- П-п-Пятуння! - задыхаючыся, прашаптаў ён.
Дадлі паспрабаваў выхапіць і прачытаць ліст, але дзядзька Вернон трымаў яго высока, так, што Дадлі не мог дацягнуцца. Цётка Пятуння з цікаўнасцю ўзяла пергамент у дзядзькі з рук і прачытала першы радок. З хвіліну яна стаяла калыхаючыся, быццам вось-вось страціць прытомнасць. Потым схапілася за горла і выдала прыдушаны хрып.
- Вернан! Божа міласэрны! Вернан!
Яны глядзелі адно на аднаго, нібы забыліся на тое, што Дадлі і Гары ўсё яшчэ знаходзяцца ў кухні. Дадлі не быў звыклы да таго, каб яго ігнаравалі. Ён з усіх сіл трэснуў бацьку палкай па галаве.
- Дай мне прачытаць ліст! - заявіў ён гучна.
- Гэта мне дайце прачытаць ліст, - гнеўна перапыніў яго Гары, - ён мой!
- Прэч адсюль, абодва! - прахрыпеў дзядзька Вернан, запіхваючы ліст назад у канверт.
Гары не адступаў.
- АДДАЙЦЕ МНЕ ЛІСТ! - закрычаў ён.
- Аддайце мне ліст! - запатрабаваў Дадлі.
- ПРЭЧ! - праараў дзядзька Вернон і за шкірку вышпурнуў абодвух хлапчукоў у залу, зачыніўшы кухонныя дзверы ў іх перад носам. Гары і Дадлі тут жа дзелавіта і бязгучна пабіліся за месца ў замочнай адтуліны. Дадлі перамог, таму Гары, у акулярах, якія боўталіся на адным носе, лёг на жывот і стаў падслухоўваць пад дзвярыма.
- Вернан, - казала цётка Пятуння дрыготкім голасам, - паглядзі на адрас - адкуль яны маглі даведацца, дзе ён спіць? Ты ж не думаеш, што за намі сочаць?
- Сочаць - шпіёняць - можа быць, нават падглядваюць, - дзіка мармытаў дзядзька Вернан.
- Што жа нам рабіць, Вернан? Напісаць ім? Сказаць, што мы не жадаем…
Гары бачыў, як зіхатлівыя чорныя туфлі дзядзькі Вернана крочаць узад-наперад па кухні.
- Не, - нарэшце вырашыў дзядзька Вернан, - мы не будзем звяртаць на гэта ўвагі. Калі яны не атрымаюць адказу… Так, так будзе лепш за ўсё… мы нічога не будзем рабіць…
- Але…
- Мне не трэба нічога такога ў маім доме, Пятуння! Хіба мы не пакляліся, калі пакінулі яго ў сябе, што будзем змагацца з усё гэтай небяспечнай ерассю?
Увечар, вярнуўшыся з працы, дзядзька Вернан здзейсніў штосьці, чаго ніколі раней не рабіў; ён наведаў Гары ў яго каморы.
- Дзе мой ліст? - выпаліў Гары, ледзь толькі дзядзька Вернон праціснуўся ў дзверцы. - Хто гэта мне піша?
- Ніхто. Гэты ліст патрапіў да цябе па памылцы, - сцісла растлумачыў дзядзька Вернон. - Я яго спаліў.
- Нічога не па памылцы, - злосна буркнуў Гары, - там было нават напісана, што я жыву ў каморы.
- ЦІХА! - раўнуў дзядзька Вернон, і са столі звалілася пара павукоў. Дзядзька некалькі раз глыбока ўдыхнуў, а затым прымусіў сябе ўсміхнуцца, што выйшла ў яго даволі няўдала.
- Дарэчы, Гары…з нагоды каморы. Мы з тваёй цёткай лічым… ты ўжо такі вялікі… табе тут нязручна… мы думаем, будзе добра, калі ты пераедзеш у другую спальню Дадлі.
- Навошта? - спытаў Гары.
- Не задавай лішніх пытанняў! - гыркнуў дзядзька. - Збірай свае рэчы і хутчэй!
У доме было чатыры спальні: адна належала дзядзька Вернану і цётцы Пятунні, другая была пакоем для гасцей (часцей за ўсё ў ёй спынялася Мардж, сястра дзядзькі Вернана), у трэцяй спаў Дадлі, а ў чацвёртай захоўваліся рэчы і цацкі Дадлі, якія не ўмяшчаліся ў яго першы пакой. Гары спатрэбілася адно-адзінае падарожжа на другі паверх, каб перанесці туды ўсю сваю маёмасць. Ён прысеў на ложак і агледзеўся. Практычна ўсе рэчы ў пакоі былі паламаныя або пабітыя. Усяго месяц назад набытая відэакамера валялася па-над цацачным танкам, якім Дадлі неяк пераехаў суседскага сабаку; у куце пыліўся першы ўласны тэлевізар Дадлі, пабіты нагой у той дзень, калі адмянілі яго ўлюблёную перадачу; тутака ж стаяла вялікая птушыная клетка, дзе калісьці жыў папугай, якога Дадлі абмяняў на помпавую стрэльбу, якая ляжала на верхняй паліцы з погнутай руляй - Дадлі няўдала сеў на яе. Астатнія паліцы былі забітыя кнігамі. Кнігі выглядалі новымі і некранутымі.
Знізу даносіліся румзанні Дадлі: "не жадаю, каб ён там жыў… мне патрэбны гэты пакой… выганіце яго…".
Гары ўздыхнуў і расцягнуўся на ложку. Яшчэ ўчора ён аддаў бы усё, каб атрымаць гэты пакой. Сёння ён хутчэй пагадзіўся б зноў апынуцца ў каморы, але з лістом, чым быць тут наверсе без ліста.
На наступную раніцу за сняданкам усё паводзілі сябе ненатуральна ціха. Адзін Дадлі крычаў, екатаў, латашыў бацьку палкай, штурхаў маці нагамі, прыкідваўся, што яго нудзіць, і нават разбіў чарапахай шкло ў шафе, але так і не атрымаў назад свайго пакою. Гары ў гэты час успамінаў учорашні дзень і праклінаў сябе за тое, што не прачытаў ліст у холе. Дзядзька Вернан і цётка Пятуння кідалі адно на аднога змрочныя погляды.