Выбрать главу

К чэрвеню на ўсіх заводах i заводзіках Бабруйска працавалі падпольныя бальшавіцкія ячэйкі, была створана партыйная група i ў друкарні на Мураўёўскай вуліцы, у ей друкаваліся адозвы Бабруйскага укома. Ix выносілі ў кашах з абрэзкамі паперы, а к раніды адозвы былі ў чайной i ў кнігарні Агала.

Выпіць шклянку чаю забягалі вучні з гімназіі i так званага палітэхнікума," заходзілі яны i ў кнігарню купіць сшыткаў або пёраў. A выносілі адтуль за пазухаю екрутачкі свежых лістовак. Яны траплялі ў сялянскія вазы на рынку, з'яўляліся на тратуарах i нават у саборы. Павятовы камітэт партыі заклікаў народ змагацца з рабаўнікамі-акупантамі, адбіраць у ix нарабаванае дабро, узбройвацца i ствараць партызанскія атрады.

Гэтыя лісткі шэрай i жоўтай паперы станавіліся выбуховымі i небяспечнымі. Кожны дзень то каля Качэрыч, то каля Глушы, то па дарозе з Падрэчча на абозы з жытам, парсюкамі i каровамі, забранымі ў вёснах, наляталі барадатыя, у світах i ў зрэбных кашулях мужыкі, стралялі над самымі конскімі вушамі, адбіралі ў перапалоханых салдат карабіны i заварочвалі фурманкі ў лес.

Аднаго разу каля Гарбацэвіч з васьмі нямецкіх салдат пасцягвалі боты, паздымалі штаны, мундзіры i каскі, а ix абулі ў свае лапці, аддалі прапацелыя зрэбнікі i ў такой «форме» адпусцілі. Камендант фон Тромэль лютаваў, аж вылузваўся ад злосці i тут жа выдаў загад: «Кожнага злоўленага бандыта расстрэльваць без суда i следства».

Па вуліцах горада шнуравалі патрулі i нарады палявой жандармерыі, хапалі падазроных, набівалі імі камеры турмы на Шасейнай вуліцы i казематы крэпасці. A ў чайной каля базару кожны дзень хто-небудзь пытаўся, ці няма ракаў, i прасіў тры шклянкі чаю без сахарыну, у магазінчыку «Книжная торговля и писчебумажные принадлежности» куплялі «Новы завет», на дзвярах гарадской управы i камендатуры з'яўляліся новыя лістоўкі, у казармах усё часцей знаходзілі «Rote Fahne», a інтэнданцкія атрады вярталіся з вёсак без нарабаванага дабра, без коней i карабінаў.

Маладым афіцэрам ветліва ўсміхалася прыгожая падавальшчыца фрэйлейн Роза, хадзіў па рынку з кошыкам у рудэ рабочы чыгуналіцейнага завода Павел Балашоў, заўсёды кудысьці спяшаўся на старым веласіпедзіку апрануты ў пацёртую тужурку паштовага чыноўніка Платон Раеўскі. А з Оршы вясёлы балагур Ванька Антонаў зноў вёз тры вялікія карзіны з «новым таварам».

7.

Вясна пахла нашатырным духам гною i гаркаватым пылам прырэчных вербаў. На платах i азяродах гарланілі i лапаталі крыламі пеўні. Падсыхала зямля i раніцамі ў нізінах дымілася сіняватай парай. Жанкі на гародах пляскалі грады, саджалі цыбулю i адбіралі насенную бульбу. Прыйшла пара сеяць. А дзе чые палосы, яшчэ ніхто i не ведаў. У рэўком талакою ўвальваліся ўдовы i безнадзельныя карпілаўскія дзяды.

— Доўга ты нешта длубаешся, Мікодым. Зямля перасыхае, i гной петрае. Дзяліць трэба, а то няўпраўка выйдзе. Картоплю садзіць пара, проса якую жменю ды грэчкі хоць трохі ўкінуць,— прыспешвалі старшыню.

— Дзе там перасыхае? Жужаль на полі. Толькі ў разору ступіш, як спутаны конь грузнеш,— апраўдваўся Мікодым.

Але назаўтра ад самага світання з Максімам Усам пачалі зачэсваць калкі i рабіць на ix залысіны. Звязалі двое вераўчаных лейцаў, змералі ix аблузаным жоўтым аршынам. Гукнулі Параску i пайшлі на панскія папары наразаць надзелы.

Толькі паспелі разы са тры нацягнуць вяроўку ды забіць першыя калкі, як з сяла павалілі людзі. Ніхто ім не загадваў, ніхто нічога не казаў, неяк жа дачуліся, што камбедаўскія каморнікі ўзяліся за работу, i шуснулі ўсе, як на той першы сход.

— Давай, Мікодымка, я пацягаю, а ты пішы ў свае метрыкі,— адразу аб'явіўся Цярэшка. Ад яго новых лапцей на вільготнай зямлі аставаліся роўныя клеткі. Стары наском раскалупаў грудку, узяў яе ў жменю i пачаў нюхаць.

— Можа, панскім дзікалонам пахне? — не стрымаўся Максім Ус.

— Потам, братачка, потам,— спакойна адказаў Цярэшка.— А нарэжаш мне да тае дзічкі, пытляванкаю запахне. Ці не праўду кажу?

— Унь чаго захацеў! — загаманілі бабы.— Яму да дзічкі! А няшчасным сіротам пясочак.

— Ты наразай, Мікодым, а потым жэрабя пацягнем. Каб без сваркі,— загаманілі карпілаўцы.

Кандрат Кавалевіч пад'ехаў на кані з плугам i стаў каля мужчын.

— Ці не першы думает адсеяцца? — спытаў Андрэй Падута.

— А чаму б i не? — I, памаўчаўшы, дадаў: — Пакуль яны цягацьмуць гэтую ляйчыну, дык, можа, абарэм увесь надзел, каб відно было, што заняты, адным словам,— наш. А тады i падзелім. А, мужчыны?