Выбрать главу

Утварыўся ў выніку метафарызацыі адпаведнага свабоднага словазлучэння, звязанага з адкрыццём Амерыкі (1492), што здзейсніў Хрыстафор Калумб, які, адправіўшыся ў пошуках прамога марскога шляху ў Індыю, прычаліў да берагоў невядомай тады Амерыкі. Другое, супрацьлеглае значэнне развілося ў фразеалагізме ў выніку іранічнага асэнсавання той жа з’явы (з падтэкстам «ужо даўно адкрытую»).

Дзень (дні) адкрытых дзвярэй. Агульны для ўсходнесл. і польск. (dzień оtwartych drzwie) м. (Дзень, дні) вольнага доступу ў навучальную ўстанову ці на прадпрыемства (каб азнаёміцца з іх профілем). Сталі традыцыйнымі дні адкрытых дзвярэй, калі бацькам паказваюць усё, пачынаючы з кухні і канчаючы пакоямі (Настаўн. газ. 30.11.1984).

Утвораны на аснове фразеалагізмаў адкрываць (адчыняць) дзверы (каму, чаму куды) і дзверы адкрыты (адчынены) (каму, для каго, перад кім).

Адкрыццё Амерыкі. Агульны для ўсходнесл. м. Вынаходніцтва, выяўленне чаго-н. новага. А што тычыцца імперскай мовы, то і гэтае сцвярджэнне не адкрыццё Амерыкі Нобелеўскі лаўрэат І. Бродскі пісаў, што «мова — рэч імперская» (А. Вальфсон. Нецярпімасць па-ялугінску).

Назоўнікавае ўтварэнне ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма адкрыць Амерыку (гл.), адно са значэнняў якога — ‘знаходзіць, выяўляць што-н. зусім новае’.

Адкрыць Амерыку. Гл. адкрываць (адкрыць) Амерыку.

Адкрыць карты каму. Гл. раскрыць (адкрыць) карты каму.

Ад мала да вяліка. Паўкалька з царк. — слав. м. (отъ мала до велика). Абсалютна (усе), без выключэння, незалежна ад узросту. Усе ад мала да вяліка падзей чакалі ў Петрушах (Я. Колас. Рыбакова хата).

3 такім жа значэннем упершыню ўжыта ў Бібліі (Кніга прарока Іерэміі). Мала, вяліка — форма род. скл. адз. л. кароткага прыметніка.

Ад малога да вялікага. Агульны для бел. і ўкр. (від малого до великого) м. Абсалютна (усе), без выключэння, незалежна ад узросту. Поп прыехаў у позняе снеданне, калі вёска ўся ад малога да вялікага сабралася да клуба (Б. Сачанка. Вялікі Лес).

Утвораны на аснове фразеалагізма ад мала да вяліка (гл.) — паўкалькі з царк. — слав. м.

Адмыкаць адамкнёныя (адчыненыя) дзверы. Уласна бел. Настойліва даказваць, сцвярджаць тое, што даўно ўсім вядома і не выклікае пярэчанняў. Не варта ламаць коп'і, адмыкаць адчыненыя дзверы ні абаронцам роднай мовы, ні яе праціўнікам — трэба і тым і другім часцей і ўважлівей чытаць класікаў… (Б. Сачанка. Край, дзе жывём).

Выраз з рамана К. Чорнага «Сястра» (1927), утвораны, відаць, на ўзор сэнсава тоеснага фразеалагізма ламаццаў адчыненыя дзверы — калькі з франц. м. (ш.) — і ўжыты ў такім урыўку: «— А ты сам падумай, што гэта значыць. — Нашто думаць. Тут няма чаго і думаць — нашто адмыкаць адамкнёныя дзверы…».

<Адна> скура ды косці. Калька з лац. м. (реllіs tоtus еst). Вельмі худы, змарнелы. «Андрэй здорава падупаў, адна скура ды косці, — адзначыў сабе Лукаш. — Цяжка яму на гэтай нішчымніцы. Голас ледзь адцягвае» (М. Лобан. Шэметы).

Фразеалагізм з аналагічнай вобразнасцю, значэннем і граматычнай структурай ёсць у вельмі многіх мовах (славянскіх, франц., англ., ням., італ., румынскай, малдоўскай, нарвежскай, венгерскай і інш.). Відаць, ён пранік у гэтыя мовы як калька з камедыі «Гаршчок» рымскага камедыёграфа Плаўта (III–II ст. да н. э.).

<Адна> шайка-лейка. Запазыч. з руск. м. Група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі ці паводзінамі, учынкамі. — Ты скажы, дзе хаваецца твой Рыгор?.. — Я за Рыгорам не хаджу: дзе ён — я не ведаю. — Брэшаш! Вы адна шайка-лейка, — і бандыт перацягнуў Таццяну тоўстым гарапнікам (Я. Нёманскі. Маці).

Кампанент шайка тут сэнсаўтваральны, ён суадносіцца з абодвума значэннямі слова шайка — ‘банда’ і ‘хеўра’, дарэчы, запазычанага з латышскай м.: saika — ‘шмат народу’. У руск. м. ёсць два амонімы: шайка1 — ‘банда’, шайка2 —‘ражка, пасудзіна для вады’ Фразеалагізм утвораны каламбурным шляхам, аб’яднаннем слова шайка1 (‘банда, хеўра’) са словам лейка (‘чарпак для вады’), якое належыць да той жа семантычнай групы, што і слова шайка2 (‘пасудзіна для вады’).