Выбрать главу

Джэб сустрэў яго з радасцю, як знаёмага. Пляснуушы Светазара па плячы, ён сказаў:

— Ты як сюды трапіў, хлапчына? Ды яшчэ з дзяўчынкай. Мусіць, яны вас зацягнулі да сябе? Мусіць, надумаліся з вамі зрабіць што-небудзь дрэннае?

Светазар адхіліўся ад яго прыяцельскіх абдымкаў і сурова сказаў:

— Мы самі заехалі да іх у госці. Вы не маеце права ўмешвацца.

— У госці?! — ускрыкнуў Джэб, нават адхіснуўшыся ад здзіўлення. — Вы, белыя, ды ў госці да чорных?..

Каля машыны тым часам сабралася дзесяткі два такіх джэбаў. Зацікаўленыя, здзіўленыя, усхваляваныя, яны чакалі тлумачэння ад свайго таварыша.

— Чуеце? — усклікнуў той. — Гэтыя белыя дзеці прыехалі «ў госці» да чорных ды яшчэ кажуць, што мы не маем права ўмешвацца ў гэтую справу.

— Адкуль яны ўзяліся, калі не ведаюць нашых парадкаў? — крыкнуў адэін з джэбаў.— Адкуль вы?

— 3 Месяца, — спакойна адказаў Светазар, праціскаючыся да сваей машыны. Напалоханая Святлана моцна трымалася за яго руку. Але джэбы за га ради л і ім да рогу.

— Ты не жартун, а кажы праўду, — казаў адзін.

— Калі вы добраахвотна сябруеце з неграмі,— казаў другі,— то мы маем права пакараць вас за тое, што ганьбіце нашу расу.

— Прапусціце, — цвёрда ска за ў Светазар. — Мы не на судзе і не аба вязаны вам адказваць.

Спакойная ўпэўненасць хлопчыка зрабіла ўражанне на джэбаў, і яны прапусцілі дзяцей да машыны. Але на свае словы савецкія дзеці атрымалі такі адказ, які заледзяніў іх. Адказ быў такі:

— Калі вы не на судзе, то вашы прыяцелі зараз жа могуць апынуцца перад судом Лінча.

Пачуўшы страшнае слова «лінч», негры замітусіліся, пабеглі прэч, жанчыны і дзеці заплакалі… Гатовы былі заплакаць і Светазар са Святланай. Яны таксама добра ведалі гэтае слова. Яны выразна ўявілі сабе, што можа тут быць, калі яны пакінуць гэты Рым. Гэтыя дзікія джэбы могуць павесіць хоць каго з тутэйшых неграў, і нічога за гэта ім не будзе. А брат і сястра будуць лічыць вінаватымі сябе за смерць няшчасных негра ў. Ці можна што-небудзь зрабіць, каб не дапусціць такой бяды? Святлана не вытрымала і сказала:

— Гэтыя людзі зусім не вінаватыя, што мы да іх заехалі. Чаму вы пагражаеце ім Лінчам?

Джэбы зарагаталі, і першы з іх сказаў:

— Калі вы над'едзеце да нас, пакажаце машыну, раскажаце пра сябе, то мы не будзем чапаць вашых неграў.

— Добра, дазвольце толькі сесці,— згадзіўся Светазар.

Іх прапусцілі. Яны селі, надзелі свае шлемы, і Светазар весела сказаў:

— Ну, цяпер мы ім пакажам!

Машына паднялася на вышыню чалавечага росту і начала кружыць над галовамі джэбаў. У аднаго сариала капялюш, другого зачапіла колам. 3 крыкамі жаху паваліліся яны на зямлю, а за імі апусцілася машына і кружылася таксама, пагражаючы змясіць іх усіх у кашу… Затым машына рванулася ўверх і знікла.

На бераэе Мексіканскага заліва

Яны зноў павольна паляцелі на поўдзень над раўнінамі Місісіпі. Неабсяжныя прасторы былі заняты баваўнянымі плантацыямі. Калі па дарозе ім трапіўся яшчэ адзін гарадок, Светазар са смехам сказаў:

— Гэта, мусіць, Парыж!..

— Мексіканскі заліў,— ласпяшыла пахваліцца сваімі ведамі Святлана.

— Правільна! — пахваліў Светазар. — А які горад вунь там, дзе канчаецца рака?

— Новы Арлеан.

Горад дыміўся не столькі комінамі фабрык і завода, колькі трубамі параходаў.

— У горад не паляцім, — сказала Святлана.

— Няма чаго там рабіць, толькі адны непрыемнасці будуць.

Машына завярнулася налева і паляцела ўздоўж берага. А бераг быў такі цудоўны. Усюды зеляніна, асабліва вызначаліся пальмы. Сам бераг нізкі, пясчаны, скрозь бялеюцца прыгожыя дачы. I безліч народу на беразе.

— Вось дзе пабыць бы, пакупацца, — сказала Святлана.

— Паспрабуем, — адказаў Светазар.

Машына апусщлася на адну з дарог, якія ішлі ўздоўж берага. Некалькі дзесяткаў чалавек былі нэпалоханы і здзіўлены такой з'явай, але Светазар шпарка паехаў наперед, сведкі засталіся ззаду, і далей ужо людзі маглі звярнуць увагу толькі на нейкі «навамодны» аўтамабільчык — і больш нічога.

Дзе ж прыпышцца? Два разы яны спыняліся ў простых людзей, і кожны раз былі непрыемнасці. Ці не спыніцца цяпер сярод паноў? Можа, іх не здзівіш арыгінальнай машынай. I падарожнікі пад'ехалі да багатага прыбяражнагв атэля.

Іх сустрэлі слугі і прапанавалі паставіць машыну ў гараж.

— Што ты робіш? — зашаптала Святлана. — Мы ж не выберамся адсюль.

— А ты задзяры нос, як вялікая пані, і табе ніхто не адважыцца перашкаджаць, — сказаў брат. Ен папрасіў, каб машыну не зачынялі, а паставілі пад паветкай. — Каб нам лягчэй было ўцякаць, — шапнуў ён на вуха сястры.