- Сардэчна запрашаем, - сказаў Хагрыд, - на Дыягон Алею.
І лагодна ухмыльнуўся здзіўленню Гары. Яны прайшлі скрозь арку, Гары хутка аглянуўся праз плячо і ўбачыў, як праём паступова ператвараецца ў звычайную цагляную сцяну.
Сонца ярка зіхацела на сценках катлоў, выстаўленых у найблізкай крамы. "Катлы - усе памеры - латуневыя, медныя, алавяныя, срэбныя - самопамешвальныя - складныя", абвяшчала шыльда.
- Ага, гэта нам трэба, - прагаварыў Хагрыд, - але перш возьмем грошаў.
Гары шкадаваў, што ў яго няма яшчэ па меншай меры васьмі пар вачэй. Яны ішлі па вуліцы, і ён ва ўсе бакі круціў галавой, імкнучыся разглядзець усё адразу: крамы, тавары, выстаўленыя перад імі, людзей, робячых пакупкі. Праходзячы паблізу аптэк, ён пачуў, як поўная дама гаворыць, калыхаючы галавой: "Печань дракона па семнаццаці сіклей за ўнцыю! З глузду з’ехаць!…"
З цёмнай крамы з шыльдай "Гандлёвы цэнтр “Совы” - совы рудыя, свірнавыя, карычневыя, палярныя" даносілася прыглушанае нізкае вуханне. Некалькі хлапчукоў прыкладна таго ж узросту, што і Гары, прыціснулі насы да вітрыны, у якой былі выстаўленыя мётлы. Адзін з іх гаварыў: "Глядзіце! "Німбус 2000" - апошняя мадэль, самая хуткасная…". Яны ішлі паблізу крам, што прадавалі мантыі, паблізу крам, дзе прадаваліся тэлескопы і дзіўныя срэбныя прылады, якіх Гары ніколі раней не бачыў, паблізу вітрын, дзе былі выстаўленыя бочкі з печанню кажана і вачыма вугра, паблізу вітрын, заваленых стосамі кніг замоваў, гусінымі пёрамі, пергаментнымі скруткамі, шклянкамі таямнічых зёлкаў, глобусамі месяца…
- "Грынгатс", - абвясціў Хагрыд.
Яны падышлі да асляпляльна белага будынка, які ўзвышаўся высока над суседнімі крамкамі. Поруч паліраваных бронзавых дзвярэй у пурпурна-залатой ліўрэі стаяў…
- Угу, гэта гоблін, - ціха кіўнуў Хагрыд, калі яны, абыходзячы швейцара, узышлі ўверх па белых мармуровых прыступках. Гоблін быў прыкладна на галаву ніжэй Гары. У яго было смуглы, разумны твар, востраканцовая бародка і, як зазначыў Гары, вельмі доўгія пальцы і ступні. Калі яны ўваходзілі ўнутр, гоблін пакланіўся. Наведвальнікі апынуліся перад другімі, унутранымі, дзвярыма, на гэты раз срэбнымі, і на гэтых дзвярах былі выгравіраваныя наступныя словы:
Уваходзячы, трэба ў разлік прымаць:
Зайздрасць тут можа сустрэць пакаранне,
Багацце не можна “за так” атрымаць,
І скрасці спроба каштуе не танна.
Падземны скарб, што тут ляжыць,
Табе ён не належыць, помні.
Праходзь, калі сумленны ты,
І прэч адсюль, калі ты злодзей.
- Я ж кажу, толькі псіх сюды сунецца, - пракаментаваў Хагрыд.
Двое гоблінаў паклонамі праводзілі іх скрозь срэбныя дзверы, і наведвальнікі апынуліся ў вялізнай мармуровай залі. За доўгай стойкай на высокіх крэслах сядзела каля сотні гоблінаў, яны драпалі нешта ў гросбухах, узважвалі манеты на медных шалях, вывучалі каштоўныя камяні праз адмысловыя акуляры. З хола ў розныя бакі вяло незлічонае мноства дзвярэй, і поруч іх незлічонае ж мноства гоблінаў дзелавіта праводзіла і сустракала кліентаў. Хагрыд і Гары падышлі да стойкі.
- Добры дзень, - сказаў Хагрыд незанятаму гобліну, - Мы тут за грашыма з сейфа м-ра Гары Потэра.
- У вас ёсць ключы, сэр?
- Дзесьці былі, - Хагрыд пачаў выгружаць змесціва кішэняў прама перад гоблінам і тут жа засыпаў гросбух дробкамі ад сабачай галеты. Гоблін зморшчыў нос. Гары ў гэты час глядзеў, як іншы гоблін, справа, узважвае гару пярлін, кожная памерам з яйка.
- Вось ён! - Хагрыд нарэшце знайшоў і пераможна ўзняў перад сабою маленечкі залаты ключык.
Гоблін уважліва агледзеў яго.
- Усё ў парадку.
- У мяне тут яшчэ ліст ад прафесара Дамблдора, - важна вымавіў Хагрыд, - Наконт Самі-Ведаеце-Чаго ў сейфе нумар семсот трынаццаць.
Гоблін уважліва прачытаў ліст.
- Вельмі добра, - кіўнуў ён, вяртаючы ліст Хагрыду. - Вас праводзяць уніз у сховішча. Грыпхук!
Грыпхук таксама быў гоблінам. Хагрыд разапхнуў назад па кішэнях усе свае дробкі, і яны з Гары ўслед за Грыпхукам накіраваліся да адной з дзвярэй.
- А што гэта такое, Самі-Ведаеце-Што ў сейфе нумар семсот трынаццаць? - спытаў Гары.
- Не магу сказаць, - з загадкавым выразам на твары адказаў Хагрыд, - Страшны сакрэт. Гэтае ўсё справы "Хогвартса". Дамблдор мне давярае. У мяне праца наогул сакрэтная.
Грыпхук адчыніў перад імі дзверы. Гары, які чакаў убачыць яшчэ адзну мармуровую залу, здзівіўся, таму што гэтым разам яны патрапілі ў вузкі каменны калідор, асветлены падпаленымі паходнямі. Калідор даволі стромка сыходзіў уніз, і на падлозе былі пракладзеныя вузкія рэйкі. Грыпхук свіснуў, і на яго кліч па рэйках, грамыхаючы, пад'ехала маленькая цялежка. Яны забраліся ўнутр - Хагрыд з некаторымі складанасцямі - і адправіліся ў шлях.