартовыя пыгарэты, навюткае і клёвае адзенне з дарагога буціка, полудзень у прыватным і шыкоўным рэстаранчыку, пара фужэраў, з прыгаршчы, італьянскага віна — расслабілі і супакоілі Вілена. Хоць і даймала думка: з-за чаго такая шчодрасць і ласка яму, Вілену, ад незнаёмага чалавека? Лічы, равесніка...
«Дармавы сыр — толькі ў мышалоўцы».
«Глупства. Кожнаму чалавеку павінна пашэнціць некалі».
«Калі так,то будзь здаровым і пры сваім поўным шчасці»,— Вілен адчуваў, што ўнутрана ён быццам дзеліцца на дзве часткі. Адна, першая з іх, працівіцца ўсяму, што робіць Максім для яго, а вось другая, і здаецца, што больш моцная. шчыкатлівай радасцю поўніць душу.
«Глядзі, не апячыся ад шчасця, якое няведама адкуль звалілася. А то прасунеш галаву ў пятлю. Перахопіць вяроўка дыхавіцу, без мыла зашчоўкне шыю».
«Ды пайшоў ты, дарадчык!»
«А як Нінка? Ты ж кінуў яе пад чужыя ногі. Яе затопчуць і заплююць. Яна без цябе, што яйкабез шкарлупіны».
«Не хвалюйся. Знайду яе і забяру. Будзем разам. Максім добры, ён дазволіць».
«Ага. вось ужо і дазвол патрэбны Максіма».
«Пайшоу к чорту!»
«Эх, Вілен, Вілен... Я буду шукаць Нінку. У ёй паратунак...»
***
— Да мяне жыццё навярнулася тварам. Дзякуй табе, Максім.— праз тыдзень прызнаўся Вілен. Ён жыў у Гурона, які адвёў яму бацькоўскі пакой. Днямі хлопец глядзеѵ відэа з касетамі пра крывасмокаў. зданяў-нябожчыкаў, славутага Дракулу (пра яго Вілен шмат разоў ужо чуў), а найбольш Гурон падсоўваў фільмы з сатаністамі і ахвярапрынашэннем. Максім няспешкі, паступова і павольна падводзіў Вілена да служэння Гаспадару. Ён пабойваўся напорыстасці, каб не напалохаць, каб не адвярнуць Вілена ад той дарогі, на якую цвёрда стаў сам Максім і па якой прыйдзецца пайсці Вілену.
— Калі ўжо будзем гаварыць сур’ёзна? — адным вечарам занытаѵся Падкідны ў Гурона.— Я ўсё прагледзеў, прачытаў, завучыў, што ты мне раіў. Калі ж падпусціш да галоўнага? Ты ж выбраў мяне не толькі, каб смачна я еў ды спаў удосталь.
— Праўду кажаш, Вілен. У наступны панядзелак праводзім гваё хрышчэнне ў Доме ночы. Гэга наш храм. Ты ж станеш маім намеснікам. Наш Гаспадар падрыхтаваў ужо і падарунак габе. Учора ён прыходзіў. У аўторак я аддам табе ключы ад тваёй,— Гурон шматзначна памаўчаў, — кватэры і яшчэ адны ключы ад срэбранага шасцісогага «мерседэса». Вось так.
— Ад куль? Як гэта?
— Не твае турботы, пра ўсё паклапаціўся Г аспадар. I перастань думаць катэгорыямі смяротных (Максім усміхнуўся, калі прыгадаў, што такія ж словы некалі гаварыў яму сам Гаспадар).
У панядзелак Максім з Віленам прыехалі ў Дом ночы яшчэ завідна. Глухая мясціна сярод ельніку і сосен, невялікая палянка каля дома, загадкавая цішыня — усё адразу спадабалася Падкідному. Яму нават падалося, што ў тым месцы ен некалі быў ці бачыў у сне.
— Вось наша і галоўнае месца.— задаволена пацягнуўся Гурон, пазванок аж трэснуў у яго.— Гадзіны праз чатыры тут будзе людна і весела. З’едуцца нашы браты і сёстры па веры. Ахрысцім цябе, Вілен. і станеш ты маім намеснікам. Як? Нядрэнная перспектыва?
Вілен згодна кіўнуў галавою.
— А цяпер пазнаёмлю цябе з нашым варгауніком. Хітрун, нягоднік! Недзе прытаіўся ў кустоўі і назірае за намі. Зараз паклічу.— Максім тры разы гучна ляснуў далоняй аб далоню і, закінуўшы галаву, прапяжна завыў, ці не. хутчэй гэта падобна было на кугуканне савы. I тут жа з гушчару вербалоззя вышугнула вялізная чорная птушка. Выгнуўшы голую галаву і распасцёршы крылы, яна надыбала, неяк перавальваючыся з адной магутнай лапы на другую, да Гурона. Вілен адстуйіў крокі на два. Хлопец быў па-сапраўднаму здзіўлены.