— Стойце! Стойце! — закрычалі Светазар і Святлана, са смехам пабеглі да іх і пачалі цягнуць назад.
Убачыўшы, што нябесныя госці смяюцца, яхі трохі супакоіліся і асцярожна вярнуліся назад. Светазар зноў пачаў навучанне.
— Бачыце, шчога страшнага няма. Трэба толькі асцярожна, вось так.
Яхі слуха лі яго развітальную прамову з такім выглядам, нібы ён казаў ім найпрыемнейшыя рэчы. А калі госці накіраваліся да выхада, гаспадары трохі занепакоіліся і пайшлі ўслед. Светазар, убачыўшы, што кіраўнік агню таксама ідзе, раззлаваўся, схашў яго за руку і пацягнуў назад, да агню, і прачытаў яму яшчэ адно строгае павучанне. Ях зразумеў і застаўся ля агню. Калі выйшлі з пячоры, сонца ўжо садзілася. Госці селі ў сваю машыну і з палёгкай знялі дыхальныя маскі і шапкі. Для яхаў адбыўся яшчэ новы цуд: іхнія госці ператварыліся ў іншых, новых «лю»…
На дварэ пачыналася зіма. хопь дванаццашга-дзінная, але лютая зіма.
— Што ж мы цяпер будзем рабіць? — с пытала Святлана. — Можа, паспім тут седзячы?
— Калі і паспім, то ні ў якім разе не тут, бо нашы прыяцелі замерзнуць, стоячы ля нас, — : адказаў брат. — Лепш перанясёмся туды, дзе светла.
— Тутэйшае вечнае лета я не памяняла б на адзін наш летні дзень, — зазначыла Святлана.
Яны крануліся з месца і панесліся наўздагон Сонцу. А бедныя яхі доўга стаялі на месцы і сумна глядзелі на неба. Толькі мароз прымусіў іх вярнуцца ў сваю пячору.
Сонца падарожнікі дагналі хутка і апынуліся ў тым самым вечары, які толькі што пакінулл. Гэта было прыбліэна шэсць гадзін. Но тым стала пяць гадзін, чатыры, тры і нарэшце поўдзень.
— Выходзіць, што мы сталі на шэсць гадзін маладзейшымі,— засмяялася Святлана.
— Правільна! — пацвердзіў Светазар. — Калі хочаш, можам і спыніць наш узрост. Калі сёння, скажам, 12-га ліпеня, едучы за сонцам, мы заўсёды будзем мець гэты самы дзень, хоць гадоў і болей.
— Каб выканаць дзедаву камандзіроўку, — напомніла сястра, — нам трэба азнаёміцца не толькі з экватарыяльнай паласой, а і з сярэдняй. Давай заглянем туды. Толькі не на Поўдзень: там цяпер лютая зіма.
Яны павярнулі на Поўнач. Зноў пачаліся знаёмыя карцікы: тыя самыя даліны з ланцугамі азёр і балот, тыя самыя голыя горы, тыя самыя пустыні. Розніца была толькі тая, што пустыні займалі больш месца, а зеляніна ўсё менш і менш. Ды як магло быць іначай? На экватары толькі ноччу была зіма, а тут у да да так была яшчэ «законная» зіма, якая цягнулася (па нашаму часу) каля года, ды яшчэ з марозам пад восемдзесят градусаў.
— Ці жывуць тут яхі? — задавал! сабе пытанне падарожнікі. Але як ні прыглядаліся яны, ніякіх адзнак жыцця не заўважалі. У адкым месцы яны ўбачылі мясцовасць, якая вельмі нагадвала тую, дзе жылі яхі. Апусціліся сюды, прыгледзеліся да расліннасці і пераканаліся, што гэта зусім не тыя палярныя кактусы, што былі на экватары, а драбнюткі мох, які зусім урос у зямлю. Слядоў жывых істот нідзе не было.
Яны зноў вярнуліся на экватар і паляцелі далей на захад. Пасля толькі што бачанай карціны тутэйшая пры рода здавалася ўжо «раскошнай».
Машына абагнала сонца і прыляцела «ў раніцу». I вось далека наперадзе заблішчэла неабсяжная прастора вады.
— Мора! Мора! — узрадавалася Святлана.
— Не надта радуйся, — адказаў ёй брат. — Невядома яшчэ, якое яно тут. Можа, такое самае нялюдскае, як і ўсё, што знаходзіцца на гэтай планеце. Давай паглядзім спачатку, якое яно, ці вялікае, ці глыбокае.
Велічыня аказалася нішто сабе — прыблізна як Індыйскі акіян. Глыбіня, якую так добра наглядаць з вышыні, была таксама немалой. Таму мора не паспявала замерзнуць за ноч. Лёд быў толькі па берагах. Ен пачынаў ужо раставаць: пасля паўдня ён знікне, а праз ноч зноў з'явіцца.
Была раніца. Мароз на я ноч толькі што скончылася. Уся зямля была мёрзлая. Замерзла і вада ля нізкіх берагоў і астравоў. Але ў глыбокіх месцах вада не замерзла, там хадзілі хвалі. Аднак, у параўнанні з зямнымі, гэтыя хвалі былі зусім невялічкімі, бо на Марсе няма ўмоў для моцных вятроў — няма вялікай розніцы тэмператур. Можна думаць, што пустыні, якіх на Марсе так многа, павінны модна награвацца, але гэтае «моцна», як мы ведаем, на экватары дасягае толькі дзесяці — дваццаці градусаў, а далей — усяго да некалькіх градусаў. А калі дадаць да гэтага разрэджанасць паветра, якое не можа насіць цяжкіх дажджавых хмар, то будзе зразумела, чаму на Марсе не бывае вялікіх вятроў, воблакаў, дажджоў. Вось чаму над Марсам бадай заўсёды чыстае неба. Тая невялікая колькасць пары, якая ўсё ж такі ствараецца над паверхняи, большай часткай застаецца над ёй у выглядзе туману і хутка зноў асядае. Можна сказаць, што на Марсе вада «мясцовая», якая не выходзіць далека за межы свайго раёна. 'Гаму нашы падарожнікі не бачылі тут значных рэк, для якіх патрэбна сталае і багатае забеспячэнне вадой.