- Але ключоў сотні!
Рон агледзеў замак.
- Тут патрэбен вялікі, старамодны ключ - хутчэй за ўсё, срэбны, такі, як ручка.
Усё схапілі па мятле, узняліся ў паветра і з разгону ўрэзаліся ў самы стрыжань зграі. Але, як дзеці не намагаліся, заварожаныя ключы лёталі гэтак хутка, што злавіць іх не было ніякай магчымасці.
І усё ж Гары нездарма быў самым маладым Лаўцом за апошняе стагоддзе. Ён валодаў здольнасцю адразу знаходзіць поглядам тое, чаго іншыя не бачылі. Памахаўшы з хвіліну рукамі ў віры рознакаляровых пёраў, ён угледзеў масіўны срэбны ключ з крылом, згорнутым набок - як быццам нядаўна яго ўжо лавілі і жорстка запіхвалі ў замочную свідравіну.
- Вось ён! - заекатаў Гары. - Вось той, вялікі - там - не, там - з ярка-блакітнымі крыламі - пёры змятыя набок.
Рон панёсся ў кірунку, якое паказаў Гары, урэзаўся ў столь і ледзь не зваліўся з мятлы.
- Абкружайце яго! - крыкнуў Гары, не зводзячы вачэй з ключа з пашкоджаным крылом. - Рон, захадзі зверху - Герміёна, заставайся ўнізе і не пускай яго - а я паспрабую злавіць. Ну, давайце - ДАВАЙЦЕ!
Рон нырнуў, Герміёна ракетай узнялася ўверх, ключ увярнуўся ад абодвух; Гары рынуўся за ім; ключ з дзікай хуткасцю паляцеў да сцяны, Гары нахіліўся наперад і са страшным гукам прыгваздзіў ахвяру. Па зале разнесліся захопленыя крыкі Рона і Герміёны.
Яны хутка прызямліліся, і Гары пабег да дзвярэй з ключом, які адчайна вырываўся з рук. У той момант, калі замок пстрыкнуў і адкрыўся, ключ пырхнуў з выглядам вельмі патрапаным, бо яго лавілі ўжо двойчы.
- Гатовыя? - спытаў Гары, паклаўшы далонь на ручку дзвярэй. Сябры кіўнулі. Гары адчыніў дзверы.
У наступнай зале было так цёмна, што спачатку дзеці нічога не ўбачылі. Але, калі яны асцярожнымі крокамі ўвайшлі ўнутр, пакой нечакана запоўніўся святлом, і перад імі адкрылася дзіўнае відовішча.
Яны стаялі на краі вялізнай шахматнай дошкі, ззаду чорных фігур, якія ўсе былі вышэй хлопцаў ростам і выразаныя з чорнага каменя. Насупраць, на іншым краі дошкі, стаялі белыя фігуры. Бы вежы яны ўзвышаліся наперадзе. Акром таго, белыя фігуры не мелі твараў.
- І што мы павінны рабіць? - прашаптаў Гары.
- Гэта ж відавочна, - сказаў Рон. - Мы павінны перайсці дошку гуляючы ў шахматы.
За белымі фігурамі былі бачныя наступныя дзверы.
- Зараз? - разгублена спытала Герміёна.
- Мне падаецца, - прамармытаў Рон, - мы павінны стаць фігурамі.
Ён падышоў да чорнага каня і, выцягнуўшы руку, дакрануўся да яго. Конь ажыў і пачаў біць капытом. Рыцар, які сядзеў на каню схіліў пакрытую шлемам галаву і паглядзеў на Рона.
- Каб перайсці на той бок, мы - э-э-э - павінны далучыцца да вас?
Чорны рыцар кіўнуў. Рон абярнуўся да сяброў.
- Дайце падумаць… - прагаварыў ён. - Мабыць, нам трэба заняць месцы чорных пешак…
Пакуль Рон думаў, Гары з Герміёнай стаялі моўчкі. Нарэшце, Рон сказаў:
- Вы толькі не крыўдзіцеся, але вы абодва дрэнна гуляеце ў шахматы…
- Мы не крыўдзімся, - паспешна перабіў яго Гары, - ты, галоўнае, кажы, што рабіць.
- Гары, ты зоймеш месца слана, а Герміёна стане побач з табой на месца ладдзі.
- А ты?
- А я буду канём, - вырашыў Рон.
Шахматныя фігуры, мяркуючы па ўсім, уважліва слухалі, таму што пры гэтых словах конь, ладдзя і слон развярнуліся спінай да белых і пакінулі дошку, пакінуўшы тры пустых палі, якія занялі Гары, Рон і Герміёна.
- Пачынаюць заўсёды белыя, - Рон угледзеўся ў стройныя шэрагі саперніка. - Сапраўды… глядзіце…
Белая пешка перайшла на дзве клеткі бліжэй.
Рон пачаў кіраваць чорнымі фігурамі. Яны моўчкі перамяшчаліся туды, куды ён загадаў. У Гары дрыжалі калені. Што, калі яны прайграюць?
- Гары - перайдзі на чатыры клеткі направа па дыяганалі.
Калі з'елі іх другога каня, яны выпрабавалі сапраўдны шок. Белая каралева скінула рыцара на зямлю і адвалакла яго прочкі з дошкі. Небарака застаўся ляжаць тварам уніз за яе межамі.
- Мне прыйшлося, - апраўдваўся ўзрушаны Рон. - Зараз ты, Герміёна, можаш вольна браць таго слана, давай.
Усякі раз, калі яны гублялі сваіх, белыя бывалі бязлітасныя. Неўзабаве ўздоўж сцены вырасла груда нежывых чорных фігур. Двойчы Рон ледзь не прапусціў момант, калі Гары або Герміёна аказваліся ў небяспекі. Сам ён кідаўся па дошцы з хуткасцю маланкі і ўзяў пры гэтым амаль столькі ж белых фігур, колькі тыя ўзялі чорных.
- Амаль усё, - прамармытаў ён раптам. - Дайце падумаць - дайце падумаць…
Белая каралева звярнула да яго свой пусты твар.
- Так… - сказаў Рон ціха, - гэта адзіны спосаб… Я павінен падставіць сябе.