На які факультэт вам дарога.
Можа быць, ў "Грыфіндор" йдзе ваш шлях?
Калі страху няма ў вашым сэрцы,
А затое паўнютка адвагі,
“Грыфіндора” расчынены дзверы.
Ці, мо, “Хафлпаф” ваш лёс,
Дзе ўсе верныя свайму слову,
Дзе пераўзмагаюць жыццё
Й заступаюцца ўсе за аднога.
А калі ў вас ёсць гумор й мазгі,
Ідзіце ў “Рэйвенкло” хутчэй
Там веды ў вялікай цане,
Навуку асвойваць з сябрамі лягчэй.
Або, можа, ў "Слізэрыне",
Адшукаеце сяброў,
Яны хітрасцю ў асноўным
Йдуць да мэты да сваёй.
Апрані ж мяне й не бойся!
Сядзь спакойна, супакойся,
Размяркую я цябе.
Рук і ног няма ў мяне,
Ды затое ёсць мазгі.
Выслухаў вярдыкт – ідзі!
Як толькі капялюш скончыў спяваць, зала напоўнілася апладысментамі. Капялюш пакланіўся кожнаму з чатырох сталоў і знерухомеў.
- Дык атрымоўваецца, нам трэба ўсяго толькі прымерыць капялюш! - шэптам выклікнуў Рон. - Я заб'ю Фрэда, ён усё хлусіў пра паядынак з тролем!
Гары слаба ўсміхнуўся. Вядома, памераць капялюш куды лягчэй, чым прамаўляць замовы, але ўсё роўна хацелася б, каб гэта адбывалася не на вачах ва ўсёй школы. З песні выходзіла, што капялюш прад'яўляе высокія патрабаванні; Гары не адчуваў сябе адважным, не адчуваў, што ў яго хуткі розум або што там яшчэ, нічога гэтага ён у сабе не прыкмячаў. Вось калі б капялюш згадала пра каледж для тых, каго нудзіць ад страху, дык гэта было б месца як раз для яго.
Прафесар МакГонагал выступіла наперад з доўгім пергаментным скруткам у руках.
- Я буду называць імёны, а вы павінны надзець капялюш і сесці на табурэт, - паведаміла яна. - Абот, Ханна!
Ружовашчокая дзяўчынка са светлымі касічкамі, спатыкнуўшыся, выйшла з шэрагу, надзела капялюш які тут жа з'ехаў ёй на вочы, і села. Пасля хвіліннай паўзы:
- "Хафлпаф”! - абвясціў капялюш.
Ханна прайшла да стала Хафлпаф і села там. Гары ўбачыў, як прывід Тоўстага Манаха весела памахаў ёй рукой.
- Боўнс, Сьюзэн!
- "Хафлпаф"! - зноў выгукнуў капялюш. Сьюзэн паспешліва адышла і села побач з Ханнай.
- Бут, Тэры!
- "Рэйвенкло"!
Гэтым разам воплескі раздаліся ад стала, што стаяў злева; калі Тэры падышоў да іх, некалькі рэйвенклоўцаў усталі, каб паціснуць яму руку.
"Брокльхерст, Мэндзі!" таксама адправіўся ў "Рэйвенкло", а "Браўн, Лаванда" стала першай новай Грыфіндоркай, і стол на далёкім канцы злева падарваўся апладысментамі; Гары пачуў, як двайняты, браты Рона, выдаюць гучныя каціныя ляманты.
"Булстроўд, Міллісент" была залічаная ў "Слізэрын". Магчыма, у Гары разгулялася ўяўленне, але пасля ўсяго, што ён паспеў пачуць пра "Слізэрын", усе, хто патрапіў туды, падаваліся яму вельмі прыкрымі людзьмі.
Яго ўжо нудзіла даволі моцна. Ён успомніў, як у школе на фізкультуры набіралі каманды для розных гульняў. Яго заўсёды выбіралі апошнім, не таму, што ён дрэнна гуляў, а таму, што ніхто не жадаў, каб Дадлі падумаў, быццам Гары ім падабаецца.
- Фінч-Флэтчы, Джасцін!
- "Хафлпаф"!
Часам, зазначыў Гары, капялюш выкрыкваў назоў каледжа адразу ж, а часам ён некаторы час разважаў, перш чым прыняць рашэнне. "Фініган, Шэймас", хлопчык з валасамі пясочнага колеру, які стаяў перад Гары, прасядзеў на зэдліку добрую хвіліну, пакуль шапка не прызначыла яго ў "Грыфіндор".
- Грэйнджэр, Герміёна!
Герміёна амаль бегам паспяшалася да зэдліка і з запалам насунула шапку на галаву.
- "Грыфіндор"! - выгукнуў капялюш. Рон застагнаў.
Жудасная думка ўразіла Гары нечакана - як заўсёды робяць жудасныя думкі, калі вы нярвуецеся. А што, калі яго наогул не вылучаць? Што, калі ён так і будзе сядзець з капялюшам на вачах, пакуль прафесар МакГонагал не сарве яе ў яго з галавы і не скажа, што, відавочна, адбылася памылка і лепш яму адправіцца назад на станцыю?
Калі выклікалі Нэвіла Лонгбатама, хлопчыка, які ўвесь час губляў сваю жабу, ён спатыкнуўся па дарозе да табурэта. Шапка доўга вырашала, куды адправіць Нэвіла. Нарэшце яна абвясціла: "Грыфіндор!". Нэвіл саскочыў з табурэта, усё яшчэ знаходзячыся ў шапке, і яму прыйшлося пад гучны рогат кінуцца ўбок, каб перадаць капялюш Макдугал, Мораг.
Малфой, пачуўшы сваё імя, ганарліва выступіў наперад. Яго жаданне выканалася адразу ж: капялюш заекатаў: "Слізэрын!", ледзь крануўшы яго галавы.