Выбрать главу

[1] Старажытнагабрэйскае слова (лац. літарамі shibboleth) абазначае “колас”, “галінка”, “крыніца”. Націсьнены склад у слове – другі. Лягічна было б пісаць па-беларуску “шыболет”. Аднак я вырашыў не парушаць традыцыю перадачы гэтага слова, закладзеную, на маё знацьцё, ва ўсходнеславянскай філялёгіі Аляксандрам Пушкіным

, які, з шкадаваньнем гаворачы пра звычкі расейцаў, пісаў у 10-м разьдзеле “Яўгенія Анегіна”: “Авось, о Шиболет народный, / Тебе б я оду посвятил ...” Тут паэтычны рэфлекс Пушкіна. пэўна, ідзе ад Байрана, які пісаў пра свайго Дон Джуана: “Juan, who did not understand a word of English, / Save their shibboleth “god damn!”… (Жуан, які не разумеў ніводнага слова па-ангельску, за выключэньнем іхнага шыболету “god damn!”.. .). Паводле іншай версіі Пушкін меў на ўвазе князя Вяземскага, які раней за яго пісаў пра расейскае “Авось!”