Выбрать главу
Здалося, Ранішні Каліноўскі Марыську прымроіў, Адчуўшы скон. Зянон — Беларуссю саснёны сон, Што зноў пачувае сябе Дзяржаваю. Хутчэй з плячэй Чужыя абноскі, Няколка йсці маладой атаваю.
Тварыў бы, думаў Сабе ў асалоду Паэта, мысліўца, мастак, Аднак Пазьняк — Як той перазяблы грак Сагрэецца баразной узаранаю. Пан Бог Паслаў каліноўца народу Вярнуць душу І Айчыну забраную.

Скіба волі аржаная

Любіце хлеў І заплывайце здорам, Хто моліцца На ўлежнасць ды на ўежнасць, А тых, Каго пячэ гаючы сорам, Чакаюць Воля, Роўнасць, Незалежнасць.
Хто любіць волю сэрцам апантаным, Таму чужой няволі не бывае. І лязгат кайданоў за акіянам Такі ж сіберны, Як і ў родным краі.
На волнасць у Расіі позірк косы, Ён косіць луг нязломнікаў Касцюшкі, Шматуе беларускія нябёсы Сувораву на ордэнскія стужкі.
Дух сыціць Скіба волі аржаная. У роўнасці нязменнае найменне. Над нашай Незалежнасцю лунае Касьцюшкавага меча блаславенне.

* * * Без галавы…

Без галавы, Каб не магла яна І ў думках нават палічыць ахвяры, Каб вочы ёй не выпекла віна, Што звыкла піць пакуты З поўнай чары.
Без рук, Бо як адымеш мерцвякоў, Якіх наўзмаш перахрысцілі мечы. …Пасля за ўсіх далоні ад цвікоў Не адвядзе Адзін Па-чалавечы…
Ці ахінута ў воблака адна Той радасці, Што ў тагасвецці знікла. Надкрыллі адрастуць. І зноў вайна Пачне маліцца: — Уваскрэсні, Ніка!

Полацкі менталітэт

Уладзіміру Арлову

Ёсць полацкі менталітэт — Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, Ад той абрынутай адрыны, Дзе сон шукаў Свой сонны след.
Ён цемры пазычаў святла, Каб стала вечнасцю імгненне, Ляцеў вышэй жаўрук здзіўлення, Люцела рупнасці пчала.
Ад Полацка пачаўся свет. Пра небачолых кажам: З нашых! Ёсць Беларусь, А гэта значыць — Ёсць полацкі менталітэт!

Любоў да Радзімы

Вочы маюць сляпыя, Вушы маюць глухія, І бязмозгія не без ілбоў. Настальгія па настальгіі — Гэта й ёсць Да Радзімы любоў.

Ненасытнасць

Раскулачылі ноч і дзень, Раскулачылі труны й калыскі, Выкарчавалі сумлення пень, Адлучылі лыжку ад міскі.
Атаму расшчапілі кулак, Так назад і не сашчапілі.
І ніяк Не нацешымся ўсмак У сваёй ненасытнай сіле…

Беларусам у выраі

З дому гналі нас маскоўшчыны сівяры Пры цары, Род наш звесці хацелі на ветах Пры саветах. Нам турму муравалі Чырвоныя муляры Ў радасных бальшавіцкіх дэкрэтах.
Кралі наша і бралі, што маглі, Маскалі, Смакавалі з пагардай прысмакі Палякі. У каго дык гулі Ашалела гулі, Мы з хаўтураў брылі, небаракі.
Мы сплаўляем вякі, Асначы крывічы, Мы не знікнем на радасць чужынцам. І завём, З выраю думкамі летучы, Млечны Шлях Беларускім Гасцінцам, — Да яго не дацягнуцца каты, Ім вяртаюцца душы дахаты…

Ды як?

Спісяжваў нам спіны Варшаўскі бізун, Спасажваў з роднае хаты Маскоўскі бот, Узважваў наш лямант Берлінскі штых. Ды нас ад вятроў затуляў Лясун, Дрыжаў за нас на марозе Чарот. Мы з тых, Хто на зорах калыша Свой род.
Плечы горбілі нам Абраз хатулі, Гнеў свой насілі мы У рэзгінах ды ў бярэмцах. Мы былі, мы жылі Пры паляках, расейцах, Пры немцах. Маўчалі ў кулак.