Пераляцелі на другі бок акіяна. Ен быў гарысты, адсюль пачыналіся горныя хрыбты. У адным месцы да берага выходзіла глыбокая даліна. Маленькая рачулка цикла па ёй. Сонечныя праменні награвалі даліну і навакольныя скалы. Небагатая цеплыня, якую давала Сонца, сабіралася ў гэтай даліне і падымала тэмпературу вышэй, чым у іншых месцах. Аб гэтым сведчыла і расліннасць. Апрача кактусаў тут можна было заўважыць і нешта падобнае на траву; мох таксама быў больш багаты. Усё гэта падарожнікі заўважылі, калі апынуліся на беразе рачулкі.
— Гэта, мусіць, і будзе самае лепшае месца на Марсе, — з усмешкай сказала Святлана.
— Паглядзім, паглядзім, — сказаў Светазар. — Можа, мы тут знойдзем і самых культурных яхаў.
Яны адчынілі дзверцы машыны і адчулі, што паветра тут іх не душыць.
— Слухай! — радасна сказала дзяўчынка, — можа, тут можна будзе дыхаць па-чалавечаму, без гэтых абрыдлых апаратаў.
— Здаецца, можна будзе, — сказаў Светазар, удыхаючы паветра. — Тут больш зеляніны і, значыцца, больш кіслароду.
— Ой, як хораша паляжаць на зямлі, паспаць! — казала дзяўчынка. — Давай сюды наша цёплае адзенне, мы пасцелемся і паляжым.
— I паабедаем, ці паснедаем, павячэраем, хто яго цяпер разбярэ, — дадаў брат.
Яны ўзялі свае прадукты, пачалі есці і разам з тым высвятляць, колькі часу яны вандруюць.
— Мне здаецца, што мы выехалі з дому прынамсі шэсць месяцаў назад, — казала Святлана.
— Яно заўсёды так бывае, калі падарожшчаеш і кожную хвіліну бачыш усё новае і цікавае, — разважліва сказаў Светазар. — Я нават недзе чытаў такі выраз: «Жыццё чалавека вымяраецца не колькасцю пражытых гадоў, а колькасцю перажытых уражанняў».
— Калі гэта праўда, — заўважыла Святлана, — то мы з табой хутка зусім састарэем. I ўсё-такі сапраўды, колькі часу мы вандруем? Светазар адказаў:
— Гледзячы па якому часу. Калі па тутэйшаму, то нават ніякі астраном не разбярэ, бо надта мы гэты час заблыталі. А калі па нашаму, то… — ён глянуў на гадзіннік у машыне, — паказвае дзесяць гадзін, а якіх — ці раніцьі, ці вечара — невядома.
— Мы ж, здаецца, з дому вы ехал і ў дзесяць гадзін! — здзівілася Святлана.
— Так, у дзесяць. Вось цяпер і мяркуй, ці тыя самыя цяпер дзесяць гадзін, ці дзесяць гадзін вечара, ці дзесяць гадзін наступнага дня, а можа, дзесяць гадзін наступнага месяца…
— Шкада, — уздыхнула дзяўчынка, — няўжо хоць прыблізна нельга даведацца, колькі часу мы ў да розе?
— Калі прыблізна, то можна, — адказаў Светазар. — Давай сюды шклянку, я табе налью з тэрмаса чаю. Калі ён будзе зусім гарачы, значыцца, прайшло пяць, дзесяць, ну дванаццаць гадзін; калі толькі цёплы, то каля сутак, а калі халодны…
— То двое сутак, дзесяць месяцаў ці пяць гадоў…— скончыла Святлана.
— Усё можа быць у нашым становішчы, — не то жартам, не то сур'ёзна сказаў Светазар, наліваючы чай.
Ен быў зусім гарачы.
— Вось мы і ведаем, што вандруем менш за суткі.
— Паўгадзіны таксама менш за суткі,— насмешліва сказала Святлана.
— Ну, тады ёсць яшчэ адзін паказчык, — раззлаваўся Светазар. — Гэта страўнік. Ен ужо не будзе маўчаць месяц і суткі: калі мы не спім, ён падасць свой голас праз пяцьшэсць гадзін. Значыцца, прыблізна столькі часу мы і падарожнічалі.
Яны разлягліся на зямлі. Вельмі прьіемна было паляжаць спакойна і вольна пасля ўсіх турбот. Яны глядзелі на неба і гаварылі, што яно больш нагадвае неба Месяца, чым неба Зямлі. Яно чыстае, вельмі цёмнае, нават некаторыя зоркі можна бачыць удзень. Толькі Сонца значна меншае, чым з Месяца.
— Памятаеш ты, як у нас было ў часе няпоўнага зацьмення Сонца, у мінулым годзе? — звярнулася Святлана да брата. — Дык вось, калі я цяпер пагляджу навакол, то мне усё здаецца, што і тут цяпер такое самае зацьменне.
Брат паглядзеў навакол і згадзіўся з ёю. Раптам Святлана крыкнула:
— Глядзі, глядзі, чарвяк паузе!
Брат усхапіўся так, нібы яму крыкнулі: «Зямля гарыць!»
Дзе? Дзе? — кінуўся ён глядзець.
Святлана ўрачыста паказала яму сапраўднага чарвяка, які поўз па зямлі паміж травы.
— Які ён? — спытаў Светазар. — Няўжо з яго выходзяць матылькі? Нешта іх тут не відаць.
— Гэта, мусіць, які-небудзь земляны чарвяк, — адказала дзяўчынка. — У зямлі яны могуць хавацца на ноч.