Як ускрыкне ўвесь народ, як кінецца да пыха да! Светазар засмяяўся і крыкнуў:
— Куды вы? Назад!
Трэба думаць, што праз перадатчык паняцце слова «назад» дайшло да іх. Яны павярнулі назад. Праз момант за палка скончылася, зрабілася цёмна. Яхі спакойна падышлі бліжэй. Але Светазар зноў запаліў запалку, і яны зноў шарахнуліся ўбок. Нарэшце Святлана падышла з кактусам. Яны абое расклалі маленькі касцёр. Яхі асцярожна адзін за адным сталі падыходзіць бліжэй і нарэшце ўселіся навакол на задніх лапах.
— Вельмі добра — пахваліў Светазар. — Цяпер можна будзе весці практычныя заняткі з усімі вамі разам па ўсіх правілах навукі.
Нельга сказаць, каб поспехі былі лёгкія і хуткія. I на Марсе былі здольныя і няздольныя вучні. Трэба было вылучыць здольных і падрыхтаваць іх як мага хутчэй і лепей. То аднаго, то другога выклікаў настаўшк да агню і паказваў, як трэба з ім абыходзіцца. Іншыя яхі хутка сцямілі, што для агню патрэбна «ежа», і з усіх канцоў пачалі цягаць паліва.
Навучанне ішло па пэўнай праграме. Спачатку трэба было наогул прывыкнуць да агню, не баяцца яго, нават і пасля таго, як ён «укусіць». Тут праявіла значныя педагагічныя здольнасть Святлана. Яна з на рок дакраналася да кастра, ускрыквала, войкала, смяялася і зноў совала руку, каб дакрануцца да паліва.
Наступнай ступенню было — навучыцца падтрымліваць агонь. 3 аднаго боку, трэба было паказаць, што нельга класці паліва многа, бо «ў вашай краіне паліва мала», як тлумачыў «настаўнік», а з другога боку, трэба было, каб яны добра ўсвядомілі, што самая галоўная справа — не спусціць агонь. Дзеля гэтага Светазар не пашкадаваў лішнюю запалку і дазволіў кастру згаснуць. Тады і тут пачалося тое самае, што ў пячоры Бао.
Пасля доўгай і лішняй прамовы, Светазар зноў запал іў касцёр.
Так працавалі, мусіць, гадзіны са дзве. На дварэ зрабілася зусім цёмна, патыхаў першы халадок, на тым баку даліны то заціхала, то ўзмацнялася выццё, а «вучні» нічога не заўважалі і не збіраліся разыходзіцца па «дамах».
Затое і поспехі былі нядрэнныя. Яхі адчувалі сябе ля агню так, нібы з маленства мелі з ім справу. Твары іх рабіліся ўсё весялейшымі і весялейшымі, пакуль не пачалі ўсміхацца.
— Вось так і трэба! — з задавальненнем сказалі настаўнікі.— Цяпер можна сказаць, што вы скончылі клас жывёльны і перайшлі ў клас чалавечы.
Нарэшце прыйшоў час, калі можна было прыступіць да трэцяй ступені навучання. Светазар устаў і ўрачыста пачаў:
— Дарагія таварышы! Цяпер мы падыходзім да самай важний справы: нам трэба навучыцца абараняць сябе агнём. Вы павінны мець сваіх салдат, каб абараняцца ад Бао (ён паказаў рукой на ўваход). Чуеце, як яны там выюць? Калі яны ўбачаць агонь, то, напэўна, прыйдуць сюды, каб адабраць яго, а вас выгнаць.
Светазар добра разумеў, што ад яго прамовы мала што дойдзе да слухачоў. Таму ён дзейнічаў, як на сцэне. Ён паказваў, як увойдзе Бао са сваімі слугам! як ён схопіць з кастра галавешку, як пачне выганяць адсюль іх усіх. Для нагляднасці Светазар выбраў аднаго з слухачоў і пачаў тыцкаць яго галавешкай. Нават прысмаліў яго трохі, небарака закрычаў і куляй вылецеў з пячоры.
Святлана звонка засмяялася, смяяўся і Светазар, але публіка не смяялася: яны баяліся, што і іх усіх гэткім чынам выганяць.
Тады Святлана прапанавала другі метадычны прыём:
— Яны, здаецца, не зразумелі цябе. Яны падумалі, што ты збіраешся ім зрабіць шкоду. Паштурхай тады мяне.
Светазар са смехам «выштурхнуў» яе на двор. А потым яны памяняліся месцамі, і Святлана ўжо яго выштурхала. Пасля таго і першы ях вярнуўся на свае месца.
Трэба было выбраць найбольш здольнага і кемлівага слухача. Светазар прыглядаўся, прыглядаўся — як тут разабраць, хто з іх больш здольны? Вось у гэтага, здаецца, вочкі хітраватыя. Светазар даў яму ў руку кактус з палаючым канцом. Той нясмела ўзяў яго. Тады хлопчык стаў паказваць, як штурхаць агнём. Сяк-так штурхнуў ён наперад і застаўся задаволены. А потым узяў і штурхнуў свайго суседа. Затрашчала поўсць, з крыкам адскочыў убок не толькі абсмалены, але і яго таварыш…
— Эх, ты! — з дакорам сказаў «настаўнік» і адабра ў кактус.
— Мусіць, пра іх і сказана: з агнём не жартуй, — засмяялася Святлана.
— А трэба іх паву чыць, — з прыкрасцю сказаў Светазар, — абавязкова трэба. I цяпер, бо гэты Бао-Дай зараз ножа прыйсці.
— Бао, — паправіла Святлана.
— Хадзем паглядзім, што робіцца на дварэ. — I яны выйшлі з пячоры.
Было ўжо зусім цёмна. Адзінае святло, якое давала магчымасць хоць сяк-так бачыць, ішло ад зорак.
— Хоць бы Месяц які быў,— сказала Святлана.