Выбрать главу

Пячора, у якой яны знаходзіліся, была досыць вялікай і высокай, а ўверсе была адтуліна, праз якую відаць было сонечнае святло.

— I вентыляцыя ёсць! — задаволена сказаў Светазар. — Выходзіць, што і ў самых невыносных умовах можна прыстасавацца да жыцця.

— Але жыццё гэтае ўсё роўна застаецца нязносным, — сказала Святлана. — Уяві сабе, што нам трэба кожны вечар, пасля некалькігадзіннага лета, рыхтавацца да зімы, што мы павінны быць у гэтай пячоры, што мы не маем ні цяпла, ш святла, што мы павікны жывіцца толькі гэтымі палярнымі кактусами, што мы…

Светазар замахаў рукамі і закрычаў:

— Не, не! Не хачу ўяўляць, я і так разумею іх. Але я не бачу ніякіх ада на к та го, што яны тут жывуць; гэтае памяшканне, відаць, служыць ім парадней залай. Пашукаем, дзе яны спяць.

Адзіным абсталяваннем гэтых спальняў былі ахапкі сухога моху. Убачылі дзеці тут і тыя вязанкі галля, што нёс на спіне ях. Гэта быў палярны кактус, які служыў «хлебам» для яхаў. Сустракаліся і сухія сцяблы кактуса. Светазар узяў іх у рукі і сказаў Святлане:

— Гэта штука смалістая і павінна добра гарэць. Паколькі мы зрабіліся іхнімі шэфамі, то трэба пазнаёміць іх з агнём. — Ен спыніўся пасярэдзіне залы і крыкнуў: — Таварышы яхі, сюды, бліжэй! Глядзіце ўважліва, што мы вам пакажам. Вы, небаракі, не ведаеце яшчэ, што такое агонь. А без агню наогул ніякага жыцця не можа быць. Дык вось, глядзіце і слухайце ўважліва.

Наўрад ці зразумелі слухачы гэтую ўрачыстую прамову, але ўсе яны падышлі зусім блізка, селі на заднія лапы і глядзелі на прамоўцу вельмі ўважліва. Светазар пагасіў ліхтарык. Усе яны войкнулі, нібы іх раніла страла.

— Пачакайце, пачакайце, — супакоіў Светазар. — Зараз будзе вам другі агонь.

Хлопчык выняў з кішэні кара бок запалак, прысеў на зямлю і запаліў агонь. Зноў адгукнуліся ўсе яхі, толькі ўжо задаволена. Светазар падлажыў запал ку пад кавалкі сухога кактуса; агеньчык заскакаў, затрашчаў як жывы. Публіка яшчэ больш зашумела, загаманіла. Сярод гоману выразна вылучалася слова «го». А Светазар і Святлана праз перадатчыкі зразумелі сэнс гэтага слова: «агонь!»

— Яны ўжо ведаюць агонь! — крыкнула Святлана.

— Выходзіць, што так, — збянтэжыўся Светазар. — Чаму ж тады шякага следу агню няма?

Агонь павялічваўся, трашчаў усё больш і больш, асвятляў усю пячору, і пасту нова яхі пачалі адчуваць яго цеплыню. Найвялікшае задавальненне свяцілася на іх тварах. Выраз іх усё больш і больш адыходзіў ад жывёльнага. Вочы загарэліся чалавечай радасцю.

— Таварышы! Ды вы ўжо гатовы засмяяцца! — закрычаў Светазар. — Давайце разам. Ну, раз… два… тры!..

Светазару і Святлане стала смешна ад гэтай каманды, што яны самі зарагаталі так, як ніколі яшчэ не смяяліся ў сваім жыцці.

Усё гэта разам разварушыла яхаў, на іх тварах таксама засвяціліся ўсмешкі…

Толькі бліжэйшы сусед Святланы, вельмі падобны да тых мішак, якія на Зямлі прадаюцца ў магазінах, глядзеў сур'ёзна, як стары. Святлана не ўстрымалася і прытуліла яго да сябе. Ен са здзіўленнем паглядзеў на яе, але не засмяяўся. Замест яго засмяяліся яшчэ раз яго бацькі і дзядзькі.

— Дык адкуль усё-такі вы ведаеце агонь? — звярнуўся Светазар да яхаў, нібы да зусім разумных.

Старэйшы з іх зраэумеў сэнс пытання. 3 яго мармытання Светазар і Святлана праз свае перадатчыкі выявілі такі сэнс:

— Даўно-даўно… бацькі… дзяды…

— Усё ясна! — сказаў хлопчык сястры. — Відаць, у іх ёсць паданне, што калісьці продкі іх мелі агонь, ды страцілі. Мусіць, гэта было шмат тысяч гадоў назад. Ды яно і зразумела: якім чынам захаваеш тут агонь, калі ніякага паліва няма, апрача гэтых няшчасных кактусаў, якіх, можа, і на ежу не хапае.

— У такім разе, — з жалем сказала дзяўчынка, — можа, замест карысці мы зрабілі ім шкоду. Калі ў іх не хопіць паліва і яны зноў страцяць агонь, то гэта будзе для іх такім няшчасцем, якога яны не перажывуць.

Светазар мог толькі сурова сказаць:

— Мы не можам пільнаваць іх агонь. Хай сам! змагаюцца за яго і за жыцдё. Нашы продкі не мелі такіх шэфаў, як мы з табой, але давялі да нас нават і такі агонь, як у гэтым ліхтарыку. А цяпер, таварышы, папрактыкуемся. — Ен узяў за плячо аднаго ста рога яха, паказаў на агонь і сказаў: — Агонь хоча есці. Разумееце? — Для большай пераканальнасці ён узяў кавалак кактуса і сунуў сабе ў рот. Потым палажыў гэты кавалак на агонь. Агонь ажывіўся, забегаў, затрашчаў. Тады Светазар сунуў кактус у рукі яха і паказаў, каб той зрабіў тое самае.

Ях нязграбна ад лама ў кавалак кактуса і сунуў яго ў агонь, але так няўдала, што апёк сабе руку і пачуўся пах смажанай поўсці. Ях закрычаў і кінуўся ўцякаць. А за ім і іншыя. Усе кінуліся да адтуліны і пачалі праціскацца праз яе.