Выбрать главу

А што было далей, мы ўжо ведаем.

Гэтае падарожжа «светлячкам» больш спадабалася, хоць яно было не такое разнастайнае і не мела ніякіх прыгодаў. Толькі адно іх бянтэжыла — сустрэча з нашымі людзьмі.

— Мы не ведаем, як сябе трымаць у такіх выпадках, — казалі яны дзеду. — Людзі глядзяць на нас, як на цуд, хочуць распытаць нас, хто мы такія, адкуль, як мы сюды трапілі, якая ў нас машына і іншае. А мы не ведаем, што ім казаць, як сябе трымаць.

— Сапраўды, ваша становішча труднаватае, — згадзіўся дзед. — У такіх выпадках, як гэты, вам нічога не застава лася рабіць, як уцячы. А у іншых выпадках вы старайцеся рабіць так, каб не звяртаць на сябе над та вялікай увагі, каб нічым не адрозшвацца ад іншых людзей. Машыну сваю вы можаце схаваць дзе-небудзь.

— А калі хто яе забярэ? — перапыніла Святлана.

— Вы можаце паставіць яе, як звычайную машыну, у якіх-небудзь добрых, простых людзей. Апрача таго, можна ў машыну ўключыць ток, як гэта часам і робяць нашы шафёры. Тады ўжо да вашага фантамабіля ніхто не дакранецца.

— А чаму, дзядуню, вы наогул трымаеце ў сакрэце гэтае вялікае вынаходства? — спытаў Светазар. — Чаму не паведаміце аб гэтым нашым вучоным і нашаму ўраду?

— Не прыйшоў яшчэ час, дарагія мае светлячкі,— адказаў дзед. — Не ўсё яшчэ прадумана да канца, не ўсё яшчэ пра во рана, нават многа чаго я і сам яшчэ не разумею. Вы самі сваімі падарожясамі павінны даць мне матэрыял для завяршэння маёй працы. А калі я выступлю цяпер, то з мяне будуць смяяцца. Я ўжо казаў вам, што мы, да росл ыя, лятаць яшчэ не можам, нашай фантазіі для гэтага не хапае. Мы пакуль што можам пасылаць толькі дзяцей. А хто з вучоных паверыць, што дзеці гавораць навуковую праўду? Вось калі я змагу сам сесці ў машыну ды пасадзіць з сабой якога-небудзь акадэміка, тады будзе зусім іншая размова.

А пакуль што Пётр Трафімавіч Цылякоўскі падрабязна запісваў усё, што расказвалі яго ўнукі аб сваіх падарожжах. Гэтыя запісы пазней трапілі ў рукі аўтара гэтай кнігі. Аўтар разабраў іх, апрацаваў, выбраў найбольш цікавыя, надрукаваў і прапануе цяпер нашым чытачам.

III

У Амерыцы

Праз некаторы час дзед паклікаў Света за ра і Святлану.

— Вось вам, мае дарагія светлячкі, шапкі для размовы з людзьмі на якой хочаце мове.

I ён паказаў на дзве іспанскія шапкі-пілоткі з двума рагамі — спераду і ззаду. На канцах рагоў блішчалі металічныя кружочкі, злучаныя двума тонкімі дратамі, як антэнай, а ў сярэдзіне шапак было прымацавана некалькі спіралей.

— Для размовы?! Шапкі?! — здзівілася Святлана.

— Наэываюцца яны шапкамі, а фактычна гэта ёсць злучэнне прыёмніка і перадатчыка. Сядайце і слухайце ўважліва, штоя вам скажу. — Унукі селі супраць дзеда, і ён пачаў: — Як мы размаўляем адзін з другім? Я вось вам гавару словы, яны ідуць у вашы вушы, вушы перадаюць гэтыя словы галаве, і там мозг успрымае іх… Што ўспрымае мозг? — раптам спытаў дзед.

— Словы, — дружна адказалі дзеці.

— А вось і не! — адказаў дзед. — Не словы, а со не іх, разумение, уяўленне та го, аб чым гаворыцца. Вуха толькі перадатчык сэнсу слоў. Глухі слоў не чуе, а калі мы нейкім чынам, мімікай, жэстамі нерадами сэнс, уяўленне, то глухі зразумее і без слоў. А калл ён не нямы, то зараз жа можа «перакласцд» гэтае разумение на словы. Напрыклад, вы паказваеце яму, каб ён зачыніў дзверы, і ён вам можа сказаць:

«Зачыніць дзверы? Зараз». Калі гэта будзе іншаземец, то ён скажа гэтыя словы на сваей мове. Значыцца, калі б мець такі перадатчык, які мог бы непаерэдна перадаваць у галаву другога сэнс вашых слоў, то вы маглі б такім чынам размаўляць з усімі народа41 Зямлі. Вы будзеце гаварыць на вашай мове, а сэнс вашых слоў будзе перадавацца непаерэдна другому: той успрыме не словы вашы, а сэнс іх і будзе адказваць ужо на сваей мове, і вы таксама непаерэдна ўспрымеце сэнс яго слоў. Будзе прыблізна такі працэс, які адбываецца пры тэлевізійных передачах: на экран без нрава до ў і без слоў (гукі і музыка гучаць асобна) перадаецца карціна, якую разумее кожны глядач, якой бы нацыі ён ні быў, і сэнс гэтай карціны кожны будзе перадаваць на сваей мове. Я знайшоў спосаб падобным чынам перадаваць другому непаерэдна і ўяўленне та го, што чалавек думае. Такім перадатчыкам і будуць вось гэтыя шапкі.