Выбрать главу

Разведчыкі далажылі, што ўскраіна горада занята ланцугамі мяцежнікаў i ўтыкана кулямётнымі гнёздами Яны ж прывялі двух да смерці перапалоханых стракапытаўскіх салдат. Невялічкі, з русяваю бародкай i бязбровымі вачыма дзяцюк шморгаў носам, біў сябе ў грудзі i енчыў:

— Далібог, д'ябал папутаў. Мы што? Як тыя авечкі. Куды баран, туды i мы следам. Хіба ж мы супроць Саветаў? Камандзіры кажуць: «Здраднікі не пушчаюць дадому, біце ix...» Ну дык мы i таго...

Салавей, можа, упершышо ў жыцці вылаяўся:

— Бар-р-ран. Усе вы бараны бязмозгія! На сваіх падняліся! Супроць рэвалюцыі, супроць свабоды пайшлі.

Палонных абшукалі i падалі Салаўю дзве паперкі — два пасведчанні. У ix было сказана, што ix прад'яўнікі з'яўляюцца байцамі 1-й паўстанцкай арміі. Побач з подпісам Стракапытава стаяла вялікая сіняя пячатка з двухгаловым арлом пасярэдзіне.

— Ого, уяад i царскі герб прышлёпнулі, толькі арол пакуль што без кароны. От за што вы ваюеце!— I ён патрос перад мокрым носам спалоханага салдата паперками склаў ix i схаваў у верхнюю кішэньку фрэнча, кіўнуў Драпезу: — Ты ix, Анупрэй, прывёў, ты i разбірайся. Адумаюцца, выкладуць усё, як на споведзі, можаш памілаваць, а не — няхай трыбунал рашае, кіруючыся рэвалюцыйным сумленнем. Вядзі!

Паваліў густы мокры снег, сляпіў вочы, слізкімі камякамі спаўзаў за каўнер. «От цяпер у гэтай крутаверці i рвануць на варожыя пазіцыі»,— падумаў Салавей i паклікаў камандзіра далучанай у дарозе роты.

— Ваша рота займае левы фланг уздоўж чыгункі. Неспадзеўным ударам зламаем абарону праціўніка i прарвёмся ў горад...— Салавей асекся: камандзір роты глядзеў некуды ўбок, нібы i не слухаў яго.— Вам ясна?— спытаў Салавей.

— Ясна-то ясна, але ваш загад выканаць не магу.

— Як гэта не магу?

— А так. Адыдземся, Аляксандр Раманавіч, пагаворым.

— Вы што, здурэлі? Пра што мне з вамі гаварыць? Якія ў нас могуць быць сакрэты? Выконвайце загад!

— Не магу. Салдаты адмаўляюцца страляць у такіх жа сялян, як i яны. Ды i вы ж, здаецца, сялянскі сын.

— Што гэта, здрада? — закрычаў Салавей.

Да камандзіра роты падышло i стала кругам шасцёра здаравіл, з кулакамі, як кавальскія молаты.

— Калі не хочаш слухаць мяне, камандзір, яны растлумачаць,— кіўнуў на салдат асмялелы ротны, пераходзячы на зняважлівае «ты».

— Што гэта? Пагроза?— спакойна запытаў Салавей і, ні на кога не зважаючы, пайшоў да пуні. Там стаялі групкамі салдаты. Курылі i паціху гаманілі, жавалі глёўкі хлеб, хтосьці прышываў гузік да цупкага мокрага шыняля. Камандзір батальёна заўважыў, што ў роце былі пераважна маладыя вясковыя хлопцы. Такіх, вядома, можна павярнуць, куды хочаш. Ён весела, па-свойску, паздароўкаўся з імі, стаў на пустую скрынку i ціха загаварыў:

— Тут ваш камандзір кажа, што рота не хоча ваяваць за Савецкую ўладу. Гэта праўда, таварышы? — Усе паўставалі са сваіх месцаў i абкружылі Салаўя, але ніхто не адказаў на яго пытанне.— Белыя афіцэры ашукалі салдат i паднялі мяцеж. Яны забіваюць нашых братоў — гомельскіх рабочых i камуністаў, а вы збіраецеся памагаць забойцам. Чаго яны хочуць? Адабраць зямлю, якую нам дала Савецкая ўлада, i зноў пасадзіць на яе паноў. От паглядзіце!— Салавей дастаў з кішэнькі дзве паперкі i падняў над натоўпам: — Зноў царскі арол! Вось пасведчанні, адабраныя ў стракапытаўскіх мяцежнікаў. Глядзіце! А вы калшце, свае. Каму свае, а каму ворагі!

— Гэта ротны кажа,— пачуліся галасы з натоўпу.

— А, вунь яно што!

— Шаптаў кожнаму: «За сялян Стракапытаў, мужыцкую ўласць абяцаў».

— Прадаўся, гад, буржуям, i нас хацеў пад манастыр падвесці.

Над натоўпам ляснуў глухі стрэл. Салавей саскочыў са скрынкі. Левае крысо шыняля было прабіта. Здаравенны салдат сунуў кулаком у пашчэнкі ротнаму, той аж грымнуўся вобземлю, ускочыў i кінуўся за пуню. Тут жа яго адразу схапіла некалькі дужых рук.

— Пачакай, гаспадзін афіцэр,— прабасіў той самы здаравіла, што зваліў яго з ног,— што ты цяпер заспяваеш?

Афіцэрыка ўцягнулі ў цэнтр круга. З разбітай скіЕІцаю, увесь дрыжучы, стаяў ён перад Салаўём.

— Браточкі,— заскуголіў ён,— i вы, Аляксандр Раманавіч, даруйце. Нячысцік папутаў.

— Гэта мы ўжо чулі ад стракапытаўскіх бандытаў. А што з ім рабіць, рашайце самі, таварышы. Камандзірам у вас будзе селянін з Рудабелкі Анупрэй Драпеза. Гэтага, ды i вас болей «нячысцік не пагхутае». Зараз жа ўсім пастроіцца. Прапаную выбраць трыбунал i судзіць здрадніка па законах рэвалюцыйнага часу.