Выбрать главу

Гары разгарнуў шакалабку і ўзяў картку. З карткі глядзеў твар чалавека ў акулярах у форме паўмесяца, са срэбнымі валасамі, барадой і вусамі. Пад малюначкам быў подпіс: "Альбус Дамблдор".

- Значыць, гэта Дамблдор! - выклікнуў Гары.

- Толькі не гавары мне, што ніколі не чуў пра Дамблдора! - адклікнуўся Рон. - Можна мне шакалабку? Можа, там Агрыпа… дзякуй…

Гары перавярнуў сваю картку і прачытаў:

- Альбус Дамблдор. Зараз з’яўляецца дырэктарам школы "Хогвартс".

Прызнаны найвялікшым чарадзеем сучаснасці, Дамблдор асабліва ўславіўся сваёй перамогай над злым ведзьмаком Грындэвальдам у 1945 годзе, вынаходствам дванаццаці спосабаў выкарыстання крыві дракона, а таксама супольнай з Нікаласам Фламелем працай у вобласці алхіміі. Прафесар Дамблдор захапляецца камернай музыкай і гульнёй у боўлінг.

 Гары павярнуў картку назад і, да свайго здзіўлення, выявіў, што твар Дамблдора знік.

- Ён знік!

- Не будзе ж ён тут цэлы дзень тырчаць, - сказаў Рон. - Але ён вернецца. Глядзі, зноў Маргана, у мяне яе цэлых шэсць штук… Можа, возьмеш і пачнеш збіраць калекцыю.

Погляд Рона быў прыкаваны да яшчэ не раскрытага пачка шакалабак.

- Бяры, бяры, - кіўнуў Гары. - Але ведаеш, у маглаў людзі не сыходзяць з фатаграфій.

- Праўда? Што, ніколі-ніколі? - Рон быў здзіўлены. - Дзіўна!

Гары ў некаторым ступары прасачыў, як Дамблдор праслізнуў назад на картку і паслаў адтуль ледзьве прыкметную ўсмешку. Рону было значна цікавей есці шакалабкі, чым глядзець на карткі знакамітых чараўнікоў і ведзьмаў, а вось Гары не мог адвесці ад іх вачэй. Неўзабаве ў яго былі ўжо не толькі Дамблдор і Маргана, але і Чэнгіст Вудкрофт, Альберык Груніён, Цырцэя, Парацэльс і Мэрлін. Урэшце рэшт ён адклаў убок апошнюю картку з друідэсай Кліёднай, якая пачухвала нос, і пацягнуўся да пакуначка з ляндрынкамі ўсіх смакаў Берці Ботс.

- З гэтымі будзь паасцярожней, - папярэдзіў Рон. - Гэта не жарт, яны сапраўды ўсіх смакаў - разумееш, ёсць звычайныя, ну там, шакаладныя, або мятныя, або мармеладныя, але можна натыкнуцца і на шпінат, і на пячонку, і на трыбуху. Джордж клянецца, што аднойчы яму патрапіў лядзяш са смакам сопляў.

Рон дастаў зялёны лядзяш, падазрона агледзеў яго з ўсіх бакоў і асцярожна адкусіў кавалачак.

- Беее… Капуста!

Есці ляндрынкі ўсіх смакаў было вельмі весела. Гары патрапіў смак бутэрброда з сырам, какоса, смажаных бабоў, трускаўкі, травы, кавы, сардзін... Пад канец ён так расхрабрыўся, што вырашыўся надкусіть дзіўны шэры лядзяш, які Рон катэгарычна адмовіўся чапаць. Ён быў са смакам перцу.

Мясцовасць за вакном станавілася ўсё больш незаселеная. Акуратныя пашы засталіся ззаду. Зараз за вакном пранасіліся лясы, звілістыя рэкі і цёмна-зялёныя ўзгоркі.

У дзверы пастукалі. Увайшоў круглатвары хлопчык, паблізу якога Гары прайшоў на платформе дзевяць і тры чвэрці. Хлопчык выглядаў так, быццам вось-вось заплача.

- Выбачайце, - сказаў ён. - Вы выпадкова не бачылі жабу?

Рон з Гары адмоўна пагайдалі галовамі, а хлопчык захныкаў:

- Я яе згубіў! Яна ўвесь час уцякае!

- Знойдзецца, - паабяцаў Гары.

- Так, - выдушыў хлопчык няшчасным голасам, - калі вы яе ўбачыце…

 І ён выдаліўся.

 - Чаго ён так хвалюецца, не ведаю, - падняў брыво Рон. - Калі б у мяне была жаба, я б пастараўся яе згубіць як мага хутчэй. З іншага боку, у мяне ў самога Скраберс, дык хто б што казаў...

Пацук пасопваў ў Рона на каленях.

- Калі б ён памёр, мы б нават не заўважылі, - з агідай кінуў Рон. - Я учора спрабаваў перафарбаваць яго ў жоўты колер, каб ён стаў цікавейшым, але замова не спрацавала. Вось глядзі, зараз пакажу...

Ён парыўся ў куфары і дастаў моцна патрапаную чароўную палачку. Яна была ўся ў драпінах, а на канцы віднелася нешта белае.

- Поўсць аднарога ўжо амаль повылезла. Ну, усё адно…

Ледзь ён падняў палачку, дзверы купэ зноў адчынілася. Зноў увайшоў хлопчык без жабы, але затое, гэтым разам, з дзяўчынкай. Дзяўчынка ўжо перапранулася ў форму "Хогвартса".

- Жабу не бачылі? А тое Нэвіл згубіў, - сказала яна. У яе быў начальніцкі голас, густыя каштанавыя валасы і даволі буйныя пярэднія зубы.

- Мы ж сказалі: не бачылі, - трохі раздражнёна адклікнуўся Рон, але дзяўчынка ўжо не слухала, яна глядзела на чароўную палачку ў ягонай руцэ.

- А, значыць, магіяй займаецеся? Давайце паглядзім.

Яна села. Рон быў разгублены.

- Ну… добра.

Ён прачысціў горла.

- Вока пеўня, дзед сівы,

Жоўтым стань, пацук дурны!

Ён узмахнуў палачкай, але нічога не адбылося. Скраберс застаўся шэрай і працягвала спаць.

- Ты ўпэўнены, што гэтае сапраўдная замова? - спытала дзяўчынка. - У любым выпадку, яна не падзейнічала. Я спрабавала некалькі простых замоваў, і ў мяне ўсё атрымоўвалася. У маёй сям'і ніхто магіяй не займаецца, гэта была такая нечаканасць, калі прыйшоў ліст, і я была такая шчаслівая, такая шчаслівая, самі разумееце, гэта ж лепшая школа ведьмінскіх мастацтваў, мне так казалі - я ўжо ўсе падручнікі вывучыла напамяць, спадзяюся, вядома ж, гэтага будзе досыць - мяне клічуць Герміёна Грэйнджэр, а вас як?