— Добрай усім раніцы, — хутка прамовіў ён. — Цудоўны дзень.
Ён прысеў на адзінае вольнае крэсла, але адразу ж ўскочыў з яго, падымаючы ў руцэ нешта нагадваючае палінялую, сівую мяцёлку з пер’яў... Дакладней так першы час думаў Гары, пакуль не заўважыў, што мяцёлка дыхае.
— Эрал!— прымаючы з персіных рук самлеўшую саву і выцягваючы з-пад яго крыла ліст, ускрыкнуў Рон. — НАРЭШЦЕ... ён прынёс адказ ад Герміёны. Я напісаў ёй, што мы збіраемся паехаць, каб забраць цябе ў Дурслі.
Рон падняўшыся, аднёс Эрала да жэрдачкі ля задніх дзвярэй, але той адразу ж паваліўся на зямлю, тады Рон паклаў саву на сушылку ля ракавіны і прамармытаў: “Варты жалю”. Потым вярнуўся да стала, разарваў канверт і прачытаў уголас.
“Даражэнькі Рон, і, Гары, калі ты тут,
Я спадзяюся, што ў вас ўсё прайшло як мае быць, што з Гары ўсё добра, а вы не зрабілі анічога супрацьзаконнага, калі яго забіралі, бо ты ж ведаеш, Рон, Гары з-за гэтага можа трапіць ў бяду. Я так за вас непакоюся. Калі ўсё прайшло добра, адразу ж напішыце мне, але мяркую табе па магчымасці будзе лепей скарыстацца іншай савой, бо для гэтай кожны наступны палёт можа зрабіцца апошнім.
Цяпер я, вядома шмат часу трачу на выкананне заняткаў...” Яна сшалела, ці як?— з жахам пракаментаваў Рон, — зараз жа вакацыі!— “але ў наступную сераду мы з бацькамі збіраемся ў Лондан па новыя падручнікі. Так што, прапаную сустрэцца на Дыягон Алее.
Як толькі будзе магчымасць, дай мне ведаць аб усім, што адбываецца.
З любоўю, Герміёна.”
— Ну што, добрая прапанова, паедзем туды і набудзем усё неабходнае, — прамовіла місіс Візлі, пачынаючы прыбіраць са стала. — А сёння вы чым плануеце заняцца?
Гары, Рон, Фрэд і Джордж вырашылі пайсці да невялічкага загончыку, што належыў сям’і Візлі. Загончык з усіх бакоў быў аточаны дрэвамі, якія надзейна ўкрывалі яго ад жыхароў ляжалай унізе вёсцы, што дазваляла хлопцам уволю (канечне, калі не залятаць завысока) практывацца там у квідытчы. Канечне, яны карысталіся не сапраўднымі квідытчнымі мячамі, таму што цяжка было б растлумачыць нешта маглам, калі якісь з іх заляціць у вёску. Таму, Гары, Рон і блізняты кідалі адно аднаму яблыкі, па чарзе карыстаючыся гарыным Німбусам 2000, які быў занадта лепей за ронаў Метэор, які неаднаразова абганялі матылькі, што пырхалі навокал.
Праз пяць хвілін, трымаючы мётлы на плячах, яны ўжо спяшалі да ўзгорка на якім знаходзіўся загончык. Хлопцы і Персі з сабой запрасілі, але той сказаў ім што будзе вельмі заняты. Увогуле, Гары бачыў Персі, толькі за сталом, увесь астатні час, той замыкаўся ў сваім пакоі.
— Хацеў бы я ведаць, што ён задумаў?— пахмурліва прамовіў Фрэд. — У апошні час ён сам на сябе не падобны. Вынікі яго іспытаў прыйшлі за дзень да таго, як мы прывезлі цябе; Атрымаў дванаццаць П.Р.А.Ш.Ч.А.ў, а ён нават не ўзрадаваўся.
— П.Р.А.Ш.Ч.А. — гэта Простая Рэзультатыўная Адзнака Школьнай Чарадзейскай Адукацыі, — заўважыўшы здзіўлены выраз на гарыным твары, растлумачыў Джордж. — У Біла таксама было дванаццаць П.Р.А.Ш.Ч.А.ў. Калі мы не будзем асцярожнымі ў сям’і з’явіцца яшчэ адзін стараста школы. Падобнай ганьбы я не вытрымаю.
Біл быў, старэйшым з братоў Візлі. Ён і другі з братоў — Чарлі ўжо пакінулі Хогвартс. Гары не сустракаўся з імі, але ведаў, што Чарлі даследваў драконаў у Румыніі, а Біл працаваў у ягіпецкім аддзяленні чарадзейскага банка Грынгатс.
— Ня ведаю, як у мамы з татам атрымаецца набыць у гэтым годзе ўсё неабходнае да школы, — крыху памаўчаўшы, сказаў Джордж. — пяць камплектаў кніг Локхарта! А яшчэ Джыні неабходна набыць мантыю, палачку і шмат чаго іншага...
Гары не адказаў анічога. Ён адчуваў сябе няёмка. Бацькі пакінулі дзеля яго ў лонданскім сховішчы Грынгатса даволі вялізную купу грошаў. Хаця, канечне, гэтыя грошы можна было выкарыстаць толькі ў чарадзейскім свеце, бо за галеёны, сіклі і кнаты ў маглаўскіх крамах анічога немагчыма было набыць. Дурслі пра сваю спадчыну ён нічога не казаў, бо вырашыў, што іх жах перад усім чароўным знікне пры адной толькі ўзгадке аб вялізнай колькасці золата.
*
У сераду місіс Візлі пабудзіла ўсіх на золку. Хутка закінуўшы ў сябе па поўтузіна бутэрбродаў з беконам, усе нацягнулі на сябе паліто і згрудзіліся ля кухоннага коміна. Місіс Візлі узяла ў рукі нейкі горшчык і зазірнула ў сярэдзіну.
— Ён амаль скончыўся, Артур, — уздыхнула яна. — Сёння нам трэба будзе набыць яшчэ... ну добра, госці першыя! Гары, пасля цябе!