Выбрать главу

“Успаміны аб мінулым” – якаснае літаратурнае выданне, якое не толькі ўво­дзіць у навуковы зварот новыя матэрыялы, але і з’яўляецца цудоўным тэкстам для прыемнага, а галоўнае пазнавальнага чытання.

* * *

Хочацца без сумневу канстатаваць: філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты варты ўнёсак у фармаванне аб’ектыўнай карціны свету нашага ХІХ стагоддзя – стагоддзя складанага і супярэчлівага. У чым галоўная вартасць даследаванняў, то гэта вяртанне асобы з нябыту. Менавіта асобы з яе светапоглядам і ўнутраным светам. Хочацца верыць, што з-пад даследчага пяра А. Фядуты яшчэ выйдуць грунтоўныя працы і пра герояў – Тамаша Зана і Адама Міцкевіча – і пра “жаб” нашай гісторыі