— Ыгы,— адазваўся нарэшце і Вілен Падкідны.
— Ты быў апушчаны, згніў бы зажыва. Хоць не. Рана ці позна цябе прывяла б дарога да нас. Не гэтым днём, то другім, але я цябе б вылічыў і знайшоў. Сам ведаеш, ш го вакзалы — гэта сметніца чалавечых целаў і душ, гэга наш палетак, на якім мы збіраем даніну для ахвяравання Гаспадару.
— А як жа міліцыянты? — няўпэўнена спытаў Вілен Падкідны.— Няўжо яны не шукаюць тых, хто бясследна знікае?
— Будзь рэалістам. Каму патрэбны тыя, каго само, так бы мовіць, грамадства адпрэчыла ад сябе, утаптала ў гразь, зрабіла гноем, бясплодным гноем, на якім нічога не расце. Яны, гэтыя вакзальныя адкіды, толькі муляць «прыстойным грамадзянам» вочы, назаляюць. Усім сваім выглядам і жыццём нібы гаворачы:
«Паглядзіце на нас, паважаныя, і мы некалі былі такімі ж, як і вы, але жыццё, абставіны, а найбольш, можа, лёс, кіданупі нас у багну. Не адварочвайце пагардліва твары, не заракайцеся, бо можа стацца і з вамі такое. Жыццёвыя сцежкі непрадказальныя». А каму хочацца бачыць у апушчаным бамжы самога сябе? Вядома, што такіх ахвогнікаў не знойдзеш. Бамжы што балячка на целе. Яна муляе, свярбіць, няспынна даймае. Ад яе хутчэй імкнуцца пазбавіцца, а яна ўсё больш і больш разрастаецца. Вось таму ўзгаданыя табою міліцыянты і прыкладныя грамадзяне-гарадчукі толькі радыя, калі знікае абрыдзелы бомж з іх вакзальнага поля.
Вілен на той час не задумваўся над такімі простымі, як цяпер яму здавалася, пытаннямі. Ён жыў тым жыццём, якім жыў. Лепшага не даводзілася паспытаць, і таму ён лічыў заканамерным сваё існаванне на вакзале, у гурце такіх жа, як і сам. Ён памятаў, як да сустрэчы з Гуронам, у папярэдняе лета, з іхняй кампаніі вакзальшчыкаў зніклі тры сябрукі — дзве дзяўчыны і хлопец. Гэта былі Кацька Закідон, Манька Аблавухая і Вадзім Рабы. Яны зніклі не разам, а праз нейкі час, месяцы праз два, здаецца. I сапраўды, ніхто надта пра іх не пытаўся. Няма, ну і няма. Можа, яны больш хлебнае і цяплейшае месца дзе знайшлі ці наняліся да грашовых людзей у парабкі. Чаго крывіць душою, і такое часам здаралася. Падумвалі, што маглі яны з’ехаць і ў іншы горад, ну хоць бы і ў тую ж Расію.
Вілен хацеў запытацца той ноччу ў Гурона пра сваіх былых сябрукоў. Карцела даведацца: ці не ён, Максім, са сваімібратамі і сёстрамі, сваімі гуронаўцамі, дапамог знікнуць Кацьцы з Манькай і Вадзіму з вакзальнага зборышча бамжоў. Хацелася запытаць, але змоўчаў, пабаяўся ўгнявіць Гурона, свайго выратавальніка і цяпер ужо брата. Рашыўшы сам сабе, што ў чалавечым жыцці гэта не тое, што ў воўчай зграі, калі яны, чатырохлапыя драпежнікі, у цяжкія часіны здабываюць разам спажыву, дапамагаюць адзін аднаму выжыць. Людзі горш за ваўкоў — у гэтым Вілен быў упэўнены і перакананы, то няма чаго і клапаціцца, назаляць з пытаннямі Гурону пра нейкіх там Манек і Кацек.
— Мы павінны быць моцнымі, заставацца заўсёды адной сям’ёю,— нібы пачуўшы думкі Вілена, гаварыў далей Максім.— Толькі так мы зможам сцвердзіцца, заняць адведзеную нам нішу ў жыцці. Не бойся здавацца жорсткім і непахісным, заўсёды вер у сваю правату і непагрэшнасць. Тваім дэвізам павінны стаць словы: «Я вышэйшы і мацнейшы за ўсіх, я лепшы за ўсіх таму, што я — абраннік сілы Гаспадара!»
Галоўнае: ніколі не адчувай сябе ніжэйшым, май найвялікшы гонар і самалюбства. Я даў табе ўсё, чаго раней ты не меў і пра што нават не думаў. У цябе ёсць жытло, машына і ўлада над іншымі. Ты мой брат, а значыць — аднадумца. Асцярожней, перад тваімі нагамі пень,— Максім шмаргануў хлопца за рукаў.— Трэба вучыцца бачыць у цемры. Яна — цёмная ноч, наша маці, а мацярок варта паважаць і любіць. Калі ты да яе з душою і без боязі, то і яна прасветліць твае вочы.
Вілену той раз здалося, што ім авалодаў гіпнатычны сон. Некуды знікла нудотнасць і скруха, сэрца ў грудзях білася роўна, у такт крокаў, а цела запаўнялася лёгкасцю. I светлякі ўздоўж нябачнай сцежкі ўжо не палохалі яго, а наадварот — лашчылі вочы і нібы сагравалі, няхай сабе і халаднаватым святлом.
Вілен Падкідны цяпер ужо не памятаў, колькі часу хадзіў ён з Гуронам па лясных сцежках, бо ўсё адбывалася як у сне.
Раніцай прачнуўся ён у Доме ночы (так Гурон перахрысціў оылы дом адпачынку) быццам перароджаны...
«Мерседэс» паволі каціў па калдобістай дарозе. На паваротах аб язджаў парослыя травою рыцвіны з дажджавой вадою, якую паспела зацягнуць ужо плёнка зялёнай пратухлайтвані. Фары срэбранай машыны выхоплівалі з цемры жаўтавата-залацістыя ствалы гонкіх карабельных сосен, разлапістыя цёмна-зялёныя елкі, а ў нізінах, там, дзе пачыналіся балацявіны, фары на імгненне асвятлялі хілыя і карослівыя бярозачкі, якія ў сваёй большасці, ад нразмернай вільгаці, паспелі ўжо вымакнуць. Там, у балацявінах, раскашавалі шаравагыя алешыны, гладкае, маладое вербалоззе ды вечна палахлівыя д'ябальскія дрэвы— асіны.