Дзед надзеў ім на галовы шапкі і пачаў размову. нукі прыслухаліся:
— Вы сказалі, што ўсё сваё вы носіце з сабой. Праўда?
— Правільна, мае мілыя светлячкі! — з вялікім задавальненнем адказаў дзед. — Я сказаў палацінску: «Усё маё нашу з сабой». Незразумелыя для вас словы да вашай свядомасці не дайшлі, а сэнс іх, які быў у маёй галаве, праз вашы шапкі дайшоў да вашай свядомасці. Значыцца, усё ў парадку. А калі вы захочаце такім самым чынам перада ць сэнс вашых слоў другому, то не забудзьцеся націснуць вось гэтую кнопку, каля левага вуха. Адыдзі, Святлана, далей, да той сцяны, націсні кнопку і скажы мне што-небудзь ціха, каб я не чуў.
Святлана адышла, націснула кнопку і нешта прашаптала. I дзед ёй адказаў:
— Ты сказала, што хочаш хутчэй ехаць. Так?
— Так, так! — закрычала Святлана і нават запляскала ў далоні.
— Ну І добра, — сказаў дзед. — А цяпер папрактыкуйцеся вы самі.— Бн утульна ўсеўся ў крэсла і задрамаў. А брат з сястрой пачалі практыкавацца.
Калі дзед прачнуўся, унукі падышлі да яго і сказал! што яны хочуць ляцець у Амерыку.
— У Амерыку? — здзівіўся дзед. — У якую Амерыку?
Цяпер ужо ўнукі здзівіліся: хіба дзед не ведае Амерыкі?
Дзед, усміхнуўшыся, зноў спытаў:
— У якую ж Амерыку?
— Ну, у гэтую самую, дзе жывуць американцы… — збянтэжана адказала Святлана.
— У Амерыцы каля дваццаці дзяржаў,— адказаў дзед, — і ўсюды жывуць американцы. Да якіх жа а меры канца ў вы хочаце?
— У Злучаныя Штаты, — адказаў Светазар.
— Так і кажыце, — павучальна сказаў дзед. — А то выходзіць, што амерыканцы-янкі заеланілі сабой усіх ініпых амерыканцаў. Дык чаму ж вы захацелі іменна ў Злучаныя Штаты?..
Дзеці пачалі тлумачыць:
— Пра Злучаныя Штаты мы вельмі многа чулі. I пішуць пра іх больш. Там многа цікавага…
— Ну, добра, паспрабуйце, — згадзіўся дзед. — Толькі падрыхтуйцеся лепш.
— Хацелася б паглядзець Нью-Йорк, — ска за ў Светазар. — Але як да яго даступіцца? Ен на востраве, а востраў увесь забудаваны небаскробамі. Куды спусціцца, — проста на вуліцу, дзе шмат людзей і машын, ці на дах небаскроба?
— Гэта ты правильна гаворыш, — пахваліў дзед. — Хоць я і не быў у Нью-Йорку, але магу параіць вам добрую мясціну для спуску. Славутую статую Свабоды ведаеце?
— Ведаем! — дружна адказалі «светлячкі».
— Дык вось, месца каля яе запушчанае, і шкога-нікога там няма. Вы там і спусціцеся. А далей можаце ехаць па вуліцах разам з усімі машынамі. Я думаю, ніхто вас чапаць не будзе: ці мала якія машыны там могуць быць? Памятайце толькі адно: не вылазьце са свайго фантамабіля, калі вакол вас неспакойна. I яшчэ вось што: хоць вы там і нядоўга будзеце, але, каплуна, прыйдзецца дзе-небудзь плаціць грошы, дык я пастараюся дастаць для вас долараў пяцьдзесят.
Ля статус Свабоды
…Праз некалькі мінут яны апусціліся ля статуі Свабоды ў Нью-Йорку. Сапраўды, тут не было людзей. Трохі далей стаялі пакгаузы, пачыналіся закапцелыя дамы. Статуя зрабіла на дзяцей надзвычайнае ўражанне: высокая, магутная… Ля падножжа статуі валяліся нейкія скрынкі, бочкі, сярод якіх і апынуліся Светазар і Святлана.
Яны агледзеліся, ці не бачыў хто, як яны апусціліся. За бочкамі гулялі некалькі хлопчыкаў, ля пакгаузаў працавалі рабочыя. Шхто з іх пакуль што не звяртаў увагі на нашых падарожнікаў, а гэта было самым галоўным.
Але калі фантамабіль пасунуўся ад берага і выехаў на вуліцу, на яго глядзелі ўжо сотні людзей, а ззаду беглі дзеці.
— Непрыемная справа, — бурчаў Светазар. — Калі гэтак усе будуць дзівіцца на нас, то нам прыйдзецца ўцякаць.
— А ты едзь следам вунь за той машынай, — параіла Святлана. — Яна едзе хутка, і нас шхто не дагоніць.
Светазар так і зрабіў. Машына паехала ў цэнтр Нью-Йорка. Па баках пачалі ўздымацца славутыя небаскробы. Зрабілася цемнавата, як гэта бывае ў калідоры ці вузкай цясніне сярод гор. Народу на вуліцы станавілася ўсё больш і больш, але — дзіўная рэч: тут мала хто звяртаў увагу на незвычайную чырвоную машыну. Кожны чалавек кудысьці спяшаўся, быў заклапочаны сваімі справамі, кожны думаў толькі аб тым, як пражыць у гэтым чалаве чым катле, што называецца Ныо-Иоркам. А машын на вуліцы было столькі, што фантамабіль губляўся сярод іх. Машыны ішлі па баках вуліцы суцэльнай масай. На скрыжаваннях яны спыняліся, каб прапусціць бака выя машыны і пешаходаў, і стаялі досыць доўга. Тады па іх можна было б ісці, як па мосце. I ўся гэтая цясніна грымела, гула, шумела так, што ў нашых падарожнікаў галопы закружыліся. I што цікавага яны маглі бачыць? Машыны, мітуслівых людзей, вітрыны раскошных магазінаў — і ўсё. Але ў адным месцы Святлана штурханула брата ў бок і сказала: