— Выдумляеш бязглуздзіцу,— спрабуючы надаць голасу абыякавыя ноткі, прамовіў Вілен.— Жывот схапіў. Раніцай нейкай заразы з'еў, вось страўнік і круціць. Прытармазі за трамвайным супынкам, збегаю ў прыбіральню. Хочаш ці не, а трэба апаражніцца.
«Ну-ну, давай, хлопча, лі ваду на млын. Толькі ж я не з прастачкоў. 1 навошта падсунуў яму газету? Думаў, што ён усё правільна зразумее, аж не. Перабольшыў. Ды і чаго дзівіцца. У яго ўмовах жыцця ўсяго трэба баяцца».
— Зараз, Вілен, заедзем вунь у той дворык,— Максім хітнуў галавой на белавата-чырвоны пяціпавярховік з маленькімі, толькі пасгавіць у вазонах квегкі, балкончыкамі пад вокнамі і чатырма прыземістымі, з аблезлай фарбай калонамі каля пад’езда. Беспамылкова можна было вызначыць, што гэты дом будаваўся яшчэ пры сталінскіх часах.— Там і зробіш сабе аблягчэнне. Лады?
«Мазда» плаўна павярнула з праезджай часткі дарогі і юркнула пад разлапістыя кроны каштанаў.
«Тут і выкарчую з яго боязь і страхі. Калі спалохаўся напачатку, то і ў далейшым калені будуць падгінацца».
— Не спяшайся, Вілен,— перапыніў Гурон намер хлопца выскачыць з машыны на вуліцу.— Я хачу, каб ты ўважліва паглядзеў мне ў вочы. Гэта зойме адну, ну ад сілы — дзве хвіліны. Добра? — Максім паклаў руку на плячо хлопцу.
— Хочаш пагуляць у пераглядкі?
— Называй, як табе падабаецца. Але галоўнае — ты расслабея і выгані з галавы розную лухту. Сядзь вальней, а го напруціўся, як усё роўна кол праглынуў.
Вілен зірнуў у вочы Максіма, і яму здалося, што перад самым носам узарвалася шаравая маланка. Усё некуды наплыло: машына, дворык з каштанамі, дзіцячая пляцоўка з арэлямі і пясочніцай, жанчына, якая гулка выбівала на жалезнай перакладзіне вялікі зеленаваты дыван. Ён не бачыў і самога Максіма.
Перад унутраным зрокам Вілена паўстаў густы ельнік, праз колкія лапкі якога не маглі прабіцца наваг сонечныя промні. А дзень жа (хлопец гэта добра ведаў) быў у самым разгары, пякучае сонца вісела ў нябесным зеніце. Пад нагамі процьма кісліцы, ці, як яе яшчэ называюць на вёсках, заечай капусты. Вілен нахіліўся і адшчыкнуў некалькі травінак, змахнуў з лісцікаў ігліцу і ўкінуў кіславатую знаходку ў рот. Жавануў зубамі некалькі разоў, і сківіцы звяла аскоміна. Хлопец агледзеўся. Наперадзе, метраў за дваццаць ад яго, лапікам святлелася прагаліна. Ён не раздумваючы скіраваў туды, асцярожна абыходзячы шматлікія старыя вываратні, трупехлыя пні, хрумсткія груды з голля. Дзіўная цішыня, не чутно і спеву птушак. Усё вакол нібы соннае і зачараванае. Вілен нават не чуў сваіх крокаў. Поўны вакуум, але ж дыхаецца лёгка, і ўсё цела расслаблена, разняволена. «А мо крыкнуць? — мільганула думка.— Набяру поўныя грудзі паветра і галёкну так, што захістаюцца вершаліны елак!» Ён набраў поўную грудзіну паветра, аж разанула ў лёгкіх, нацяўшы галасавыя звязкі, крыкнуў. Фантастыка, свайго голасу Падкідны не пачуў.Самае неверагоднае тое, што гэты казус ані на кроплю не ўсхваляваў яго, не падаўся неверагодным.
Вось і палянка. Яна па краях, як лясное азерца, густа зарасла вербалоззем, купчастым і роўным, нібы падстрыжаным дбайным і ўмелым садоўнікам. Пукацісты ўзгорак паляны быў голы, зусім без травы. Зямлю там-сям пакрывалі толькі шэра-бялёсыя лішайнікі і рэдкія зялёныя бародкі моху. Паляна нагадвала лысіну састарэлага дзядка, які ўжо з паўстагоддзя не ведае, што такое грабен ьчык і дзеля чаго ён у вогуле існуе. Вілен спыніўся каля аднаго з кустоў вербалоззя, пільна ўгледзеўся ў цэнтр ііаляны, яе сарцавіну. Спачатку ён не паверыў сваім вачам, калі ясна разгледзеў там дзіўную вялікую птушку, якая, схіліўшы да крыла голую і лысую галаву, як і сама гэтая палянка, насцярожана, а хутчэй за ўсё цікаўна назірала на хлопца. Невядомая сіла цягнула Вілена да птушкі, падштурхоўвала яго ў плечы, а ён і не супраціўляўся. 3 цікаўнай пажадлівасцю падышоў да птушкі. (Гэта быў чорны грыф.)
Нейкі прамежак часу яны глядзелі адно на аднаго, ацэньваючы, вывучалі. Але вось птушка ўстрапянулася, выпрастала ўгору лысую галаву, і Вілен убачыў у яе дзюбе ладны, на ўсю далонь, ключ, які пераліваўся ў промнях сляпучага сонца.
«Бяры, ключ твой,— пранесліся у галаве хлопца чыесьці словы.— Не бойся, забірай. Пакладзі ў нагрудную кішэню і заплюшчы вочы. Ты малайчына, Вілен!»
Хлопец працягнуў руку да дзюбы грыфа, і ключ лёг на далонь Вілена. Вочы самі па сабе заплюшчыліся, а ў вушах шуганула гарачая хваля паветра...
— Ты збіраешся бегчы аблягчыцца? — злавіў нарэшце голас Максіма хлопец.
— Ды не хачу я нічога,— Вілен неадрыўна глядзеў у вочы Г урона.— Калі самаму прыпёрла, то скокні да сарціра.