— Я даўно ужо дарослая дзяўчынка.
— Выдатна. Тады пракоцімся на машыне. Вунь яна стаіць.— хлопец паказаў на прыпаркаваную іншамарку за таксоўкамі.
— Ого! Калымага на першым разрадзе.
— Спецыяльна для цябе, красуня.
— Пайшлі.— Нінка лёгка саслізнула з жалезнай парэнчы.
— У машыне яшчэ сябар з дзяўчынай. Але ты не хвалюйся, кампанія шго трэба. Можаш мне паверыць.— паспяшаўся запэўніць кавалер.—Яны. відаць, ужо адкаркавалі пляшачку джына «GORDON’S». Мы і ўвальемся ў кампанію. Як тваё імя?
— Нінка.
— А я — Багдан.
— Гучыць прыгожа.
— Мне падабаецца. Хоць і тваё не горшае. Нінка. Нінэль. Нінуля...Клас!
Багдан адкрыў заднюю дзверку машыны, прыгнуўся і весела прамовіў у салон:
— Прымайце і нас з Нінкай у сваю кампанію. Не супраць?
— Не. Заскоквайце. Весялей будзе,— пачулася адтуль.
— Па адным шкаліку — і едзем да мяне на дачу. Кампанія згодна? — пасадзіўшы Нінку на задняе сядзенне да сваіх знаёмых і сеўшы сам за руль, прапанаваў Багдан.
— Мы за, абедзвюма нагамі,— хіхікнула дзяучына, якую Нінка не магла добра разгледзець у паўзмроку машыны.
— А ты бамжуеш? — чокнуўшыся зграбнымі шкляначкамі, не змаўкала «лахудра» (так пра сябе назвала незнаёмку Нінка).
— Заткніся, Вяруня,— пагрозліва буркнуў ваўкаваты хлопец і наліў сваім яшчэ па шклянцы, а зірнуўшы на Нінку, заахвочваючы, прапанаваў: — Тут у нас засталася кропля лікёру. Дай налью табе.
Нінка выпіла. Праз нейкую хвіліну яна адчула. як разняво-іена абмякла цела. Ёй зрабілася добра і спакойна: ні клопатаў таое, ні турбот. Вочы самі сабою заплюшчваліся, і дзяўчына шхенька апускалася ў лійучую дрымоту.
— Гатова, едзем,— Багдан націснуў на газ. Машына выруліла са стаянкі на праезджую дарогу і ўлілася ў густы паток жалезнай братвы. Праз паўгадзіны іншамарка Багдана імкліва наматвала на колы асфальтавыя кіламетры Магілёўскай шашы.
V
Вілен заўважыў, як з нрыцемненага боку ўваходных дзвярэй наспешліва аддзялілася чачавечая ностаць і павольна скіравалася да ягонай машыны. Y святле фар «мерседэса» хлопец адразу пазнаў Гурона. Накінутая на плечы чорная шаўковая хламідзіна прыкрывала ягонае цела. На галаве ўзвышаўся такі ж чорны каўпак-карона, які ўвенчваўся перавернутым дагары шасціканцовым крыжам. Твар Максіма хаваўся пад яго заўсёднай маскай-трохку гнікам. На яе сажыстай паверхні фасфарычна блішчэлі проразі вачэй і рота, а там, дзе павінны знаходзіцца шчокі, ірванымі ранамі крывавілі шматкі чырвонай матэрыі. Вілен часта бачыў Гурона ў такой апратцы з маскаю. гаму выгляд сябра-паплечніка ў цішыні лесу, каля Дома дзяцей ночы, не выклікаў аніякіх адчуванняў.
— Слава, Гаспадару! — прывітаў Максім хлопца праз прачыненае акно «мерседэса».
— На ўсе вякі,— завучана адказаў Вілен.
— Даўгавата сёння ты дабіраўся.
— Нешта не вельмі добра сябе адчуваю,— без ногак апраўдання ў голасе адказаў Падкідны.— Думаю, што ўсё ж не спазніўся?
— Стаў машыну да астатніх аўто і заходзь. Усё гатова. Багдан нрывёз ахвяру, хутка начнём. Бачыш: поуня набліжаецца да нябеснага цэнтра. Не марудзь.
«Архараўцы Гурона працуюць без збояў. Ведаюць, каго падбіраць». Вілен паставіў машыну з тыльнага боку Дома. Тут, сярод кустоў, нрытаілася ўжо з дзесятак іншамарак, былых айчынных мадэляў і два «назікі».
«Усе ў зборы,— лёгенька прыкрыў дзве зку «мерседэса» хлопец.— I я прыехаў да самага пачатку. Нешта цяжкавата нудзіцца сэрца, неспакойна на душы... Ад чаго б усё гэта? Мо поўня так дзейнічае? Клопатна. У грудзях быццам пудовы камень ляжыць. Трэба хутчэй зайсці ў прылазнік, што каля ангара. каўтнуць пару глыткоў сугрэўнага. Сваю ж пляшку паціху высмактаў. Думаю, што тады палягчэе...»
Нінка ляжала ў паўзабыцці. Яна ціхенька стагнала. Калі прыгледзецца цяпер каму-небудзь уважліва да яе твару, то можна заўважыць, што ёй мроіцца нешта прыемнае і добрае.
Дзяучына бачыла ў свам паусне Вілена. Яна прыціскалася да яго, а рукі даследавалі, абдымалі шырокую спіну і плечы хлопца, атрымліваючы задавальненне ад гульні-перакотвання магутных мускулау пад лагоднымі і адчувальнымі пальцамі. Моцнае і цвёрдае цела Вілена зачароўвала Нінку. Пацалункі будзілі ў ёй неадольнае жаданне чагосьці невядомага, прымушалі кроу бегчы хутчэй, а сэрца біцца з такой сілай, быццам яно вось-вось разарвецца ў яе грудзях. Страсць паступова разгаралася і захоплівала Нінку, пакуль не стала зусім нясцерпнай. I ў тую хвіліну, калі яна адчула, што памрэ ад замілавання, выкліканага Віленавымі ласкавымі губамі і языком, хлопец выпусціў яе са сваіх рук і падняўся. Нінка застагнала мацней. Пальцы рук шкрабанулі па негабляваных дошках лаўкі, на якой яна ляжала. У прылазенцы, каля алтара, нікога не было, акрамя Максіма Гурона і паўсоннай Нінкі на лаўцы.