Убачыўшы гэта, Людміла Антонаўна зусім забылася на незвычайнасць самога факта і адразу закрычала:
— Вы ж замерзлі! Хутчэй у хату!
Яна ўхапіла іх за рукі і пацягнула ў сярэдзіну памяшкання. А мужчыны ўсё яшчэ стаялі і нават баяліся дакрануцца да сваіх незвычайных гасцей. У дзяўчынкі ў руках быў нейкі скрутак. Хлопчык узяў з яе рук гэты скрутак і падаў Людміле Антонаўне:
— Вось вам кроў, якую вы прасілі,— сказаў хлопчык.
Ва ўсіх зімоўшчыкаў вырваўся крык здзіўлення, Людміла ж Антонаўна схапілася за сэрца і пахіснулася. Радыст падхапіў яе і пасадзіў у крэсла. Праз хвіліну яна ўстала, схапіла скрутак і пабегла да хворага.
— Пётр Іванавіч, прашу на дапамогу! — крыкнула яна па дарозе.
Радыст пайшоў за ёю. Па ўсім было відаць, што яму вельмі не хочацца пакідаць гасцей, якія «зваліліся» з неба і з'яўлення якіх ніякі розум не мог бы растлумачыць.
— Мы сваю справу зрабілі і можам адпраўляцца дадому, — сказаў хлопчык і павярнуўся да дзвярэй; за ім павярнулася і дзяўчынка.
Гэтага ўжо ніхто не чакаў! Кожны з зімоўшчыкаў быў упэўнены, што дзеці павінны ў іх пабыць, пагрэцца, адпачыць, што можна будзе пагаварыць з імі, распытаць, хто яны, адкуль, як сюды трапілі і што гэта за машына такая. А яны зараз жа адпраўляюцца назад!
Не толькі метэаролаг і Чар дун, але і радыст, і Людміла Антонаўна, якая пачула гаворку і выбегла з пакоя хворага, пачалі прасіць дзяцей, каб яны хоць трохі пабылі з імі.
Але таемныя па сланцы не згадзіліся. Яны селі ў сваю машыну, чамусьщ надзелі на галовы нейкія каўпакі і папрасілі адчыніць дзверы з сенцаў. 3 вялікай неахвотай адчыніў Чардун дзверы, і незвычайная машына, нібы цень, знікла праз іх. Ніякага следу, ні шуму, ні гуку не было. Некалькі хвілін стаялі разгубленыя зімоўшчыкі ля расчыненых дзвярэй, пакуль снег, холад і вецер не прымусілі іх зачыніць дзверы і вярнуцца ў хату.
— Што ж гэта такое? — прашаптала Людміла Антонаўна і нават правяла рукой па вачах.
— Мусіць, сон… — прамармытаў Чардун.
— Які ж гэта сон, калі прэпарат крыві ў нашых руках! — усклікнуў радыст. — Паглядзіце добра, Людміла Антонаўна, ді сапраўдны ён?
— Я ўжо разгледзела, — адказала яна. — Самы сапраўдны. Не будзем цяпер ламаць галаву над загадкай, а хутчэй зробім уліванне.
I яна з радыстам зноў пайшла да хворага. Пасля ўлівання крыві хворы заснуў спакайней. I Людміла Антонаўна ўздыхнула лягчэй. Зімоўшчыкі маглі нарэшце пагаварыць аб тым, што здарылася на іх вачах.
Але што было гаварыць, калі ніякі розум не мог бы зразумець гэткі цуд!
— Яны ж апынуліся тут не болей як праз дзве гадзіны пасля маіх радыёграм, — гадумліва казаў радыст. — Як можна было справіцца за такі час, ды яшчэ ў завіруху? Мы самі не маглі б знайсці нават свой дом, каб апынуліся за сотню метраў ад яго… I што гэта за нябачаная машына? Адным словам, нічога не зразумееш…
— Гэта, мусіць, нейкая таемная сіла напусціла нам у вочы туману, — баязліва сказаў Чардун.
— Добры туман, калі ад яго застаўся ў руках канкрэтны прэпарат, — прамовіў метэаролаг. — Людміла Антонаўна, падумайце, можа, вы нічога не ўлівалі хвораму?
— Навука ведае, — сказала яна, гледзячы некуды ў цёмны кут, — выпадкі, калі гадюцьшацыяй бывалі ахоплены трупы людзей. Такія выпадкі бывалі. Можа, і з намі гэта здарылася? Можа, мы праз некаторы час ачуняем?.. Шчога не разумею…
Але яны не ачунялі ні сёння, ні заўтра, ні паслязаўтра. А хвораму зрабілася значна лепш.
— Ці кааапь аб гэтым каму-небудзь? Ці распытваць?.. — раіліся яны.
— Я паснрабую спытаць, — ска за ў радыст.
— Не, не! Не трэба! — замахала рукамі Людміла Антонаўна.
— Такое пытанне пасылаць па радыё… афіцыйна… Ды нас на смех падымуць ва ўсім свеце…
Замест та го кожны з іх напісаў сваім блізкім на Вялікай зямлі пісьмо з апісаннем незвычайнага здарэння. Алебольшасць адказаў зводзілася да слоў:
— Не раім піць занадта многа.
А калі прайшлі тыдні і месяцы, то і самім ім пачало здавацца, што нічога такога не было…
II
Дзед i унукі
У глухім завулку невялікага гарадка Н. за высокай агарожай стаіць стары драўляны дом на паута ра паверха: ніжні паверх з чатырох вялікіх пакояў з верандай, над ім памяшканне пад страхой, таксама з верандай. Вакол усяе сядзібы, як вартаўнікі, стаяць высокія таполі, ліпы, клёны, а ў сярэдзіне растуць старыя крывыя яблыні. Увесь дом хаваецца ў дрэвах; ціха, утульна ў гэтым кутку, і прахожых мала і праезджага рэдка ўбачыш. У гэтым доме больш як пяцьдзесят гадоў жыве стары вучоны Пётр Трафімавіч Цылякоўскі. У ніжшх пакоях размяшчаецца яго сям'я, а сам ён увесь свой век праводзіць наверсе, дзе ў яго не то лабараторыя, не то майстэрня, не то музей, а дакладней — усё разам. Асабліва многа мадэляў розных дзівосных машын: нейкіх незвычайных самалётаў, дырыжабляў, ракет і такіх прыладаў, якім і назвы не падбярэш. Над страхой уздымаецца вышка, дзе знаходзіцца тэлескоп: Пётр Трафімавіч заўсёды сябраваў з нябеснымі свяціламі. Няма ў горадзе жыхара, які не ведаў бы прывабнага старога чалавека з сівой барадой і парасонам у руках. Старажылы памятаюць Пятра Трафімавіча яшчэ з часоў царызму як настаўніка гімназіі, які ўвесь свой заработак траціў на навуковыя доследы, не маючы ні ад каго ніякай дапамогі. Маладыя ведаюць дзядулю Цылякоўскага як вядомага ўсяму свету савецкага вучонага, які мае ўсе магчымасці займацца сваёй любімай навукай. Хадзілі чуткі, што ён вынайшаў розныя дзівосныя машыны, на якіх можна было ляцець на Месяц ці на Марс. Многія ў горадзе проста лічылі яго дзіваком, фантазёрам, але казалі аб гэтым без насмешкі, з любоўю.