- Мы заслужылі больш, чым дзесяць балаў, - прамармытаў Рон.
- Ты маеш на ўвазе пяць, Герміёну ж пакаралі.
- А яна малайчына, выратавала нас, - прызнаў Рон, - зрэшты, бо мы выратавалі яе.
- Можа, яе б і не спатрэбілася ратаваць, калі б мы не замкнулі троля разам з ёй, - нагадаў Гары.
Яны падышлі да партрэта Тоўстай Цёткі.
- Парасячы пятачок, - сказалі яны і ўвайшлі ўнутр.
Гасціная была поўная народу і шуму. Усё аб'ядаліся прысмакамі, дасланымі наверх. Герміёна адна стаяла ў дзвярэй, чакаючы іх вяртання. Павісла няспраўная паўза. Потым, не гледзячы адно на аднога, яны невыразна буркнулі: "Дзякуй" і паспяшаліся за талеркамі.
І усё ж, з гэтага самога моманту Герміёна Грэйнджэр стала ім сябрам. Ёсць некаторыя рэчы, якія нельга перажыць разам, не стаўшы пры гэтым сапраўднымі сябрамі, і перамога над дванаццаціфутавым тролем - адна з такіх рэчаў.
— РАЗДЗЕЛ XI —
Квідытч
Прыйшоў лістапад, і зрабілася вельмі халодна. Горы, якія атачалі школу, набылі лёдзіста-шэрае адценне, паверхня возера колерам нагадвала халодную сталь. Уранні зямля ўся была ў шэрані. З вокнаў верхніх паверхаў можна было бачыць, як Хагрыд, захутаны ў кратовае футра, футравыя рукавіцы і неверагоднага памеру бабровыя ўнты, на квідытчным полі размарожвае метлы.
Адкрыўся квідытчны сезон. У будучую суботу Гары, пасля доўгіх трэніровак, павінен быў нарэшце прыняць удзел у сваёй першай гульні, "Грыфіндор" супраць "Слізэрына". Выйгрыш моцна паправіў бы становішча Грыфіндорцаў, яны б выйшлі на другое месца ў барацьбе за кубак школы.
Ніхто яшчэ не бачыў Гары ў справе - Вуд вырашыў, што яго, як сакрэтную зброю, варта захоўваць у сакрэце. Аднак чуткі, што ён стаў новым Лаўцом Грыфіндорцаў, усё-ткі нейкім чынам дайшлі да грамадскасці, і зараз Гары не ведаў, што горш - людзі, якія ўпэўнівалі, што ўсё будзе выдатна або людзі, якія абяцалі бегаць унізе з матрацамі.
Сяброўства з Герміёнай прыйшлася вельмі дарэчы, проста незразумела, як бы ён без яе справіўся з усімі хатнімі заданнямі, улічваючы дадатковыя трэніроўкі, якія дастаткова часта прызначаў Вуд. Акрамя таго, Герміёна дала яму пачытаць кніжку, "Квідытч скрозь стагоддзі", і тая аказалася вельмі і вельмі пазнавальнай.
Гары даведаўся, што ў квідытче існуе семсот спосабаў парушыць правілы гульні, і ўсе семсот былі зарэгістраваныя падчас фінала сусветнага першынства ў 1473 годзе; што Лаўцы звычайна самыя маленькія і самыя хуткія гульцы, і што ўсе самыя сур'ёзныя няшчасныя выпадкі, якія могуць адбыцца падчас гульні, адбываліся менавіта з імі; што людзі рэдка паміраюць падчас гульні ў квідытч, але затое быў выпадака, калі суддзя падчас матчу знік і быў знойдзены толькі праз месяц у пустэльні Сахара.
З тых часоў як Гары і Рон выратавалі Герміёну ад горнага троля, яна зрабілася меней пунктуальнай у дачыненні парушэння правіл і з ёю стала нашмат прыемней размаўляць, чым раней. У дзень перад гульнёй, якая павінна была стаць першай для Гары, яны ўтрох мерзнулі ў двары падчас перапынку, і Герміёна насуперак забароне начаравала яркі блакітны агмень, які можна было насіць з сабою ў слоіку з-пад джэма. Яны стаялі, прыціскаючыся да гэтага агню спінамі і грэліся. У гэты час паблізу праходзіў Снэйп. Гары адразу ж зазначыў, што ён накульгвае. Гары, Рон і Герміёна цясней прыціснуліся да агню, каб схаваць яго ад вачэй настаўніка; у іх не было сумненняў, што тое, што яны зрабілі, забароненае. Да няшчасця, Снэйп па іх вінаватаму выгляду тут жа нешта западозрыў і, кульгаючы, наблізіўся да дзяцей. Ён не заўважыў агню, але відавочна стаў шукаць падставы прычапіцца.
- Што гэта ў вас там, Потэр?
Гары трымаў пад пахай "Квідытч скрозь стагоддзі". Ён паказаў кнігу Снэйпу.
- Бібліятэчныя кнігі не дазваляецца выносіць з школы, - заявіў Снэйп. - Аддайце яе мне. Мінус пяць балаў з "Грыфіндора".
- Ён толькі што прыдумаў гэтае правіла, - злосна прабурчэў Гары, калі Снэйп укавыляў далей. - Цікава, што ў яго з нагой?
- Не ведаю, але спадзяюся, што моцна баліць! - зласліва ўсклікнуў Рон.
У Грыфіндорскай гасцінай тым вечарам было вельмі шумна. Гары, Рон і Герміёна сядзелі побач ля акна. Герміёна правярала ў хлопчыкаў хатнія заданні. Яна ніколі не давала спісваць ("Вы так нічога не вывучыце!"), але яны знайшлі да яе падыход, і, падчас праверкі заданняў, так або інакш даведваліся правільныя адказы.
Гары быў неспакойны. Яму хацелася б атрымаць назад "Квідытч скрозь стагоддзі", каб пачытаць і адцягнуцца ад думак пра матч. Чаму ён павінен баяцца Снэйпа? Ён устаў і сказаў, што збіраецца пайсці папрасіць кнігу ў прафесара.