Выбрать главу

Таксама і цяпер амерыканскія газеты паднялі шум вакол таемных пасланцоў не то з Марса, не то з Савецкага Саюза. На гэты раз справа здавалася ўжо больш праўдападобнай, бо з'явіліся нават здымкі таемнай машыны і пасланцоў.

Вось чаму нашы падарожнікі ў першую чаргу чулі словы: «Гэта, мусіць, тыя самыя…»

Светазар і Святлана разумел! што азначаюдь словы, але не ўяўлялі сапраўднага становішча. Перш чым вяртацца дадому, яны захацелі пагасцяваць у каго-небудзь з неграў.

Падзеі ў Рыме

У ніжнім цячэвні Місісіпі, на беразе ракі, стаяў гарадок Рым (амерыканцы вельмі любяць даваць сваім гарадам гучныя назвы). Мы б назвал! гэты Рым заняпалым мястэчкам. У цэнтры яго было некалькі ўстаноў, банк мясцовага багацея «Джон Пуд і К°», аптэка, пошта і дзесятак крам. А на вокал былі хаціны неграў. Уся гэтая мясцовасць была занята баваўнянымі плантацыямі, і негры былі асноўнымі рабочымі на іх. Як і дзвесце гадоў назад, працавалі яны на панскіх плантацыях ад цямна да цямна, атрымлівалі грашы і жылі ў хацінах, па-будаваных з дошак ад скрынак і іншых падобных матэрыялаў.

У часе паўдзённага перапынку да такога вось мястэчка і над'ехала дзівосная чырвоная машына. Яна сітынілася ля адной з негрыцянскіх хацін. Насустрач выйшлі здзіўленыя гаспадары, і хутка сабралася многа суседзяў. Светазар і Святлана былі ўпэўнены, што людзі дзівяцца на іх фантамабіль, а ў сапраўднасці яны дзівіліся на пасажыраў.

— Можна ў вас спыніцца? — спытаў Светазар, выйшаўшы з машыны разам з сястрой.

— Спыніцца?.. У нас? — збянтэжыліся гаспадары. — Навошта вам у нас спыняцца? Крыху далей ёсць атэль.

— А мы хочам з вамі пазнаёміцца, — весела сказала Святлана, падыходзячы да пяцігадовага хлапчука, чорнага, кучаравага, з белымі вачыма і зубамі. Але той адскочыў ад дзяўчынкі так, нібы яна ха цела яго ўкусіць.

— Вельмі дзякуем, што вы не цураецеся нас, — сказала з па клонам старая негрыцянка. — Але просім не заходзіць да нас.

— Чаму? — спыталі Светазар і Святлана разам.

— Відаць, вы не тутэйшыя, калі не ведаеце нашых законаў. Мы не маем права быць разам з вамі, ды і вам будзе непрыемнасць, калі вы будзеце з намі па-свойску. Вы ж белыя, а мы чорныя, — з горкай усмешкай скончыла жанчына.

— Нас гэта не датычыцца, мы — савецкія! — з гонарам адкаэаў Светазар.

— Савецкія?! Няўжо? — загаманілі людзі, і чорныя твары іх, здавалася, пасвятлелі ад радаснага хвалявання.

Святлана штурхнула брата ў бок:

— Навошта ты сказаў? Цяпер усюды загамоняць і не дадуць нам спакою.

— Нічога! — адказаў Светазар, а затым звярнуўся да гаспадароў:— Можа, дазволіце зайсці ў вашу хату?

— Не можам вам забараніць, — схілілі галовы гаспадары…

Першы раз у сваім жыцці бачылі тутэйшыя жыхары белых гасцей у негрыцянскай хаціне. таму навакол хутка сабраўся натоўп разявакаў. Вестка аб такім незвычайным здарэнні дайшла і да цэнтра Рыма. Першым зацікавіўся крамнік Джэб, здаравенны дзядэька ў клятчастай камізэльцы. Ен нават не паверыў, што на свеце могуць быць такія выпадкі, і пайшоў праверыць. Ён здалёк заўважыў чырвоную машыну, а калі падышоў бліжэй, то пачаў хадзіць вакол яе, паціскаючы плячыма. Потым накіраваўся да хацінкі. Негры шарахнуліся ўбок, прапускаючы яго. Прасунуўшы галаву ў дзверы, Джэб крыкнуў:

— Гэй, джэнтльмены, чаго вы забраліся ў гэтую нару? Хіба для вас у Рыме не знойдзецца пачэснага. месца? Хіба вы не ведаеце, што ганьбіце нас, янкі, сваім прыяцельствам з чорнымі?

Гаспадары глядзелі то на сваіх гасцей, то на Джэба і дрыжалі ад страху.

— Не ваша справа! — пачуўся ў адказ звонкі голас Светазара.

Джэб прыгледзеўся ў змроку і ўсклікнуў:

— Тысяча чарцей! Ды гэта ж дзед! Белыя дзеці ў чорнай нары! Выходзьце хутчэй, рабяткі. А вы, — звярнуўся ён да гаспадароў,— будзеце адказваць за тое, што завалаклі сюды белых дзяцей.

Негрыцянка загаласіла, муж яе стаў прасіць сваіх незвычайных гасцей, каб яны ішлі.

— Калі ласка, просім вас. Вы нас загубіце. Вы не ведаеце нашых парадкаў. Мілыя дзеткі, ідзіце, ідзіце хутчэй…

— Хадзем! — шапнула Святлана. — Хіба ты не чытаў пра тутэйшыя парадкі?

— Чытаць — адно, а бачыць сваімі вачыма — другое, — адказаў Светазар і пайшоў з хаты, апусціўшы галаву, шбы зрабіў нешта нядобрае.