Выбрать главу

Падзьмуў халодны ветрык — і яны ўбачылі, што барханы ператварыліся ў сапраўдныя марскія хвалі, а іхнюю машыну пачало кідаць, як трэску.

Зноў спалохаліся дзеці. Светазар, дрыжучы ад страху, пачаў супакойваць сястру:

— Чаго баішся? Хіба ты забылася, што ад нас саміх залежыць, куды нам дзецца. Захочам выбрацца на зямлю — і будзем там.

I сапраўды, яны ўжо былі на зямлі. Гэта быў маленечкі каралавы астравок у Ціхім акіяне. На ім расло некалькі какосавых пальмаў, а больш нікога і нічога не было.

— Слухай, Света, здымай хутчэй свой шлем! — крыкнуў Светазар і зняў свой. — Хутчэй, хутчэй здымай!

— Што такое? — спалохалася Святлана.

— Здымай, здымай! — падганяў Светазар і, калі яна зняла, дадаў:—Трэба нам адпачыць ад гэтых скокаў. Калі шлемы будуць на галаве, то нас бясконца будзе кідаць. А цяпер мы нават можам вылезці і пахадзіць тут.

Яны выйшлі з кабіны і з прыемнасцю распрасталі рукі і ногі. Лёгкі ветрык пяшчотна абвяваў іх твары. Мора было ціхае, на гарызонце дыміўся параход. Ен ішоў міма, з людзьмі, а дзеці заставался тут, на другім канцы свету, адны. Мімаволі прыйшла ў галаву думка: «А што, калі не ўдасца выбрацца адсюль?»

— Едзем хутчэй на радзіму! — сказала Святлана. Светазар моўчкі пайшоў да машыны. Селі на свае месцы, надзелі шлемы, глядзяць — стаіць міліцыянер і з цікавасцю ўглядаецца ў іх. А іх машына стаіць на плошчы, перад імі крамлёўская сцяна са сваімі бліскучымі зоркамі. Вакол незвычайнай машыны пачалі збірацца людзі. Зараз падыдзе міліцыянер і пачне распытваць — хто, што, адкуль, як, чаму, ды яшчэ прычэпіцца, што няма нумару сапраўднага на машыне і шафёрскіх правоў у іх. Тады ў абаіх падарожнікаў з'явілася апошняя, самая моцная думка: «Дадому!»

I машына на вачах некалькіх соцень чалавек знікла… Людзі пацерлі сабе вочы, асцярожна зірнулі на сваіх суседзяў. Ці бачыў яшчэ хто? Але ніхто першы не адважваўся сказаць, што ён бачыў такі цуд. Кожны баяўся, што з яго пачнуць смяяцца, і кожны сам сябе ўпэўніў, што яму аднаму так здалося.

Міліцыянер таксама пацёр сабе вочы, а пасля змены паспрабаваў расказачь сваім таварышам, што ён бачыў, але таварышы толькі смяяліся.

Сярод людзей, што наглядалі гэты факт, быў нават адзін ясурналіст, ён не падумаў не толькі піеаць у газету, але хоць каму-небудзь сказаць аб гэтым. Каму ахвотна выстаўляць сябе на смех?

Светазар і Святлана былі ўжо на сваей верандзе. Выйшлі з машыны, увайшлі ў пакой. Усюды было ціха, дзед драмаў у сваім крэсле. Сонца таксама свяціла ў акно, як і раней, і праменні яго як быццам былі на тым жа самым месцы.

— Колькі ж часу мы адсутнічалі? — шэптам спытала Святлана.

— Не ведаю, — адказаў Светазар, — але памятаю, што, ідучы на балкон, я зірнуў на гэты гадзіннік і ааўважыў, што было дванаццаць гадзін. А цяпер, бачыш, сем мінут пасля дванаццаці.

— Няўжо мы толькі сем мінут падарожнічалі? — усклікнула Святлана.

— Ціха, дзеда разбудзіш! — штурхануў яе Светазар. — і ездзілі мы не сем мінут, а меней: у гэтыя сем уваходзіць і той час, які пайшоў на нашу пасадку, на доўгае дзедава тлумачэнне…

— Значыцца, мы нідзе не быліі — з прыкрасцю сказала Святлана. — Значыцца, усё гэта нам толькі здалося!

— А мы зараз усё гэта праверым, — пачуўся ціхі гола с дзеда. — Раскажыце мне спачатку пра ваша падарожжа.

Унукі пачалі расказваць, спяшаючыся, перапыняючы а дно аднаго, папраўляючы, дапаўняючы тое, што другі забыўся.

Дзед слухаў надзвычай уважліва, нешта запісваў, задаваў пытанні, высвятляў усе падрабязнасці. Потым падумаў і ціха, нібы сам сабе, сказаў:

— Так, так. Правільна. Так яно і павінна было быць. Як гэта я не здагадаўся… — А затым звярнуўся да ўнукаў:— Цяпер я магу вам сказаць, ці здалося вам усё гэта, ці яно было ў сапраўднасці. Ці можа быць, каб два чалавекі бачылі ва ўсіх падрабязнасцях адзін і той самы сон? Щ можа быць, каб яны расказвалі яго так, як вы цяпер: папраўлялі, падказвалі, успаміналі, хто што казаў, што рабіў? Хіба можа другі чалавек дакладна ведаць і расказачь твой сон? Ці чулі вы калі-небудзь пра такі выпадак?

— Значыцца, ваша падарожжа вам не здалося, а было сапраўдным, — скончыў дзед.

Светазар і Святлана толькі паглядзелі адно на аднаго і паціснулі плячыма. Потым Светазар опыта ўся:

— А чаму наша падарожжа было такое недарэчнае? Чаму нас кідала ва ўсе канцы Сусвету?

— А вось чаму, — адказаў дзед. — Вы, пэўна, не раз чулі, як пра таго щ пра іншага чалавека часам гавораць, што ў яго нястрымная фантазія, куды хоча, туды і нясе яго. Такі чалавек у сваіх думках і пачуццях кідаецца ва ўсе бакі. Ён не хоча і не ўмее стрымліваць сябе. Значыцца, у першую чаргу вам трэба навучыцца стрымліваць сваю фантазію, як мы часта стрымліваем некаторыя свае жаданні, пачуцці, напрыклад, злосць. Трэба прывучыць сябе сур'ёзна думаць пра адно, а не нераскакваць з адной думкі на другую. Вядома, патрабаваць ад вас такой вытрымкі яшчэ нельга, таму я прыдумаю якое-небудзь удасканаленне ў машыне, каб яно дапамагло вам стрымліваць і правильней накіроўваць вашу фантазію.