Засопшыся, падбеглі канвойныя і ўвайшлі ў сярэдзіну разам з гасцямі. Светазар і Святлана ўбачылі вялікую трохкутную пячору. Побач з агнём было паглыбленне ў сцяне. У ім на зямлі ляжаў вялікі камень, відаць, знарок сюды пакладзены. На гэтым камені важна сядзеў ях, той самы таемны Бао. Ён быў таўсцейшы і дужэйшы за іншых яхаў, і нават нейкую важнасць можна было заўважыць. Па другі бок ад яго размясціліся яго «прыдворныя». Тут былі і такія самыя «салдаты», як тыя пасланцы, і больш далікатныя маці з дзецьмі. За імі ў сцяне чарнеўся ўваход у далейшыя пячоры. Світа размясцілася абы-як: адны стаялі на чатырох лапах, другія ляжалі, некаторыя сядзелі. Але як толькі ўвайшлі госці, усе селі на заднія лапы. Па ўсім было відаць, што і сам Бао сеў на свой «трон» у той момант, калі падышлі госці.
Прышлыя за імі чатыры яхі выстраіліся перад Бао, селі на заднія лапы, а затым апусціліся на пярэднія.
Светазар і Святлана нават збянтэжыліся. Што ж гэта такое? Як сябе трымаць перад гэтымі дзіўнымі стварэннямі? Адкуль яны запазычылі гэты недарэчны цырыманіял? Гэта ж на Зямлі ў дапатопныя часы так было. Няўжо яно без ніякага фантамабіля перадалося і на Марс?
Святлана глядзела на ўсё гэта, як на сон, і не ведала, як сябе трымаць. А Светазар раззлаваўся не на жарт. Але што яму было рабщь сярод такой колькасці несімпатычных яхаў?
А ў гэты момант прыйшлі тыя яхі, якіх пагналі на работу. Яны прыйшлі мокрыя. Вада з іх лілася цурком, а ў зубах яны трымалі па рыбіне. Яны падышлi да Бао і паклалі гэтую рыбу ля яго ног. Пасля таго яны хуценька пабеглі прэч.
Бао падняў адну рыбіну і, нязграбна ступаючы на задніх лапах, падышоў да Светазара і сунуў яму рыбіну ў рот. Пры гэтым Бао… усміхаўея! Так, ён умеў смяяцца… Мала таго, яго світа таксама лагодна ўсміхалася.
Гэтыя першабытныя паразіты навучыліся смяяцца таму, што ў іх быў агонь, якім валодалі яны адны. Або, лепш сказаць, іхні важак Бао. Тыя, што жылі па той бок рачулкі, агню не ведалі. I смяяцца не ўмелі. Яны павінны былі працаваць на Бао і яго світу, лавіць яму рыбу, прыносіць кактусы. Бо яны баяліся «магутнага» Бао таму, што ён валодаў агнём. Праўда, Бао і яго прыхвасні, як відаць, яшчэ не ўмелі як след скарыстоўваць агонь, бо частавалі знатных гасцей сырой рыбай, але і без гэтага ўладар агню меў вялікую перавагу перад тымі, хто агню не меў.
Абураны Светазар выхапіў свой браўнінг і некалькі разоў стрэліў уверх. Грукат прывёў яхаў у такі жах, што ўсе яны, не выключаючы самога Бао, апусціліся на пярэднія ногі ці рукі. А Светазар, не разважаючы, щ зразумеюць яны яго ці не, грозна крыкнуў:
— Што гэта такое вы выдумалі? Не паспелі зрабіцца людзьмі, а ўжо строіце з сябе нейкіх паноў! А цябе, чучала, хто навучыў гэтым царскім цырымоніям? Працаваць не навучыўся, а сядзець «на троне» навучыўся. I прыгнятаць бедных таксама нейкім чынам навучыўся. Дык вось мы цябе зараз навучым.
Шхто не скажа, якія з гэтых слоў дайшлі да свядомасці «чучала», але тон і агульны сэнс грознай прамовы, падмацаванай стрэламі, зрабілі ўражанне на ўсіх. Яхі ўстрывожылдся, замітусіліся, некаторыя схаваліся ў далейшых пячорах. А Светазар пачаў здымаць фізкультурку.
— Ідзі на двор і чакай ля машыны, — шапнуў ён сястры.
— А ты? — спытала яна трывожна.
— Ідзі, ідзі, не бойся.
Святлана адышла, але спынілася ля ўвахода і начала бачыць, што будзе далей.
Светазар зняў сваю кашулю, падбег да агню і… накрыў яго! Агонь, вядома, зараз жа згас, а замест яго пачуліся сіпенне і смурод газу.
Калі яны садзіліся ў машыну, у пячоры былі стогн і енк, нібы хто засыпаў жывыя істоты ў зямлю…
На дварэ зрабілася яшчэ цямней. Да захаду сонца заставалася гадзіна ці паўтары.
— Куды цяпер? — спытала Святлана. — Дадому?
— Не, не, мы не маем права так пакідаць справы. Трэба спачатку навесці тут парадак. Будзем спяшацца.
Машына апынулася на тым баку даліны, ля першых пячор. Многія яхі пачулі выццё на тым баку і выйшлі са сваіх памяшканняў. Яны трывожна прыслухоўваліся, баючыся бяды, а выццё там яшчэ болей узмацнялася: удушлівы газ прымусіў яхаў пакінуць пячору.
— Што ж яны цяпер будуць рабіць? — прамовіў Светазар.
— Можа, нападуць на гэтых, каб адабраць пячоры? — боязна сказала Святлана.
— Ад гэтых разбойнікаў усяго можна чакаць, — згадзіўся Светазар. — Трэба хутчэй аргашзаваць абарону.
Тым часам вакол іх сабраліся бадай усе жыхары гэтых пячор. На гэты раз яны набліжаліся да гасцей без страху, даверліва. Госці ўвайшлі ў бліжэйшую пячору, а за імі і ўсе суседзі.
— Пашукай тут кавалак сух о га кактуса, — сказа ў Светазар сястры, а сам запаліў запалку, каб пасвяціць.