Выбрать главу

Пераважаюць, аднак, выпадкі, калі выраз па вялікім рахунку ўжываюць недарэчна, без пэўнай сэнсавай нагрузкі, ператвараюць яго ў штамп (накшталт славутага Зноскавага «меджду протчым» з «Тутэйшых» Янкі Купалы), робяць яго нейкім пабочным словазлучэннем і выдзяляюць ці аддзяляюць коскамі: «А што робіць аўтар са сваімі героямі? Ён проста іх забівае. Бо, па вялікім рахунку, не ведае, што з імі рабіць»; «Па вялікім рахунку, дзякуючы ім [педагогам], мы на пытанне: „Ці хочаце вярнуцца ў школу?“ — адказваем: „А я там сёння ўжо быў“»; «Інвестыцый — кот наплакаў. А без іх і ні туды і ні сюды. Іх, па вялікім рахунку, і не будзе пры цяперашняй уладзе»; «Наша акадэмічная падрыхтоўка становіцца бездапаможнай на амерыканскіх вуліцах, у інтэрнатах і кавярнях, дзе ёсць свае правілы зносінаў, свае словы, свая па вялікім рахунку мова».

Зразумела, што такія недакладнасці — не на карысць культуры маўлення пэўных аўтараў і самой беларускай мове ў цэлым.

СПІС СКАРАЧЭННЯЎ

агульнаслав. — агульнаславянскі

адз. — адзіночны англ. — англійскі

балг. — балгарскі

бел. — беларускі

він. — вінавальны гл. — глядзі

грэч. — грэчаскі

дыял. — дыялектны ж. — жаночы запазыч. — запазычаны

і пад. — і падобнае

іспан. — іспанскі

італ. — італьянскі

л. — лік лац. — лацінскі

м. — мова мн. — множны мужч. — мужчынскі

н. — ніякі

— н. — небудзь ням. — нямецкі

параун. — параўнай польск. — польскі

р. — род род. — родны руск. — рускі

серб. — харв. — сербскахарвацкі

скл. — склон ужыв. — ужываецца укр. — украінскі

устар. — устарэлы усходнесл. — усходнеславянскі

франц. — французскі

царк. — слав. — царкоўнаславянскі

чэшск. — чэшскі

А

Абарваць тэлефон. Відаць, запазыч. з руск. м. Часта, доўга званіць і размаўляць па тэлефоне. На стале ляжала запіска: «Ты, канечне, забыў, што ў Васіля дзень нараджэння. Ён абарваў тэлефон…» (М. Кацюшэнка. Урок маўчання).

Сэнсавым цэнтрам гэтага фразеалагізма з’яўляецца назоўнікавы кампанент, які выконвае сэнсаўтваральную функцыю і суадносіцца, але не супадае з адпаведным словам свабоднага ўжывання.

Абводзіць (абкручваць) вакол (кругом) пальца каго. Агульны для ўсходнесл. і польск. м. (руск. обводить вокруг пальца, укр. обводити (обкручивати, обертати) круг (кругом, навколо) пальца, польск. окгęсіć, owinąć wokoł раlса). Спрытна, хітра ашукваць, падманваць каго-н. Пакуль я падумаю, як абдурыць яе, дык яна мяне незлічона разоў вакол пальца абвядзе (Г. Пашкоў. Палескія вандроўнікі). Таго Міканора каморнік сорак разоў абкруціць вакол пальца! (І. Мележ. Людзі на балоце).

Ёсць некалькі версій пра ўзнікненне гэтага выразу. Паводле адной з іх, ён паходзіць ад жульніцтва базарных ілюзіяністаў. Фокуснік браў у гледачоў які-небудзь прадмет і абводзіў ім вакол пальца, адцягваючы іхнюю ўвагу, а ў гэты час фокуснікавы хаўруснікі ачышчалі кішэні гледачоў.

Абдымаць (абняць) неабдымнае. Калька з руск. м. (объять необъятное). Ставіць нерэальную задачу вельмі шырокага ахопу чаго-н. — Лепш, па-мойму, не абдымаць неабдымнае. Нам будзе дорага ўсё, напісанае табой, але каб нешта выйшла на людзі… — Галя паківала галавой (Э. Ярашэвіч. Белыя Лугі).

3 афарызмаў К. Пруткова, змешчаных у «Плёне роздуму» (1854, 1860): «Ніхто не абдыме неабдымнага», «Ці ёсць на свеце чалавек, які мог бы абняць неабдымнае?».

Абедзвюма рукамі. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘з вялікай ахвотай, жаданнем, радасцю (падтрымліваць каго-н.)’ і ‘вельмі моцна, з вялікай зацікаўленасцю (брацца за што-н.)’. [Праменны: ] Будзе і ўмяне жонка… Цудоўная, чулая жанчына… Падтрымліваеш? [Язва]: Абедзвюма рукамі (К. Крапіва. Мілы чалавек). Усё тут на сярэднім узроўні, і таму не адразу здагадаешся, за што трэба ўзяцца абедзвюма рукамі, каб падняць калгас у гору (У. Шахавец. Месца ў жыцці).