- Троль - у падзямеллі!!!
І споўз на пол у глыбокай непрытомнасці.
Пачалася паніка. Каб дамагчыся цішыні, запатрабавалася некалькі вялікіх пунсовых феерверкаў, выпушчаных чароўнай палачкай прафесара Дамблдора.
- Старасты! - прабразгаў ён. - Развядзіце навучэнцаў вашых каледжаў па спальнях! Неадкладна!
Персі апынуўся ў сваёй стыхіі.
- За мной! Першаклашкі, трымаецеся разам! Слухайцеся мяне, і ніякі троль нам не страшны! Так. Усе за мной і не адставайце! Гэй, прапусціце першакласнікаў! Прапусціце, я стараста!
- Як троль прабраўся ў школу? - спытаў Гары, калі яны ўзбіраліся па лесвіцы.
- Адкуль я ведаю! Наогул тролі жудасна тупыя, прынамсі, так лічыцца. Можа, яго Піўз упусціў, з нагоды свята?
Паблізу іх у самых розных напрамках, спяшаючыся, прабягалі зграйкі школьнікаў. Калі яны праходзілі скрозь групу разгубленых хафлпафцаў, Гары раптам схапіў Рона за руку:
- Слухай, я раптам успомніў - Герміёна.
- Што Герміёна?
- Яна не ведае пра троля.
Рон прыкусіў губу.
- А, была не была! - вырашыўся ён. - Але лепш, калі Персі нас не прыкмеціць.
Па-качынаму нырнуўшы, яны схаваліся ў натоўпе хафлпафцаў, што ішлі ў процілеглым напрамку, праслізнулі па вольным боку калідора і панесліся да дзявоцкага пакою. Ледзь завярнуўшы за кут, яны пачулі за сабою паспешлівыя крокі.
- Персі! - страшным шэптам вымавіў Рон, зацягваючы Гары за спіну масіўнага каменнага грыфона.
Аднак, асцярожна вызірнуўшы адтуль, яны ўбачылі зусім не Персі, а Снэйпа. Прафесар прайшоў па калідоры і знік з поля зроку.
- Што гэта ён тут робіць? - бязгучна ўразіўся Гары. - Чаму не ідзе ў падзямелле, як усе астатнія настаўнікі?
- Спытай што-небудзь лягчэй.
Ціха, наколькі можна, яны пракраліся па калідоры ўслед за сціхаючымі крокамі Снэйпа.
- Ён ідзе на трэці паверх, - сказаў Гары, але Рон у гэты час дакрануўся да яго рукі:
- Адчуваеш пах?
Гары ўдыхнуў і адчуў гідкі смурод, такі маглі б выдаваць брудныя шкарпэткі ў даўно не дагледжваемай грамадскай прыбіральні.
І тут яны пачулі нізкі рык і цяжкую хаду гіганцкіх ног. Страціўшы голас, Рон паказаў пальцам - злева, з далёкага канца калідора, на іх насоўвалася штосьці неверагоднае. Хлопчыкі ўціснуліся ў сценку і пашыранымі ад жаху вачамі сачылі, як гэта штосьці вымалёўваецца ў пляме месяцовага святла.
Гэта было жахлівае відовішча. Троль, дванаццаці футаў ростам, апрануту ў нейкую скуру агіднага гранітна-шэрага колеру. У яго былі кароткія, тоўстыя лапы і плоскія ступні. Пах ад яго зыходзіў неймаверны. У руцэ ён нёс вялізную драўляную дубіну, якая валачылася ззаду па зямлі, з-за таго, што рукі ў троля былі жудасна доўгія.
Троль спыніўся ў дзвярах нейкага пакоя і зазірнуў туды. Ён павёў доўгімі вушамі, відавочна напружваючы ў роздумах свой малюсенькі мозг, а потым павольна пераваліўся праз парог.
- Ключ у замку, - прамармытаў Гары, - мы можам яго замкнуць.
- Добрая думка, - нярвова пахваліў Рон.
Яны пракраліся да адчыненых дзвярэй, з перасохлымі ад страху ротамі, молячыся, каб троль не замануўся ў гэты час выйсці. Потым, адным доўгім скачком, Гары здолеў схапіць ключ, зачыніць дзверы і замкнуць іх.
- Ёсць!
Яны кінуліся назад па калідоры, але не паспелі дабегчы да кута, як пачулі гук, ад якога ў іх ледзь не спынілася сэрца - пранізлівы лямант жаху - і гэты лямант зыходзіў з толькі што зачыненага пакоя.
- Каб яго! - вылаяўся Рон, бледны як Крывавы Барон.
- Гэта жа туалет! - раптам зразумеў Гары.
- Герміёна! - выгукнулі яны хорам.
Менш за ўсё ім хацелася гэта рабіць, але што яшчэ заставалася? Развярнуўшыся на абцасах, яны кінуліся назад да дзвярэй і павярнулі ключ у замку, імкнучыся перамагчы ў сабе жах і паніку. Гары адчыніў дзверы, і хлопчыкі ўбеглі ў пакой.
Герміёна Грэйнджэр, блізкая да непрытомнасці, беспаспяхова спрабавала ўціснуцца ў сценку. Троль насоўваўся на яе, адначасова збіваючы са сцяны ракавіны.
- Трэба адцягнуць яго ўвагу! - адчайна крыкнуў Гары і, схапіўшы заткала для сцёку вады, з усіх сіл ударыў ёю па сцяне.
Троль спыніўся ў некалькіх метрах ад Герміёны. Ён нязграбна звярнуўся і стаў аглядвацца наўкол з самым недарэчным выглядам, спрабуючы зразумець, адкуль раздаўся шум. Нарэшце, маленькія зласлівыя вочкі спыніліся на Гары. Троль задумаўся, а потым пайшоў на хлопчыка, уздымаючы сваю дубінку.
- Гэй, ідыёт - у башцы гарод! - прароў Рон з іншага канца пакоя і кінуў у троля металічнай трубой. Труба патрапіла тролю ў плячо, але ён, падавалася, нават не адчуў удару, затое адрэагаваў на крык і зноў задумаўся, потым павярнуў агідную пысу да Рона, даўшы тым самым Гары магчымасць зайсці з тылу.