Выбрать главу

Ён не асабліва разлічваў, што гэта спрацуе, і таму не асабліва засмуціўся, калі яно і сапраўды не спрацавала. Рабочая жонка нават не зрушылася з месца... больш таго, невядома было - пачула яна загад мужа ці не...

Што ж, можа яно і да лепшага?

- Не хочаш – не трэба! – як мага больш лагодна прагаварыў О’Ніл і нават усміхнуўся, што каштавала яму нямалых намаганняў. – Ідзі, адпачні. Або ідзі, пагуляй на свежым паветры, калі хочаш...

І зноў аніякай рэакцыі. Жанчына стаяла нерухома, нібыта статуя, яна нават не мігала, здаецца, што яшчэ больш збліжала яе са статуяй.

- Ну... тады рабі, што пажадаеш! – прагаварыў О’Ніл, зноў, як мага больш лагодным і абыякавым голасам. – А я пайду да сябе, адпачну крыху. Нешта галава разбалелася…

І ён зрабіў крок у напрамку да жаданых дзвярэй. Сэрца моцна грукала ў грудзях... падсвядома фермер чакаў з боку жонкі нейкіх варожых дзеянняў у адказ, але яна нават не паварушылася. Падбадзёраны гэтай яе нерухомасцю, ён зрабіў другі крок... затым трэці, чацвёрты... Здаецца, О’Ніл усё ж меў рацыю наконт затарможанасці разумовых здольнасцяў жанчыны. Ужо спакойна, не спяшаючыся, фермерішоў да дзвярэй, а рабочая жонка ўсё яшчэ заставалася ў затарможаным сваім стане. Вось да дзвярэй засталося ўсяго нейкіх тры крокі... вось засталося толькі два...

І тут здарылася неверагоднае. Толькі што рабочая жонка фермера стаяла нерухома на ранейшым сваім месцы... і раптам яна апынулася якраз перадО’Нілам, перагароджваючы яму далейшы шлях.

Ашаломлены О’Ніл спыніўся, не верачы ўласным вачам. Ён не мог зразумець, якім чынам змагла жанчына перамясціцца з месца на месца так хутка, амаль імгненна. Такога быць не магло, ніяк не магло... і, тым не менш, зараз небяспечная гэтая жанчына стаяла паміж ім і такімі жаданымі дзвярыма. Яна зноў застыла ў поўнай нерухомасці, але шлях да зброі для фермера быў надзейнаперакрыты.

Ці ўсё ж паспрабаваць?

- Адыйдзі ўбок! – прагаварыў О’Ніл, зноў стараючыся гаварыць як мага больш цвёрда і пераканаўча. – Я загадваю табе зараз жа адыйсці ўбок! Адыйдзі і дай мне прайсці!

Моцны штуршок у грудзі прымусіў О’Ніла зноў праляцець праз усё памяшканне і балюча трэснуцца спіной аб процілеглую сцяну. І зноў ён нават не заўважыў, калі ж яна паспела нанесці ўдар, гэтая жанчына!

“Кепская справа!” – змагаючыся з нарастаючай панікай, О’Ніл ускочыў на ногі і, хістаючыся, кінуўся да ўваходных дзвярэй. Ён зашчэпіць іх знадворку, паспее ўскочыць у электракар... а там суседзі... яны абароняць яго... не дадуць у крыўду...

І зноў жанчына гэтая нейкім чынам паспела аказацца каля дзвярэй значна раней за яго. Яна нібыта гуляла з былым сваім мужам у кошкі-мышкі...

Пакуль што толькі гуляла…

- Што табе трэба?! – спалохана прахрыпеў О’Ніл, павольна адыходзячы да стала. – Пакінь мяне ў спакоі, чуеш! Рабі што хочаш, ідзі куды хочаш - але толькі пакінь мяне ў спакоі!

Блукаючы погляд фермера ўпаў раптам на стол. Там ляжаў нож, доўгі і даволі востры хлебны нож...

Ухапіўшы левай, працаздольнай яшчэ рукой, гэты нож і ўскінуўшы яго высока над галавой, О’Ніл зноў з адчаем асуджанага кінуўся да жанчыны.

- Прэч з дарогі! – што ёсць моцы закрычаў ён, размахваючы нажом ва усе бакі. – Прэч, а не тое – заб’ю!

І зноў О’Ніл не заўважыў самога моманту ўдару, ён не зразумеў нават, рукой ці нагой нанесла жанчына свой удар (здаецца, усё ж нагой). Адчуванне было такое, нібыта па левай руцэ ягонай ніжэй локця ўдарылі з усяго размаху вялізнай жалезнай кувалдай. Пачуўся кароткі сухі трэск зломаных касцей, па ўсёй руцэ, пачынаючы з пляча і закончваючы самымі кончыкамі пальцаў, палыхнуў раптам востры, несцярпіма-пякучы боль. Нож, адляцеўшы ўбок, жаласна дзінькнуўшы аб падлогу...

- Ты зламала мне руку?! – недаўменна, нібыта яшчэ не да канца паверыўшы ў гэта, прахрыпеў О’Ніл, ліхаманкава абмацваючы пашкоджаную сваю левую руку пашкоджанай правай. – Ты мне яе зламала! – закрычаў ён што ёсць моцы. – Як жа ты пасмела зрабіць гэта, паскуда!

Прыгожыя вусны жанчыны варухнула раптам злавесная нейкая ўсмешка.

- Ты – нябожчык! – прагаварыла яна... і голас жанчыны таксама падаўся фермеру нейкім іншым, зусім незнаёмым нават. – Ты што, яшчэ не зразумеў гэтага?!

Момант наступнага ўдару О’Ніл усё ж паспеў заўважыць. У жанчыны ледзь тарганулася левая нага і амаль адразу ж востры, пякучы боль палыхнуў ужо па правай руцэ фермера. Сухі трэск касцей. Адчайны ўскрык... і перабітая правая рука О’Ніла павісла такая ж нерухомая і бездапаможная, як і левая...