Грыф, узняўшы галаву і шырока раскрыўшы кручкаватую дзюбу, сквапна заглытваў прадаўгаватыя кавалкі мяса. Вілен заўсёды спецыяльна купляў для яго адборную цяляціну на загарадным рынку. Ііазіраючы на грыфа, хлопец адчуваў, як і сам ён усім сваім абліччам зараз нагадвае гэтую грозную птушку.
1 сапраўды, калі б хго-небудзь староннім вокам цяпер зірнуў на Вілена пры дзённым свягле, го душа і сэрца ў незнаёмца скамянелі б ці хутчэй за ўсё ператварыліся б у лядзяш. Вытанчаны, інтэлігентны гвар дзецюка з матавай скурай і глыбокімі вялікімі вачыма колеру восеньскіх каштанаў грубеў, а росчырк вузкаватых яркіх вуснаў (хто нершы раз бачыў Вілена, прыхаванай усмешкай думаў пра сябе: гэты юнец з караткаватымі вусікамі падмалёўвае губы)ганчэў да ніткі і бялеў, выстаўляючы напаказ дагледжаныя, быццам нацёргыя мелам, зубы. Валасы караткаватай стрыжкі на галаве ў Вілена натапырваліся, што ігліца на лапках ядлоўцу. Ніхто б не засумняваўся цяпер і ў тым, што хлопец пашырэў у плячах. Верхні гузік на кашулі, здавалася, не мог стрымаць мускулістую напятасць шыі, па венах і артэрыях якой, быццам па трубах водаправода пад ціскам шматмерных помпаў, пульсавала кроў. Вілен адарваў позірк ад грыфа, страсянуў галавой. У руцэ застаўся пусты цэлафанавы мяшок.
— Вось і насыціліся мы,— хлопец шпульнуў пад нізкарослыя прыдарожныя кусты непатрэбны зараз мяшок.— Відаць, толькі дурні сцвярджаюць, што вы, грыфы, жэраце адну падлу, га, мой птах? Ці твае супляменнікі ў цёплых і пустыністых краінах усё ж любяць смакаваць мяса з душком? Можа, яно і так. А ты, жыхар нашых беларускіх земляў, не грэбуеш і свежанінай. Правільна робіш. Усё смярдзючае, аджылае пакідай воранам, гэтым няспынным крумкачам, якія наганяюць жах на палахлівых старушэнцый, калі кружляюць па небе над іх хатамі. Папярэджваюць, што аджылі сваё дзядкі-бабулькі, падыходзіць іх час пераглядваць прыхаваныя вузельчыкі з ненадзёванай апраткай, апошнім уборам, у якім і нойдуць яны ў халодныя абдымкі зямлі.
Грыф уважліва слухаў Вілена з паўадкрытай дзюбай. Часам паварочваў то ў адзін, то ў другі бок сваю лысую белавата-чырвоную галаву. I ў такія моманты ён нечым нагадваў гіганцкую курыцу, якая ловіць покліч гаспадыні перад гым, як кінуцца на яе голас па жменю прэлых зерняў ячменю.
— Ці ўсе на месцы?
Грыф лёгенька ўцягнуў галаву ў плечавое міжкрылле.
— Гурон чакае мяне?
Птах яшчэ больш заглыбіў галаву.
— Гэта прыемна, калі цябе чакаюць. Мо самае лепшае, што мае чалавек. Гы вось мяне першы сусгрэў, таму што больш за ўсіх чакаў. Грыф спружыніста таргануў галаву ўгору. Выцягнулася
шыя з рэдзенькімі пярынкамі.
— Ну, давай ляці, дружбачок. Табе напрамкі блізенька, хутка і я прыкачу.
Грыф быццам толькі і чакаў гэтых слоў. Ён адштурхнуўся ад капота машыны парэпанымі лапамі і, загарнуўшы пад сябе магутнымі крыламі паветра, накрыў ценем асветленую фарамі дарогу.
Не прайшло і пары хвілін, а птушкі і след прастыў. Быццам і не было яе побач з хлопцам. Вілен агледзеўся навокал. За габарытнымі фарамі машыны, ва ўрасянелай траве, блішчэлі яркімі жаўтаватымі каралямі светлякі. Здавалася, што іх нехта шчодрай рукой наводмаш сыпануў йаўз дарогу. Першы раз, калі Вілен Падкідны пабачыў у лесе светлякоў, ён па-сапраўднаму спалохаўся. Той ноччу хлопец прагульваўся з Гуронам каля іх рэзідэнцыі — былога дома адпачынку. Ноч была надзіва глухой і густою, як гудрон, на небе не праглядвала ані зоркі, толькі натужліва хрыпаты вецер цяжка і надрыўна стагнаў у вершалінах прастуджаных дрэў. Вілен зараз узгадваў, як на сэрцы і ў ягонай душы было сполахна і нудотна, усё цела, здавалася, моцна абкручана мокрай анучай. Ад гэтага скура пабралася пупырышкамі, здавалася, што яе абсыпалі просам. Ён больш маўчаў, а гаварыў Гурон.
— Ты хочаш ведаць, чаму я цябе падабраў на вакзале? — Максім Гурон чакаў адказу, а Вілен уважліва глядзеў сабе пад ногі, баяўся натыкнуцца на частыя ііні ад дрэў, якіх зашмат было наўкола сцежкі.
— Не, я цябе не пашкадаваў,— Гурон глухавата рагатнуў.— Шкадаваць я не ўмею, ты сам, відаць, у гэтым ужо ўпэўніўся. Згледзеўшы цябе на лаўцы з бамжамі і з пляшкай капеечнага віна ў руках, мяне быццам токам сцебанула, я нутром адчуў, спрацавала падсвядомасць, у скроні шуганула кроў, а ўнутраны голас Гаспадара прашаптаў: «Ён ваш. Забяры яго цяпер жа і будзеш мець яшчэ адну, акрамя сваёй, правую руку. Ён пойдзе за габою, толькі пакліч». I я не памыліўся. Ці помніш, брат, якім ты быў заўшыўленым, брудным і недагледжаным?