Выбрать главу

— Выбачайце, — ска за ў Светазар, — нам з сястрой трэба параіцца. — Яны адышліся ўбок і зашанталіся. — Што ты скажаш? — спытаў Светазар.

— Дзіўлюся: ніхто на свеце не ведае, а ён адкуль ведае?

— Значыцца, тут нешта такое ёсць.

— Не паедзем з ім!

Калі Светазар сказаў аб гэтым консулу, той раззлаваўся і адразу змяніў свой выгляд. Уся ласкавасць, весялосць, зычлівасць яго зніклі. Ен нахіліўся да іх і прасіпеў:

— У такім разе я вас прымушу. Зараз паклічу паліцыю і скажу, што вы ў мяне ўзялі грошы і не хочаце аддаваць… Разумееце, што з гэтага можа быць?

Вочы Света за ра загарэліся агнём, Святлана так абурылася, што нават забылася на страх. Яна пацягнула брата за рукаў і ціхенька шапнула:

— Возьмем яго і завязём куды-небудзь.

— Правільна, Святланка, — сказаў Светазар і павярнуўся да «консула».

— Добра. Мы яавязём вас, куды скажаце. Сядайце.

Вакол іх тым часам сабраліся бадай-што ўсе курортнікі. Адразу знайшліся такія, што ўжо чулі пра таемных дзяцей, нават бачылі фотаздымкі. Па ўсім пляжы ііайшла гамонка, што гэта — «тыя самыя». Як з-пад зямлі выраслі дзесяткі фатографаў…

Чырвоная машына кранулася з месца і павольна паехала праз пляж да берага. Людзі расступіліся, даючы дарогу, і стварылі нібы калідор. Толькі канец гэтага калідора ад мора быў няўстойлівы, бо там не ведалі, у які бок паверне машына, на права ці налева. Але яна паку ль што не паварочвала ні налева, ні на права, а ішла проста у мора.

Усё бліжэй і бліжэй пасоўвалася яна да вады. Вось пнрэднія колы ўжо ў вадзе… вось ужо і заднія ў вадзе… Мёртвая щшыня стаяла на пляжы. Народ з недаўменнем глядзеў услед машыне, дзівіўся І ўсё чакаў, калі яна паверне ўбок. А яна ішла і ішла ўсё наперад. Можа, яна паплыве? Але вось ужо яна пагрузілася да палавіны… вось ужо вытыркаецца толькі край кабінкі… I нарэшце на вадзе засталіся толькі хвалі.

Тысячы людзей закрычалі ад здзіўлення і жаху. Пачуліся паліцэйскія свісткі. Шмат лодак кінулася ўслед за машынай. Затрашчалі маторныя катэры.

…Калі «консул» убачыў, што такое з ім адбываецца, ён пачаў крычаць, стукаць у акенца, якое аддзяляла яго ад кабінкі, затым стаў ламаць дзверы. А вада падымалася ўсё вышэй і вышэй. Тады ён выхапіў рэвальвер і стаў ім біць у шкло. Але ніякага знаку на шкле не было. Света чар на момент азірнуўся, і тады «консул» нацэліў рэвальвер на яго. Хлопчык крыху ўсміхнуўся і спакойна адвярнуўся. Правакатар у роспачы хацеў быў стрэліць яму ў галаву, але яго спышла думка, што сам ён усё роўна не выберацца з машыны. Аднак калі ён убачыў, што ўжо ўся машына ў вадзе і што яна ідзе ўсё глыбей і глыбей, то страціў здольнасць разважаць і выстраліў.

Хлопчык і дзяўчынка павярнуліся да яго і засмяяліся, а куля, адскочыўшы ад шкла, стукнула права катару ў вуха. Услед за тым шпіён адчуў, што нешта цёплае цячэ яму за каўнер.

Тады ён страціў увесь свой запал і застаўся сядзець, разявіўшы рот і вылупіўшы вочы.

А ля акна праплывалі рыбы, хісталіся падводныя расліны. Зацікавілася імі акула і некаторы час плыла побач, прымяраючы сваю зубастую зяпу да акенца. А вось ляжыць карабель, аблеплены водараслямі і ракавінкамі.

Светазар паехаў у мора так сабе, для цікавасці, каб уразіць публіку. Цяпер ён захацеў перайсці на «звычайны ход» — выскачыць з вады і пераляцець на які-небудзь востраў на акіяне. Ен адпусціў тормаз. Машына паднялася з вады зусім павольна, але над вадой падняцца не магла. Яна толькі наплыла наперад з хуткасцю катэра. У такім стане яе ўжо маглі дагнаць не толькі самалёты, але і мінаносцы. Добра яшчэ, што яны былі далека ад берага і пакуль іх ніхто не бачыў.

— Чаго ты паўзеш па вадзе? — казала Святлана. — Нас жа зловяць. Давай поуиы ход.

— А ты давай больш гаручага! — сярдзіта сказаў Светазар. — Машына хутчэй не ідзе.

— Са пса вала ся?! — з жахам крыкнула Святлана.

— Калі ідзе, то яшчэ не сапсавалася, — адказаў Светазар. — А справа ў тым, што ў нас павялічыўся груз, на які нашы сілы не разлічаны. Што цяпер рабіць, не ведаю. Выкінуць яго ў мора, ці што?

— Як гэта мы будзем тапіць чалавека? — уздрыганулася дзяўчынка. — Даедзем дакуль-небудзь і выпусцім на бераг ці на які карабель.

— Не хацелася б мне адпускаць правакатара без пака рання, але шчога не зробіш, паедзем, пакуль можна, — неахвотна згадзіўся Светазар.

I яны паехалі на паўднёвы ўсход, як звычайныя пасажыры на звычайным катэры. Якім марудным і нудным здавалася цяпер падарожжа!

— Можа, нам дні і тыдні прыйдзецца ехаць, — хвалявалася Святлана.