Выбрать главу

Ён рукавом сдёр мыла з недаголенай шчакі i выбег у другі пакой. Адтуль вярнуўся са стосікам лістовак.

— Вось, трымай!

Салавей узяў яшчэ ліпкія сінія лісткі, спісаныя ад рукі нямецкімі літарамі. Зверху ён прачытаў: «Genossen Soldaten!» [13]

— Гэта зварот павятовага камітэта да нямецкіх салдат. Мы віншуем ix з рэвалюцыяй, заклікаем хутчэй вярнуцца дадому i стаць на абарону рэвалюцыйнай Германіі. Тут жа i патрабаванне да камандавання — выканаць умовы дагавору i да кастрычніка месяца вывесці войскі з нашай тэрыторыі. Лістовачка гэтая нам дорага абышлася. Таварыша Балашова ведаеш?

— Як жа не ведаць Паўла Міхайлавіча!

— Схапілі яго ноччу. Сядзіць у крэпасці. X шапірограф на кватэры знайшлі. Мы з ім разам друкавалі. Я панёс адзін пачак сюды, a раніцай хацеў забраць астатняе. Толькі сабраўся, а там ужо, кажуць, у сенцах два немцы сядзяць. Чакаюць, хто прыйдзе. Але не дачакаюцца. Так што забірай i ідзі секчы грабовыя дровы.

— А як жа таварыш Балашоў? Хто навёў на яго? Гэта ж трэба ведаць! — захваляваўся Салавей.

— Павел Міхайлавіч маўчаць умее. А правакатара ці шпіка знойдзем. I судзіць будзем па законах рэвалюцыйнага сумлення.

— Як бы мне пабачыцца з таварышам Ра... — Аляксандр ніяк не мог прывыкнуць даўно знаёмага Равінскага называць іншым прозвішчам.

— З таварышам Раеўскім пакуль што сутракацца небяспечна табе i яму. Нямецкае камандаванне нібы з ланцуга сарвалася, баіцца, каб ад нашай агітацыі салдаты не паднялі на штыхі сваіх камандзіраў. Палявая жандармерыя скрозь нюхае, як гайня ганчакоў. Але скакаць ім засталося нядоўга. У жніўні ў Смаленску праходзіла абласная канферэнцыя падпольных арганізацый Літвы i Беларусі. На яе ад нас i ездзіў якраз таварыш Балашоў. Там створаны краявы падпольны камітэт. Рашэнне такое: гнаць немцаў з нашай тэрыторыі, не дазваляць ім рабаваць сялян i панскія маёнткі. Маладых хлопцаў прызыўнога ўзросту вербаваць у Чывоную Армію.

— Завербаваць завярбуем, а куды ix дзенем, тых добраахвотнікаў? — перабіў Барыса Салавей.

— Слухай сюды: з Смаленска прысланы спецыяльныя людзі. I ў вас ёсць такі чалавек. Касарычы ведаеш?

— Ды ў мяне палавіна атрада — касарыцкія.

— От i добра. У Касарычы паехаў Косця Пінчук. За каго ён сябе выдае, няважна. З ім звяжыся i пачынай падбіраць надзейных чырвонаармейцаў. А таварыш Пінчук ведае, куды ix i як пераправіць. — Найман устаў з крэсла.— Што рабіць, ты ведаеш. Абстаноўка ясная. У наступны раз прыедзеш, будзеш жаданым госцем. А цяпер знікай. Ідзі за цагельню, а там глінішчамі выбірайся ў горад. Больш нікуды не заходзь i не будзь разявакаю.

Салавей распіхаў ліетоўкі за падкладку саматканага суконнага фрэнчыка i за пазуху, развітаўся з Барысам i зарослаю пераспелымі каноплямі мяжою пайшоў у глыбокае глінішча.

Дадому ён ехаў на рагожных кулях з таранамі. Цімох сядзеў у перадку i хваліўся, чаго яму напакаваў Ліакумовіч:

— Каб ірванула ўсё, што пад намі, не тое што нас, ад каня вухналя не знайшоў бы.

Яны разы са тры заварочвалі ў густы хмызняк, скублі з нечых стагоў сена, кармілі каня i самі грэліся пад стагамі.

Было пахмурна i золка. Насохла i пачарнела атава, вецер гнаў вузкае лазовае лісце, i часамі здавалася, што няма ні баёў, ні немцаў, ні шляхецкіх бандаў. Над галавою — нізкае хмарнае неба, a наўкол лугі з высокімі прысадзістымі стагамі i цішыня.

Калі ўехалі ў панскі лес, заімжыў ціхі позні дождж. Салавей накрыўся вялікаю шарачковаю світай, каб не замоклі лістоўкі над фрэнчам. Яны мелі большую сілу, чым уся Цімохава здабыча, схаваная над таранамі i мылам. Наступалі рашаючыя дні: гнаць немцаў, раздаць унодзям зямлю, пачаць новае волькае жыццё. Прыйшла пара дзейнічаць.

Не даязджаючы да сяла, Салавей саскочыў з воза.

— Ну, я пайшоў,— сказаў Цімоху,— а ты сёння спраўней «гандлюй» i перакажы ўсім нашым, каб пад вечар збіраліся на Заечым хутары. Чуеш?

— Чую, таварыш камандзір.

Цімох хвастануў ляйчынаю па мокрых клубах каня i паехаў у вёску.

Постаць Салаўя знікла за голымі кустамі ў мітульзе дробнага дажджу.

У той жа дзень пасля паўдня ўжо кожны нямецкі салдат ведаў, што прыйшоў канец дынастыі Гогенцолернаў, што ў Германіі ргзалюцыя.

— Каму цяпер служыць? — пыталіся яны адзін у аднаго i перадавалі аддрукапаиыя на шапірографе лістоўкі тым, хто ix яшчэ не паспоў прачытаць.

Камендант аж лопаўся ад злосці.

— Хлусня, бальшавіцкая правакацыя! Зараз жа сабраць i здаць мне паганую брахню! Хто занёс сюды гэтую заразу? Абшукаць вёску i даставіць мне бунтаўшчыкоў.

вернуться

13

Таварышы салдаты! (ням.)