Выбрать главу

Унукі не ведалі, што і думаць. Розум падказваў ім, што гэтага не можа быць. Але дзед казаў зусім сур'ёзна, верыць яму ўнукі прывыклі з сама га маленства. Да та го ж яны ведалі, што ўвесь свет лічыць іхняга дзеда вялікім вучоным. Як было не верыць?

Тады Святлана без усякіх хітрыкаў задала яму адно пытанне:

— А вы самі, дзядуню, ездзілі на такой машыне? Дзед шчыра рассмяяўся.

— Правільнае пытанне, Святла начка! — сказаў ён праз смех. — Або, як кажуць, правакацыйнае пытанне. Але на яго ёсць вельмі просты адказ: у сталага чалавека, а тым больш у такога старога, як я, фантазія зусім не тая, што ў дзяцей. Ці магла б, скажам, цяпер ваша маці, як вы чулі, фантазіраваць, як у дзяцінстве, ездзіць па ўсім свеце на перавернутым крэсле? Не, на нашай фантазіі далека не паедзеш, а вось на вашай… Націскайце кнопку — і ў да рогу!

Пачуўся ціхі гул, як пры ўключэнні радыёпры-ёмніка.

Здрыганулася, прыўзнялася, мільганула ў паветры і знікла машына. Стары паглядзеў ёй услед шчаслівымі вачыма і прашаптаў:

— Так, меркаванні мае правільныя…

Потым вочы яго згаслі. Ен апусціўся на крэсла і задрамаў.

Нястрымны рэйс

Машына адразу апынулася ў чорнай прасторы, дзе з усіх бакоў блішчэлі кропкі-зоркі. Руху не адчувалася, толькі за спіной ціхенька гуло, нібы там заблыталася ў павуцінні муха. Зоркі-кропкі, у залежнасці ад набліжэння ці аддалення, то павялічваліся, то памяншаліся. Раптам далека збоку паказаўся вялізны кудлаты вогненны шар з хвастом.

— Камета!

Ляцела яна наперарэз машыне і няўхільна павінна была сутыкнуцца з ёй, калі можна казаць аб сутычцы гары з мухай. Але ў нашых пасажыраў не было ніякага жадання сутыкацца з каметай, значыцца, і машыне перадалося гэтае нежаданне. Хуткасць яе зменшылася, галава каметы праляцела міма, а машына ўрэзалася ў хвост.

— Ай! — ускрыкнула Святлана.

— Не бойся, — спакойна сказаў Светазар. — Гэта проста туман. Дзед казаў, што ў 1911 годзе наша Зямля таксама праляцела праз хвост каметы, і ніхто гэтага не заўважыў.

Самым цікавым было тое, што ўсё гэта адбылося ў мёртвай цішыні, бо ў прасторы без паветра гукі перадавацца не могуць.

Калі машына праляцела праз хвост каметы, Светазар са смехам сказаў:

— А ці ведаеш ты, што калі б мы ляцелі праз гэты хвост на самалёце нават па тысячы кіламетраў у гадзіну, то нам лрыйшлося б ляцець некалькі гадоў. Я сам гэта чытаў.

— Ну?! — здзівілася Святлана.

Разважаць больш не было часу. Наперадзе адна з зорак шпарка павялічвалася, зрабілася, як сонца, потым па чала расці ўсё больш і больш, нарэшце ператварылаея ў вогненную сцяну без канца ў даўжыню і шырыню.

— Назад!!! — мімаволі вырваўся крык у брата і сястры разам.

I раптоўна машына завярнулася назад і па ляцела ў процілеглы бок. А там было такое самае чорнае неба, на ім свяціліся такія самыя зоркі-кропкі, і адна з іх зараз жа пачала ператварацца ў вогненную сцяну без канца ў даўжыню і шырыню. Зноў закрычалі яны з жахам:

— Назад!

I зноў паўтарылася тое самае…

Цесна зрабілася нашым героям у сусветных прасторах — усюды яны натыкаліся на зоркі, планеты, каметы. Відаць, для фантазіі і сусвет не такі ўжо вялікі.

— На Зямлю!!! — са слязьмі закрычалі падарожнікі. I… апынуліся сярод ільдоў. Воддаль сядзеў белы мядзведзь і пільнаваў над проламкай цюленя. Холадна, няўтульна здалося тут дзецям — і яны адразу апынуліся ў нейкай гарачай пустыні. Навакол, як марскія хвалі, ішлі барханы; грабяні іх нібы дыміліся ад лёгкага ветрыку. Гарачыня страшэнная…

— Ну і падарожжа! — раззлаваўся Светазар. — Скачам, як тая блыха, і нічога добрага не бачым.

— Дзед жа казаў, што хуткасць нашай машыны такая самая, як хуткасць думкі,— зазначыла Святлана.

— А навошта нам такая хуткасць? — крычаў Светазар так, нібы Святлана была ў гэтым вінаватая. — Вунь куды немаведама чаго занесла! Лепш бы ўжо на мора занесла, чым у гэтыя пяскі.