Выбрать главу

— Сёння пятніца, Юрачка,— заблішчэлі ў Кірылаўны вочы. калі яна заўважыла віно ў руках хлопца.— Бягуць шалудзівыя на свае ўчасткі і дзялкі, будуць варыць і парыць для сваіх млыноў-жыватоў прысмакі.

— Нам спяшацца няма куды. Праўда, дзяўчаты?

— Ага, Юрачка. Мы каля цябе пасядзім,— хітравата выскаліла старая бяззубы рот.

— Пайшлі на ўлюбёнае месца. На Дружную, пад ліпы. Там наш выязны рэсгаран. Ціхі і без менгоў.

Кірылаўна пасля трэцяй плянікі добра захмялела. Пачаланесці пашлаватую бязглуздзіцу. Нінка з Юркам даііілі агюшняе віно ўдваіх.

— Завяду старую ў яе лежбішча, а то і асунецца тут на зямлі. Старасць паважаць трэба. Калі раней не акачурымся, то нейкая добрая душа і нас прыгледзіць, паможа. Я праўду кажу. Нінка?

— Праўду, праўду. Вядзі ўжо.

— Ты пачакай. Мо разжывуся недзе яшчэ на піва. Супраць нічога не маеш?

— Глядзі сам,— абыякава прамовіла дзяучына.

— Не любіш ты мяне. Нінка, ахладзела агюшнім часам,— п'янавата ўздыхнуўшы, прамармытаў Юрка.— Усё лётаеш недзе ў сваіх, адной табе вядомых, марах. А мяне як быццам і няма.

— Не вярзі бязглуздзіцы. Падымай Кірылаўну і вядзі.

— Можа, памагла б? — лагодна папрасіў хлопец.

— Тут недалёка да падвала. Адзін справішся. А то, калі ўгледзяць пагоннікі, што вядзём пад рукі,— заграбуць. Вы ўдваіх асцярожненька і даклыпаеце.

— Няхай будзе па-твойму. Доўга не затрымаюся, мігам буду тут.

— Я нагуляю паблізу.

— Мы пайшлі.— Юрка прыўзняў Кірылаўну пад пашкі, патрымаў, пакуль яна цвёрда не стала на ногі, і асцярожна павёў з-пад ліп на тратуар, дзе заўважна паменела ўжо людзей.

Увачавідкі цямнела. Загарэліся ліхтары паўз дарогі і на супынках аўтобусаў з тралейбусамі. Нінку ахапіла незразумелая санлівая млявасць. Каб не задрамаць, яна вырашыла прайсціся па прывакзальнай плошчы, развеяцца.

«Сумна. Як мне сумна і адзінока. Хочацца душэўнага спакою і цеплыні. А дзе ўсё гэта прыдбаць? — Нінка нацягнута ўсміхнулася сама сабс.— За грошы не купіш, ды і грошай тых няма.— Няведама адкуль пад горла падкацілася льняным зблытаным матком ні гак крыўда і нават адчай. 3 ку гкоў вачэй йаўз нос пакаціліся бупнымі і ядранымі, быццам прыхопленыя марозцам журавіны, слёзы.— Гэга не я плачу, а віно,— супакойвала сябе дзяўчына.— У мяне ж усё добра і нармальна. Чаго хацела — тое і маю. Навошта тады макрэдзь развадзіць на гвары... Не, усё ў мяне абы-як. Відаць,

дурнею пакрыху, але настойліва і беспаваротна. Ад Вілена ніводнай вестачкі. Дзе ён?.. Юрка усё больш співаецца, а за ім скочваюся і я, як гарошына па нахіленай дошчачцы. Трэ­ба нешта мяняць адзін раз і назаўсёды. Толькі дзе ўзяць сілы? Няўжо я стала такой бязвольнай і мяккай, што цеста? Не, не хачу. Не хачу!»

Нінка павольна крочыла пауз жалезную агароджу, якая аддзяляла прыпынак таксовак ад пешаходнай прывакзальнай тэрыторыі. Яна пільна ўглядалася пад ногі. Збоку здавалася, што дзяучына нешта шукае. Блякла-малочнае святло ад ліхтароў бессаромна зрывала з людскіх плячэй іх цені і кідаііа на чорны асфальт, зблытвала і скручвала ў мудрагелістыя вузлы фантастычных канфігурацый.

Нінцы захацелася пакурыць. Яна машынальна запусціла руку ў кішэню сукенкі. Пуста. Азірнулася вакол. Каля кіёска «Белсаюздруку» заўважыла візуальна знаёмую жанчыну, якая пастаянна прадавала цыгарэты, як гавораць, з-пад палы. Дзяучына палічыла грошы. На пачак «Арбіты» хапала. Купіла. Ад першай зацяжкі закашлялася. а ў галаве памутнела. Наважылася выкінуць цыгарэгу, але ў апошнюю хвіліну перадумала. Аддыхаўшыся, Нінка зноў няспешна зрабіла зацяжку. Стала лелей, у вачах праяснілася. Дзяучына прысела на прут жалезнай перагародкі, падэшвамі чаравікаў уперлася ў ніжні прут.

«Сядзець нязручна, але можна. Цыгарэты аддам Юрку. Не для мяне гэтая халера»,— яшчэ раз зацягнуўшыся, Нінка выкінула недакурак.

— Такая прыгажуня і адна? — пачула Нінка каля сябе прыемны барытончык. Павольна, без цікавасці павярнула галаву. Побач стаяў малады хлопец ці не яе гадоў. Каротка пастрыжаныя валасы на галаве, прадаўгаваты твар, над тонкай верхняй губой невялікія вусікі, цёмныя вочы з глыбокім позіркам аглядалі постаць дзяўчыны.

Нінка хацела пазвычцы паслаць прыліпалу, але нештаспыніла яе намер. Агледзеўшы маладога, падцягнутага і стройнага чала­века, яна нечакана для самой сябе какетліва адказала:

— Чакаю кавалера.

— Магу прапанаваць сваю кампанію.

— А што? Я не супраць.

— Мамка з банькам хвалнвацца не будуць?