Герміёна адмаўлялася нават размаўляць з Ронам і Гары, але яна была такая ўсёзнайка і задавака, што яны не надта сумавалі з-за гэтага. Але ім вельмі хацелася знайсці спосаб адпомсціць Малфою, і, на іх шчасце, такі спосаб знайшоўся - прыбыў разам з поштай прыкладна праз тыдзень.
Калі раніцай совы, зазвычай, запоўнілі Вялікую Залу, увагу ўсіх прысутных прыцягнула доўгая, тонкая скрынка, якую неслі з гучным уханнем адразу шэсць здаравенных соў. Гары, як і ўсе астатнія, з цікаўнасцю ўзіраўся на скрынку, разважаючы, што ў ёй, і вытарапіў вочы, калі совы апусціліся прама перад ім і апусцілі пасылку да яго ног. Не паспелі птушкі адляцець убок, як яшчэ адна сава кінула па-над скрынкамі ліст.
Гары нецярпліва разарваў канверт, вырашыўшы спачатку прачытаць ліст - і гэта аказаўся правільны ход, бо там было напісана:
"НЕ ЎСКРЫВАЙ ПАСЫЛКУ ЗА СТАЛОМ.
У ёй знаходзіцца "Німбус 2000", але я не жадаю, каб астатнія ведалі, што ў цябе цяпер ёсць мятла, інакш усё таксама захочуць. Олівер Вуд будзе чакаць цябе сёння ў сем гадзін на квідытчным полі на першую трэніроўку.
Прафесар МакГонагал"
Гары з вялікай цяжкасцю стрымліваў сваё захапленне, калі працягваў гэты ліст Рону, каб той таксама яго прачытаў.
- "Німбус 2000"! - з зайздрасцю праенчыў Рон. – Я аніразу нават не трымаў такую мятлу ў руках!
Яны хутчэй вышлі з Зала, каб паспець у адзіноце распакаваць пасылку да першага ўроку, але па дарозе, сярод вестыбюля, выявілі, што шлях наверх перакрыты Крэбам і Гойлам. Малфой выхапіў у Гары скрынку і абмацаў яе.
- Гэта мятла, - сказаў ён са змяшаным выразам зайздрасці і злосці на твары, аддаўшы скрынку назад Гары. - Гэта табе дарма не пройдзе, Потэр, першакурснікам строга забараняецца мець мятлу.
Рон не ўтрымаўся.
- Зазнач, гэта не якая-небудзь рухлядзь, - з'яхіднічаў ён, - гэта "Німбус 2000". Што там, ты казаў, у цябе дома? "Камета 260"? - Рон пераглянуўся з Гары. - Выглядаюць яны, вядома, нічога, але… зусім не той клас.
- Ды што ты аб гэтым можаш ведаць, Уізлі, твае продкі сабе і нават дрэўка ад "Каметы" дазволіць не могуць, - Пэўна, вы свае мётлы па лазінцы ў ляску збіраеце.
Яшчэ да таго, як Рон паспеў адказаць, у Малфоя за спіной з'явіўся прафесар Флітвік.
- Спадзяюся, вы не сварыцеся, дзеткі? - тонкім галаском пацікавіўся ён.
- Потэру даслалі мятлу, прафесар, - адразу жа напаклёпнічаў Малфой.
- Ведаю, ведаю, - з зіхатлівым выглядам адклікнуўся прафесар Флітвік, - прафесар МакГонагал усё мне распавяла аб адмысловых акалічнасцях, Потэр. І якая ж марка?
- "Німбус 2000", сэр, - адказаў Гары, з цяжкасцю стрымліваючы смех пры выглядзе расчаравання на твары Малфоя. - І падумаць толькі, калі б не Малфой, я б ніколі не атрымаў яе, - дадаў ён нявінна.
Гары з Ронам спакойна адправіліся наверх, душачы рогат - Малфой, нічога не разумеў, але ўсё роўна быў страшэнна абураны.
- Але ж гэта праўда, - чмыхнуў Гары, калі яны дайшлі да вяршыні мармуровай лесвіцы. - Калі бы ён не сцягнуў у Нэвіла ўспамінацель, мяне не прынялі б ў каманду…
- І зараз ты лічыш, што за парушэнне правіл заўсёды належыць узнагарода? - данёсся ззаду злосны голас. Герміёна, падымалася па лесвіцы, незадаволена гледзячы на скрынку ў Гары ў руках.
- Здаецца, ты з намі не размаўляла? - нагадаў Гары.
- І не пачынай, - параіў Рон, - нам без гэтага так добра.
Герміёна праплыла паблізу, высока задраўшы нос.
У гэты дзень Гары не мог засяродзіцца на занятках. У думках ён быў у спальні, дзе пад ложкам яго чакала новая мятла, або на квідытчным полі, на сваёй першай трэніроўцы. Увечары ён праглынуў вячэру, нават не заўважыўшы, што з'еў, і панёсся разам з Ронам наверх, каб нарэшце распакаваць свой "Німбус 2000".
- Ух ты, - усклікнуў Рон.
Нават Гары, які нічога не кеміў у розных марках метлаў, адразу зразумеў, што яго мятла абсалютна непараўнальная. Танюткая і бліскучая, з рукаяткай з чырвонага дрэва, яна мела раскошны хвост, падабраны лазінка да лазінкі. Зверху на ручцы было напісана "Німбус 2000".
А сёмай гадзіне Гары выйшаў з замка і адправіўся на квідытчнае поле. Да гэтага ён яшчэ ні разу не заходзіў на стадыён. Трыбуны былі ўсталяваныя высока, так, каб гледачы маглі сачыць за ходам гульні ў паветры. Паабапал поля стаяла па тры залатыя штыры з кольцамі на канцах. Яны нагадалі Гары маленькія пластмасавыя палачкі, скрозь якія маглаўскія дзеткі выдзьмуваюць мыльныя бурбалкі, хіба што яны былі пяцідзесяцімятровай вышыні.
Гары вельмі жадалася палётаць - ён не стаў чакаць Вуда, сеў на мятлу і адштурхнуўся ад зямлі. Божа, што за пачуццё - ён некалькі разоў праляцеў праз кольцы, а потым пачаў гойсаць над полем. "Німбус 2000" рэагаваў на найлёгкія дакрананні і неадкладна паварочваў туды, куды жадаў Гары.