Выбрать главу

— Ну, я пайшоў.

Салавей крутнуўся праз левае плячо i ледзь утрымаўся, каб не казырнуць, ляпнуў стаптанымі абцасамі разбітых ботаў i знік за дзвярыма.

У вагоны грузіліся на світанні. Пад раніцу мокры снег падшэрх i пашарэў ад сажы i соцень салдацкіх ботаў. На адхонах чарнелі праталіны, з-пад сітаватага снегу тырчала леташняе бадылле, неба было цёмна-ліловае i халоднае. На пуцях стаялі разбітыя таварныя вагоны з аблезлымі нямецкімі надпісамі. У «галаве» састава сіпеў i пыхкаў прысадзісты паравоз з доўгім, як халява, комінам. З яго валіў густы чорны дым — дровы, відаць, былі сырыя, i гэта вельмі непакоіла Салаўя.

— Колькі мы будзем, Пракопе, на такой клячы цягнуцца да Гомеля?— запытаў ён у Малаковіча.

— У Жлобіне памяняем паравоз. Ты пастаў у помач качагару пару хлопцаў. Няхай шуруюць i глядзяць, каб машыніст жвавей варушыўся.

У вагоны апошнія селі камандзіры. Паравоз сіпата загуў, зачухкаў, напяўся, зарыпелі старыя разгайданыя «цялятнікі» i павольна пакаціліся па рэйках, мінаючы Цялушку, Чырвоны Бераг i Малевічы.

Эшалоны з магілёўскімі курсантамі i добраахвотнікамі з Рагачова ўжо стаялі ў Жлобіне i чакалі адпраўкі на Гомель. Камандзіры сабраліся да каменданта баявога ўчастка Пракопа Малаковіча.

Разам з начальнікам школы ўвайшоў чалавек у скураной куртды, падпяразанай патранташом. Яму ўдалося прарвацца з Гомеля, каб далажыць губкому партыі, што адбылося ў ix горадзе. Ён паспешліва расказваў камандзірам:

— Васемнаццатага сакавіка шэсцьдзесят сёмы i шэсцьдзесят восьмы палкі другой Тульская брыгады выступілі пад Оўруч на Пятлюраўскі фронт. У палках прытаілася шмат белых афіцэраў. Салдацкі паёк i так слабы, а яны яшчэ знарок яго кожны дзень уразалі. ІПапталі салдатам, што ў Чырвонай Арміі ix чакае галодная смерць, што Калчак, Дзянікін i Пятлюра не сёння-заўтра задушаць Савецкую ўладу i перавешаюць усіх камуністаў. Заклікалі кідаць фронт i вяртацца дадому, на цёплую печ. Начальнікам гаспадарчай часткі палка быў царскі афіцзр Стракапытаў. Ён i пасадзіў чырвонаармейцаў на галодную норму. A камандзір палка Мачыгін падбухторваў самых адсталых салдат, каб арыштаваць камандзіра брыгады Ільінскага i камісара Сундукова i выдаць ix Пятлюру, a самім кідаць фронт i ехаць у Тулу. Узбунтаваўшыся, пятнаццаты батальёи захапіў цягнік i пачаў мітынгаваць у іншых палках. I там знайшліся белыя афіцэры. Эталоны мяцежнікаў прыбывалі на станцыю Гомель-Палескі; да ix далучылася чацвёртая брыгада асобнага артылерыйскага дывізіёна. На фронце з камбрыгам засталося чалавек дзвесце верных рэвалюцыі чырвонаармейцаў i бронецягнік. Яны i стрымліваюць наступ пятлюраўцаў. A мяцежнікі захапілі вакзал, пачалі арыштоўваць камуністаў, здымаць нашы пасты i патрабаваць, каб ix адправілі ў Тулу.

Старшыня павятовага камітэта таварыш Хатаевіч якраз перад гэтым выехаў у Маскву на VIII з'езд парты!, а члены рэўкома, павятовага камітэта i работнікі Чэка вырашылі ўгаварыць мяцежнікаў вярнуцца на фронт. Пускаць узбунтаваную араву на Тулу ніяк нельга, бо ў Бранску толькі што пракаціліся контррэвалюцыйныя мяцяжы, а гэтыя галаварэзы маглі падпаліць ix зноў.

Таварыш Камісараў, рэдактар газеты Білецкі, продкамісар Селіванаў i кіраўнік чыгуначнікаў Валодзька пайшлі на Палескі вакзал, каб пагаварыць з мяцежнікамі. Ix сустрэлі кулямёты i штыхі. Павятовы камітэт вырашыў супраціўляцца, каб не даць мяцежнікам злучыцца з пятлюраўцамі.

— A якія сілы ў рэўкома? Колькі яны могуць яшчэ пратрымацца? — запытаў Салавей.

— Сілы самыя нязначныя: інтэрнацыянальны атрад Чэка ды чалавек трыста так-сяк узброеыых камуністаў. Ёсць i такія, што ўпершыню ўзяціся за вінтоўку. Вось, лічы, i ўсе сілы. На каравульны батальён надзея слабая — i туды пракраліся мяцежпікі... A ці трымаюцца нашы яшчэ, невядома. Мяцежнікі адразу выпусцілі з турмы чалавек чатырыста бандытаў i зладзеяў. Пачаліся разбой i грабяжы, разгул крымінальнікаў.

Рэўкомаўцы i чалавек трыста камуністаў занялі гасцініцу «Савой» і, як могуць, абараняюцца. Ў ix адзін кулямёт i вельмі мала патронаў.

Бандыцкія кіраўнікі абвясцілі сябе «Паўстанцкім камітэтам Палесся» i ў пракламацыях напісалі, што Савецкая ўлада ў Гомелі скінута. Вось палюбуйцеся.— Ён выцягнуў з кішэні скуранкі пакамечаны лісток шэрай паперы i працягнуў Малаковічу. На ім было надрукавана буйнымі літарамі:

«Сего 24 марта я, по избрании повстанческим комитетом, принял на себя обязанности командующего войсками гомельской группы, восставшими против правительства большевиков и Ленина.

Командующий 1-й армией Народной республики —