— Гэта я крышачку-крышачку зразумець магу, — задумліва прамовіла Святлана, — а як наша падарожжа працягвалася ўсяго некалькі мінут, дык гэта ўжо зусім цуд. А вы самі заўсёды гаворыце нам, што ніякіх цудаў на свеце няма.
— Зноў ты мяне ловіш! — засмяяўся дзед. — Ну, дык я табе скажу, што і тут ніякага цуда няма.
— Няўжо?! — ускрыкнулі ўнукі разам.
— А вось паслухайце. Уявіце сабе, што вы спіце і бачыце сон: ходзіце вы па лесе і збіраеце грыбы; раптам на вас выходзіць мядзведзь; вы ўцякаеце, ён за вамі гоніцца; бяжыце вы доўга, далека, нарашце ўбачылі паляўнічага і сталі прасіць, каб ён выратаваў вас; паляўнічы здымае з плеч стрэльбу і… выстрал разбудзіў вас. Але не гэты неіснуючы выстрал, а другі, сапраўдны.
— Які?
— Ну, скажем, нехта ля ваша га акна стрэліў у варону. Ад гэтага стрэлу вы і прачнуліся. I што ж! Навука гаворыць, што ўвесь ваш сон адбыўся ў той момант, калі адбыўся стрэл. Гэта значыць, і грыбы, і мядзведаь, і паляўшчы мільганулі ў вашым мозгу толькі тады, калі пачуўся сапраўдны стрэл. Ад стрэлу пад акном вы паспелі сасніць усю гэтую доўгую гісторыю. А сон і фантазія — гэта брат і сястра, толькі брат недарэчны, а сястра — разумная.
— Гэта ты недарэчны, а я разумная, — шапнула Святлана і штурханула брата ў бок.
— Адчапіся! — злосна буркнуў Светазар.
— Светлячкі, не сварыцеся! — нібы строга ска за ў дзед, а ў самога вочы былі такія ласкавыя-ласкавыя. — Ну, дык цяпер вы бачыце, што і тут ніякага цуда няма.
— У такім разе нам усё гэта прыснілася, — упарта сказала Святлана.
— Тое, ды не тое, — усміхнуўся дзед. — Я ж вам казаў, што пра твой сон ніхто не раскажа, калі ты нікому не гаварыла пра яго, а пра тваё падарожжа можа расказачь Светазар нават больш, чым ты сама ўспомніш. Так або іначай, вам не варта дужа ламаць галаву над гэтай справай: усё зразумець вы яшчэ не здолееце. Замест таго падумайце аб тым, як зрабіць вашы падарожжы больш арганізаванымі і змястоўнымі. А для гэтага трэба спачатку падрыхтавацца, гэта значыць, прачытаць як мага больш кніг пра тое месца, якое вы захочаце пабачыць, і пра тыя факты і падзеі, якія звязаны з гэтым месца м. Калі, напрыклад, наши футбалісты едуць у Нарвегію, то яны спачатку прачытаюць усё, што можна, пра гэтую краіну. Майце на ўвазе, што няма такой фантаза, якая складалася б з элементаў, зусім не знаёмых чалавеку, як няма будынка, які быў бы складзены з нічога. Якую б вы непраўдападобную, дзікую, недарэчную фантазію ні прыдумалі, усё роўна яна будзе складацца з частак, якія вы да гэтага ведалі, бачылі, пра якія чулі, чыталі. Як і ўсюды, у прыродзе з нічога нічога не зробіш. Значыцца, каб ваша фантазія была больш цікавай і разумнай, вы спачатку павінны сабраць пабольш матэрыялу для яе.
Светазар аб не чым напружана дума ў, а затым сказаў:
— Калі гэта быў не сон, то я не разумею адной справы.
— Я кой?
— Мы ведаем, што ад вялікай хуткасці нават камяні, метэоры распаляюцца ад трэння паветра. А ў нас хуткасць большая, а мы не распаліліся.
— Правільнае пытанне, разумнае пытанне! — задаволена ска за ў дзед. — Справа ў тым, што ваша машына зроблена з фантазіту, матэрыялу, які мацней за ўсе металы на зямлі. Вы можаце самі заўважыць, што за яго нішто не чапляецца, усё слізгаецца і не трэ. Паспрабуйце стукнуць па ім малатком, і удару не будзе, бо малаток слізгане па паверхні. Не толькі паветра не будзе церці яго, але і цвёрдыя прадметы. Ваша машына можа прабіць сцяну, і нагл! ны саслізнуць і не пашкодзяць яе. Што маглі адказаць унукі свайму вучонаму дзеду? Прыходзілася верыць…
Зноў дзед заняўся работай, зноў кудысьці ездзіў, зноў прыходзілі да яго невядомыя людзі і нешта майстравалі… I зноў прыйшоў дзень, калі дзед паклікаў да сябе ўнукаў.
На балконе стаяла тая самая машына, толькі па баках яе было ўжо напісана «ФЦ-2». А ў кабінцы было рулявое кола, як у звычайным аўтамабілі. Ды ўнізе яшчэ была педаль.
— Вось вам удасканалены «Фантамабіль-2», — сказаў дзед. — Бачыце, тут ужо ёсць руль. Калі яго трымаць прама па гэтай стрэлцы, то ён не дасць вашай фантазіі занадта адхіляцца ў бакі, як было з вамі першы раз. Машына пойдзе, так сказаць, па сярэдняй дініі між вашымі думкамі. Затым вось тут, як у кожным аўтамабілі, ёсць тормаз. Націскаючы нагой гэтую педаль, вы будзеце затрымліваць і рэгуляваць хуткасць па вашаму жаданню.