Выбрать главу

З чым яны прыйдуць? Чым будуць бараніцца ад легіянераў i шляхты? А тут яшчэ дайшла чутка, што наступав дзесятая армія кайзера Вільгельма. Гэта, відаць, i праўда. От чаму так асмялелі легіянеры.

— Прынясём дадому невясёлыя навіны, а там чакаюць вінтовак i кулямётаў,— разважалі Нічыпар з Анупрэем.

Шасцёра змучаных, агаладалых рудабельцаў, абмінаючы бальшакі i вялікія сёлы, ішлі ў свой лясны край.

Частка другая

1.

Лёд на рацэ папралізвала вада. У прамыінах віравала чорная плыкь i знікала пад парудзелым лёдам. Толькі яшчэ трымаўся прыцярушаны саломаю i гноем зімнік, але i па ім ужо не адважваліся ездзіць — на самай сярэдзіне яго пратачыла вада, паадставалі закрайкі, парудзеў i набрыняў каля берагоў снег. Ды i куды паедзеш, калі на тым баку ў панскіх маёнтках дымяць иаходныя кухні, па сёлах гарцуюць легіянеры — забіраюць у мужыкоў апошняе сена, трусяць кожную хату, выграбаюць са свірнаў насенне, рэжуць цялушак, страляюць падсвінкаў i паласуюць шампаламі кожнага, хто спрабуе што-небудзь схаваць або не даць салдатам мяцежнага корпуса.

Ціхая падталая Пціч, нібы граніца, падзяліла вёскі: у Бярозаўцы, Катцы, Харомцах, Халопенічах i ў Глуску стаяць легіянеры, а за ракою, над Рудабельскім валрэўкомам, трапеча на ветры чырвоны сцяг. Мікодым Гошка з Параскаю ламаюць галовы i спрачаюцца., як лепей падзяліць панскую i шляхецкую землі, чым памагчы ўдовам i сіротам. Салавей з Ляўковым лазяць па шляхецкіх хутарах — шукаюць на гарышчах вінтовак, абрэзаў i патронаў, забіраюць бярданкі i дубальтоўкі. Цяпер кожны патрон, жменька пораху, старая ламанка даражэй за хлеб: не сённязаўтра прьшдзецца біцца, можа, памерці на беразе Пцічы, але не здацца, не пусціць ворага ў воласць, не аддаць назад панам зямлі, якую яшчэ так i не паспеў калупыуць сваім плугам рудабельскі хлебароб. Ён чакае вясны, спадзяецца мець свой надзел, верыць у сілу дэкрэта аб зямлі i міры. A ў яго хочуць зноў адабраць гэта права, зноў скруц.іць мужыка ў бараноў рог. Не, панове, будзем біцца, будзем стаяць на сваім, пакуль трываюць рукі, пакуль бачаць вочы. A памерці прьшдзецца — дзецям аддамо свае стрэльбы — няхай бароняць зямлю i чырвоны сцяг над рэўкомам. Хопіць! Хто сам вылузаўся з ярма, таго назад не загоніш.

У воласці рабілася ўсё трывожней i трывожней: так-сяк з Асіповіч прыбіліся Салаўёвы пасланцы. ІІрыйшлі i расказалі рэўкомаўцам, што нібыта легіянеры ўжо ў Мінску, што пайшлі ў наступление кайзераўскія дывізіі: немцы займаюць гарады i мястэчкі, асталёўваюцца грунтоўна і, відаць, надоўга. A з-за ракі легіянеры гатовы кожную хвіліну ўдарыць па воласці. I, мабыць, хутка ўдараць. Генерал не даруе рудабельцам раззброеных у Ратміравічах «жалнежаў», не забыўся ён i на бронецягнік. Не сцерпіць, што ў палескіх сёлах, як на маленькім астраўку, жыве Савецкая ўлада.

Гэта ўсё разумеў, пра ўсё гэта думаў Салавей ca сваімі сябрамі. Вечарам яны сабраліся ў Кавалях, у хаце Максіма Ляўкова. Гарэла газнічка, трашчаў за печчу цвыркун, пахла паранкаю i надгарэлаю бульбай. На печы, звесіўшы босыя ногі, сядзеў чорнабароды Максімаў бацька Архіп, курыў падмарожаны самасад, слухаў, а часам i ўстаўляў слова:

— Акапацца трэба, хлопчыкі. Пазіцыя, яна па акопах дзяржыцца. Зямля чалавека ратуе. Корміць i поіць яго i ад смерці беражэ. Давайце на гарэлым балоце, якраз проці моста, акапаемся. Другое дарогі ў ix няма. У раку не палезуць. Пусцім у пастку i стукнем з трох бакоў. От пабачыце — мая праўда.

Салавей слухаў старога салдата японскай вайны i крэмзаў нешта на сіняй вокладцы вучнёўскага сшытка.

— А бацька праўду кажа. Глядзіце, хлопцы. От мост. Справа i злева залягуць два атрады, трэці перарэжа дарогу. Як толькі яны ўлезуць у гэты мех,— Салавей абвёў алоўкам тры бакі квадрата,— мы яго i завяжам. Уцякаць адна дарога — на мост. Тут мы ім дамо пытлю.

— Як пабягуць, каб з таго боку хоць пара гранат шарахнула па мосце,— сказаў Максім,— тады мех i завяжацца.

— Разумна. Надумаем i пра гэта. A заўтра досвіті-сам выводзьце свае атрады з рыдлёўкамі ў алешнік, няхай акопваюцца. Як, дзядзька Архіп, па зімніку яшчэ можна прайсці?

— Конна наўрад. А пехатою перабярэнтся: снег зляжаўся i ўмёрз,— адказаў Салаўю стары.

...Назаўтра досвіткам, сігаючы праз выбоіны, поўныя вады, па зімніку на той бок Пцічы перабіраліся Раман Салавей з дачкою Марылькай. За плячамі яны неслі па ношцы грэчкі. Калі i запыняць часам палякі, скажуць, што ідуць на крупадзёрку.

Але ніхто ix не запыніў. Легіянерам было не да таго. Яны ад'ядаліся на дармовых харчах у халопеніцкай пані, насілі з бровара свежанькі спірт, збіраліся вясёлымі кампаніямі, нілі, маркотна спявалі: