Выбрать главу

Мядзведзі ўсё прыціскаліся да шкла, нібы хацелі нешта сказаць. Часам гукі іх як быццам нагадвалі словы. Напрыклад: «гля… гу… ма… зы».

— Слухай, — звярнулася Святлана да брата, — а іхніх гукаў, здаецца, выходзяць нейкія склады. Можа, гэта іхняя мова? Мы ж ведаем, што ўсе жывёлы разумеюць гукі сваіх братоў, усе яны маюць нібы сваю мову. Вось і ў іх ёсць нібы свая мова. А калі так, то гэтыя гукі-склады маюць свой сэнс, а значыцца, у га лаве ў іх з'яўляюцца вобразы та го, аб чым яны думаюць. Ну, а мы ж маем апарат, які ўспрымае такія вобразы і перадае нам.

Светазар аж зарагатаў ад задавальнення.

— А можа, і сапраўды можна будзе з імі пагаварыць? Вось будзе пацеха!

Яны хутка надзелі свае шапкі-перадатчыкі і начала прыслухоўвацца.

— Чуеш? — прашаптала Святлана. — Я чую, нібы мяне пытаюць: «Адкуль?»

— I я таксама чую, — стрымліваючы дыхание, адказаў Светазар. — Так, гэта іхняе пытанне. Зараз ім адкажам.

Ен націснуў кнопку перадатчыка і крыкнуў:

— Мы з неба! — і ў да да так падняў руку угару: — Мы адтуль.

I зараз жа ўсе мядзведзі паваліліся на зямлю тварамі ўніз і замерлі.

Аднак ці маем мы права называць гэтыя стварэнні мядзведзямі? Толькі агульны іх выгляд нагадваў мядзведзяў, а галава, як мы бачылі, была малпавая, гэта звачыць, набліжалася ўжо да чалавечай. Выраз іх твару і паводзіны яшчэ больш набліжалі іх да свядомых істот. Поўсць таксама адрознівалася ад мядзведжай: яна была сінявата-шэрая і мяккая. Заўважалася, што яны больш любілі сядзець на задніх нагах, чым стаяць на ўсіх чатырох. I нарэшце пярэднія ногі значка адрозніваліся ад мядзведжых: пальцы на іх былі доўгія, здольныя самастойна згінацца. Не, гэта былі не мядзведзі! А хто?..

Убачыўшы, што «мядзведзі» зразумелі яго словы і нават упалі перад імі ніцма, Светазар сказаў Святлане:

— Няма чаго баяцца, выйдзем да іх.

Калі яны выйшлі, «мядзведзі» паднялі галовы і селі. Светазар падышоў да аднаго з іх, тыцнуў пальцам у грудзі і, паказаўшы рукой на другіх, спытаў:

— Вы хто?

Пытанне дайшло. У адказ пачулася:

— Яхі… яхі… яхі…

— Яхі, значыцца, яхі. Добра, — сказаў Светазар і, паказаўшы пальцам на сябе і на Святлану, прадставіўся: — А мы — людзі. Разумееце? Людзі. Лю-дзі, лю-дзі.

Яхі паўтарылі:

— Лю… лю… — а на далейшае ў іх не хапіла здольнасці.

— Хай будзе «лю», — згадзіўся Светазар. — Для пачатку хопіць і гэтага. Значыцца, будзем знаёмымі.

Святлана не адважылася на такое блізкае знаёмства. Яна толькі вельмі ласка ва ўсміхалася ім.

Дружба была паладжана. Можна было зайсці і ў хату да новых сяброў. Госці не чакалі запрашэння: па шчырых тварах яхаў было відаць, што яны будуць вельмі рады, калі да іх зойдуць пасланцы з неба.

Увайшлі ў пячору. Пачыиалася яна са шчыліны між дзвюма скаламі, потым заварочвала ў бакі і ішла зігзагамі. Зрабілася зусім цёмна, але гаспадары адчувал! сябе тут, як на гонцы.

Раптам прамень святла прарэзаў цемру — гэта Светазар уключыў электрычны ліхтарык. Падзямелле напоўнілася незвычайнымі гукамі: тут былі і крыкі страху, і здзіўленне, і захапленне, і глыбокія ўздыхі. Усе твары яхаў павярнуліся да хлопчыка. Ён стаяў, падняўшы руку з ліхтарыкам, і цешыўся эфектам.

— Ну, ідзёй далей, таварышы! — сказаў ён яхам. — Супакойцеся. Шчога асаблівага тут няма — звычайны электрычны ліхтарык…

Але яхі не зводзілі з яго вачэй, і ён вымушаны быў пайсці наперад. Каб не адстаць, сястра ўчапілася за яго руку. Праз не кагоры час пячора звузілася і знізілася так, што засталася толькі адтуліна.

— Ну, браточкі, паказвайце дарогу! — звярнуўся да яхаў Светазар.

Яхі адзін за адным палезлі ў адтуліну.

— Я баюся! — сказала Святлана, прыщскаючыся да брата.

— Цяпер ужо няма чаго баяцца, — адказаў ён. — Яны ж цяпер самыя лепшыя наши сябры. А паглядзець, як яны жывуць, мы абавязаны: трэба будзе дзеду даваць справаздачу.

Яны пра лез лі праз адтуліну аношнімі.

— Вельмі добра зроблена! — пахваліў Светазар, паказваючы на адтуліну. — Гэтак і марозу цяжэй дабрацца сюды.

Святлана звярнула ўвагу на вязанку моху, якая ляжала каля адтуліны. Ахапак гэты быў не выпадковы, а звязаны ды скручаны, каб не разматаўся.

— Эге! — усклікнуў Светазар. — Ды гэта ж спецыяльна эробленая затычка на ноч! Выбачайце, грамадзяне, я зусім не думаў, што вы дасягнулі такіх поспехаў.

Трэба сказаць, што «грамадзяне» не звярнулі ўвагі на яго словы, бо ўся іх увага была накіравана на прамень ад ліхтарыка. Гэты прамень «зайчыкам» бегаў па сценах пячоры ад кожнага руху Светаз ра, і яхі кожны раз паварочваліся да яго, а некаторыя нават рабілі спробу ўхапіць прамень.