Выбрать главу

- Ведаеце, я буду гуляць, - рашуча паведаміў ён Рону і Герміёне, - калі я не выйду на поле, Слізэрынцы падумаюць, што я збаяўся, спалохаўся Снэйпа. Я ім пакажу!… Калі мы выйграем, дык хаця б з іх твараў знікнуць гэтыя гнюсныя усмешачкі!

- Так, вядома, але калі толькі не давядзецца пасля матчу сашкрабаць з поля, - сказала Герміёна.

***

Матч набліжаўся, і Гары нерваваўся ўсё больш, што б ён там ні казаў сваім сябрам. Астатнія чальцы каманды таксама вельмі турбаваліся. Вядома, думка аб перамозе над "Слізэрынам" у чэмпіянаце школы ўсіх прыводзіла ў захапленне, бо ўжо сем гадоў гэта нікому не атрымоўвалася, але вось ці атрымаецца, з такім прадузятым суддзёй?

Акрамя таго, у Гары стварылася ўражанне - хоць упэўненасці, вядома, не было - што Снэйп паўсюль ходзіць за ім. Спадзяецца заспець знянацку? Урокі зеллеварэння ператварыліся ў штотыднёвыя пакуты, да таго жорсткі быў з Гары Снэйп. Можа быць, здагадаўся, што яны даведаліся пра філасофскі камень? Незразумела, праўда, якім чынам... Часам Гары з жахам думаў, што Снэйп умее чытаць думкі.

Калі на наступны дзень сябры жадалі Гары поспеху перад дзвярамі распранальні, ён адчуваў, што яны разважаюць пра сябе, ці давядзецца яшчэ ўбачыць яго жывым - і гэта зусім не супакойвала. Наўрадці Гары пачуў хоць слова з той балбатні, якой частаваў яго Вуд, пакуль ён апранаўся ў форму і агледжваў у руках свой знакаміты "Німбус 2000".

Тым часам, Рон з Герміёнай знайшлі сабе на трыбуне месца побач з Нэвілам, які ніяк не мог зразумець, чаго гэта яны такія хмурныя і ўстрывожаныя і навошта гэта яны прынеслі з сабою на матч чароўныя палачкі. Гары аб гэтым не ведаў, але Рон і Герміёна даўно ўжо таемна практыкаваліся ў накладанні Кайданнага Праклёну. Ідэю, па сутнасці, падаў Малфой, калі наклаў гэты праклён на Нэвіла, але зараз хлопцы рыхтаваліся ўжыць яго ў дачыненні да Снэйпа, калі той выявіць хоць найменшы намер прычыніць шкоду Гары.

- Не забудзь - Лакамотар Морціс, - мармытала Герміёна ў вуха Рону, пакуль той хаваў чароўную палачку ў рукаў.

- Я памятаю, - раздражнёна адгыркнуўся Рон. - Не нудзі.

 У гэты час у распранальні Вуд адвёў Гары ўбок.

- Не жадаю аказваць на цябе ціск, Потэр, але ніколі яшчэ не было так важна схапіць Сніч як мага хутчэй. Трэба скончыць гульню раней, чым Снэйп паспее занадта моцна подсудзіць "Хафлпафу".

- Уся школа сабралася! - загарлапаніў Фрэд Уізлі, саўгануўшы галаву ў дзверы. - Нават, перапрошваю, Дамблдор падваліў!

Сэрца ў грудзях ў Гары выканала сальта-мартале.

- Дамблдор? - перапытаў ён, кінуўшыся да дзвярэй, каб пераканацца. Фрэд не ашукваў. Срэбную бараду немагчыма было не заўважыць.

Гары ледзь было не засмяяўся, такую палёгку адчуў. Зараз ён у бяспецы. Не можа быць і гаворкі аб тым, каб Снэйп паспрабаваў напасці на яго ў прысутнасці Дамблдора.

Магчыма, менавіта таму ў Снэйпа быў такі злы выраз твару, калі каманды выходзілі на поле - гэта не схавалася і ад вачэй Рона.

- Ніколі не бачыў Снэйпа такім страшным, - шапнуў ён Герміёне. - Глядзі - узлятаюць. Ой!

Хтосьці стукнуў Рона па патыліцы. Гэта быў Малфой.

- Ах, выбачай, Уізлі, я цябе не заўважыў.

Малфой зарагатаў, а потым звярнуўся да сваіх сябрукоў Крэба і Гойла:

- Цікава, як доўга гэтым разам Потэр збіраецца пратрымацца на мятле? Паспрачаемся? А ты, Уізлі, жадаеш пары?

Рон не адказаў; Снэйп толькі што даў хафлпафцам права на пенальці з-за таго, што Джордж Уізлі патрапіў у яго Нападалай. Герміёна, прыжмурыўшыся, неймаверным чынам скрыжыўшы пальцы і трымаючы рукі на каленях, пільна сачыла за Гары, які каршаком кружыў над гульцамі і выглядаў Сніч.

- Ведаеце, па якім, на мой погляд, прынцыпе адбіраюць гульцоў у каманду "Грыфіндора"? - гучна спытаў Малфой праз некалькі хвілін, як раз тады, калі Снэйп без усякіх бачных прычын прысудзіў "Хафлпафу" яшчэ адзін пенальці. - Туды бяруць людзей, якіх шкада. Вось, напрыклад, Потэр, у яго няма бацькоў. Потым Уізлі, у іх няма грошай. Табе, Лонгбатам, таксама прамая дарога ў каманду - у цябе няма мазгоў.

Нэвіл зрабіўся ярка-чырвоным, але тым не менш адважна звярнуўся да Малфою тварам.

- Я каштую тузіна такіх як ты, Малфой, - запінаючыся, сказаў ён.

Малфой разам з Крэбам і Гойлам пакаціліся са смеху, а Рон, не вырашаючыся адарваць погляд ад гульні, падбадзёрыў:

- Скажы, скажы яму, Нэвіл.

- Лонгбатам, калі б мазгі былі золатам, ты быў бы бядней за Уізлі... А гэта паказчык.

У Рона нервы і так ужо былі на мяжы ад сталай турботы за Гары.

- Слухай, Малфой - яшчэ адно слова…

- Рон! - раптам ускрыкнула Герміёна. - Гары!…

- Што? Дзе?

Гары раптам здзейсніў рэзкі нырэц, які выклікаў узбуджэнне публікі, а потым пачуліся крыкі захаплення. Герміёна ўзнялася, запхнуўшы перакрыжаваныя пальцы ў рот, і зачаравана глядзела, як Гары нібы куля нясецца да зямлі.