Светазар таксама быў незадаволены, нахмураны.
— Наперадзе павінны быць Антыльскія астравы, — ска за ў ён. — Можна будзе высадзіць на якую-небудзь скалу.
Паказаўся карабель, які ішоў насустрач.
— А каб здаць яго на карабель? — прапанавала Святлана.
— У такім разе, лепш высадзіць яго ў ваду перад носам у карабля, — ужо весялей ска за ў Светазар і, павярнуўшыся, спытаў у пасажыра — Плаваць умеете?
— А што?
— Мы вас высадзім перад караблём.
— Чаму ж не пад'ехаць да самага карабля? — засупярэчыў правакатар. — А калі яны не ўбачаць мяне, не возьмуць…
— Гэта не наша справа, — сурова сказаў хлопчык. — Рыхтуйцеся!
I калі карабель быў за метраў пяцьсот, Светазар націснуў кнопку і адчыніў дзверы.
Але зноў бяда: дзядзька ніяк не мог адважыцца сам лезці ў ваду. Светазар раззлаваўся і крыкнуў:
— Вылазьце! А то апушчуся ў ваду! — Правакатар, войкаючы, выпаўз з машыны. Дзверы зачыніліся. — Шкада будзе, калі карабель падбярэ яго! — сказаў Светазар і даў поўны ход…
Праз мінуту яны былі дома і расказвалі дзеду пра свае прыгоды. Дзед, як заўсёды, слухаў вельмі ўважліва, распытваў усе падрабязнасці, запісваў у свой сшытак.
— Вельмі рызыкоўная справа, — задуменна гаварыў ён. — Магла здарыцца бяда, і я ў гэтым вінаваты. Калі вас адлучыць ад машыны, то вы застаяцеся бездапаможнымі. А гэта вельмі рызыкоўна.
— Усё роўна ніхто без нас не справіцца з машынай, — сказаў Светазар, — значыцца, кожны будзе вымушаны звярнуцца да нас, каб мы паказалі, як кіраваць. Ну, а калі мы сядзем, то ўсё скончана.
— Яно так, — сказа ў дзед, — але ўсё гэта патрабуе ад вас надзвычайнай смеласці, кемлівасці, вытрыманасці і іншых падобных якасцей, якіх патрабаваць ад дзяцей мы не маем права.
— На тое мы камсамольцы і піянеры, каб умець перамагаць усе перашкоды! — з гонарам сказаў Светазар.
— А я больш не жадаю перамагаць такія перашкоды! — сказала Святлана. — Нічога цікавага там няма, адна нуда і непрыемнасці.
— Тады я паехаў бы са Святаславам. Можна? — спытаў у дзеда Светазар.
— Калі ты ўпэўнены, што ён не падвядзе, то я нічога супраць не маю, — адказаў дзед. — А Святлане важдацца з рознымі правакатарамі сапраўды не падыходзіць.
— А адкуль гэты правакатар ведаў пра нас і пра нашу машыну? — спытала Святлана.
— Ды вы ж самі паказвалі там свае фокусы, — сказаў дзед. — Мусіць, праз гадзіну ўжо ведалі ўсе тыя, хто павінен гэтым цікавіцца. Усётакі добра выкруціліся, малайцы! А з усяго вашага падарожжа я раблю галоўны вывад, што самая складаная справа для вас — схаваць сваю машыну, каб яна не трапіла ў чужыя рукі. Праўда, ні адчыніць яе, ні паламаць, нават спаліць яе ніхто не здолее, але ўсё ж такі пакідаць яе небяспечна. Прыйдзецца падумаць, ці нельга будзе дапамагчы гэтай справе.
IV
На Месяцы
— Дзядуню, ці ёсць людзі на іншых планетах? Пётр Трафімавіч пры ж муры. у вочы і хітравата сказаў:
— Гэта называецца — пытанне ў лоб. Але адказаць адразу на гэтае пытанне нельга. Навука звычайна ставіць пытанне так: ці ёсць на іншых планетах жывыя істоты? А якія яны будуць — ці падобныя на чарвяка, ці на чалавека — гэтага ніхто не можа сказаць. Можна ўсяляк меркаваць, і пісьменнікі ў сваей фантазіі мяркуюць, як хто хоча. Вы чыталі кнігу Аляксея Талстога «Аэліта» або Герберта Уэлса «Барацьба светаў»?
— Чыталі,— дружна адказалі «светлячкі».
— Вось вы і бачыце, як непадобна адзін да другого ўяўляюць пісьменнікі, напрыклад, жыхароў Марса. Вы будзеце першымі людзьмі, якія могуць убачыць марсіян у сапраўднасыД.
— А страшна туды ляцець… — сказала Святлана і нават сцепа пула плячыма, нібы ёй зрабілася хода дна.
— Калі не хочаш, можаш і не ляцець, — зняважліва скаэаў Светазар. — А ўсё-такі, дзядуню, нам трэба ведаць, як глядзіць кавука на гэтае пытанне.
— Вядома, трэба ведаць, — кіўнуў галавой дзед. — Вы спачатку павінны прачытаць як мага больш кніг, а пакуль што я магу вам зрабіць некалькі агульных заўваг. Навука даведалася, што вядомыя нам планеты, зоркі, каметы складаюцца з такой самай матэрыі, якая ёсць і на Зямлі. Толькі злучэнні і прапорцыі элементаў могуць быць розным!. Таксама розная бывае і тэмпература, напрыклад: на Меркурыі чатырыста трынаццаць градусаў гарачыні, а на Нептуне — сто восемдзесят градусаў марозу. Які ж вывад можна адсюль зрабіць?
Задаўшы гэтае пытанне, дзед не чакаў ад сваіх «светлячкоў» адказу, таму быў вельмі задаволены, калі Светазар ска за ў:
— Я так думаю: дэе якія будуць умовы, там такія будуць і жывыя істоты. Калі на якой планеце будуць акурат такія самыя ўмовы, як на Зямлі, то там могуць быць такія самыя людзі, як мы.