Пакуль Дадлі басцяўся паблізу з марозівам, Гары мыў вокны, машыну, касіў траўнік, упрыгожваў клумбы, падразаў і паліваў ружы ды перафарбоўваў садовую лаўку. Сонца неміласэрна паліла яго патыліцу. Ён ведаў, што не патрапіў бы на дадліну прынаду, калі б той не агучыў яго ўласныя думкі... можа ў яго і не было сяброў у Хогвартсе...
— Хацеў бы я, каб яны цяпер паглядзелі на знакамітага Гары Потэра, — раззлавана падумаў ён, угнойваючы клумбы. Яго спіна страшэнны балела, а па твары цяклі струменчыкі поту.
Было а палове на восьмую, калі яго ўшчэнт змучанага нарэшце паклікала цётка.
— Хадзі сюды! Толькі па газэтах!
Гары з палёгкаю апынуўся ў цяністай, бліскучай кухні. На халадзільніку ён убачыў пудзінг — вялізную гору ўзбітай сметанкі ўпрыгожанай цукровымі фіялкамі. А ў духоўцы шкварчэў вялізны кавалак свініны.
— Хуценька еш! Ці то хутка ўжо прыйдуць Мэйсаны!— гыркнула цётка, паказваючы Гары на кавалак сыра і два кавалкі хлеба на кухонным стале. Цётка была апранута ў жаўтлява ружовую кактэльную сукенку.
Гары вымыў рукі і прыняўся за сваю вартую жалю вячэру. Ледзь ён паспеў скончыць, як цётка шпульнула, яго талерку ў ракавіну і загадала:
— А цяпер наверх! Хуценька!
Прамінаючы гасцёўню, ён крайком вока пабачыў дзядзьку Вернана і Дадлі ў навюткіх смокінгах і гальштуках-бабачках. Толькі ён падняў нагу на першую прыступку сходаў, як ў дзверы пазванілі, а ля яго ўзнік раз’ючшаны дзядзька Вернан:
— Памятай, хлопча... адзін толькі гук...
Гары крадком дасягнуў свайго пакою, праслізнуў усярэдзіну, зачыніў дзверы і павярнуўся, каб паваліцца на ложак.
Але да яго жаху на ім ўжо нехта сядзеў.
РАЗДЗЕЛ ІІ
Перасцярога Добі
У Гары атрымалася не закрычаць, але ён быў блізкі да гэтага. На яго ложку сядзела істота з вялізнымі, падобнымі на крылы кажана, вушамі і пукатымі зялёнымі вачыма памерам з тэнісныя мячыкі. Гары зразумеў, што менавіта яна глядзела на яго сёння з загароджы.
Яны спазіралі адно на аднаго, а з першага паверху даносіўся голас Дадлі.
— Ці магу я прыняць вашыя палітоны, містэр і місіс Мэйсан?
Істота саслізнула з ложка і пакланілася так нізка, што кончыкам свайго доўгага носу дакранулася да дывана. Апранута яна была, як заўважыў Гары, у нешта нагадваючае старую навалачку з дзіркамі для рук і ног.
— Ммм... прывітанне, — знервавана прамовіў Гары.
— Гары Потэр!— прамовіла істота высокім голасам, які, як быў упэўнены Гары, быў чутны ажно ўнізе. — Вельмі доўга Добі жадаў сустрэцца з вамі, сэр... Гэта такі вялікі гонар...
— Д-дзякуй, — адказаў Гары, ён ціхінка прайшоў уздоўж сцяны і сеў на сваё крэсла, паблізу ад высокай клетцы, дзе спала Хэдвіг. Ён хацеў спытацца ў істоты, чым яна з’яўляецца, але вырашыў, што гэта прагучыць загруба, таму прамовіў. — А ты хто?
— Добі, сэр. Усяго толькі Добі. Добі — хатні эльф, — адказала істота.
— О... сапраўды?— сказаў хлопчык. — Не хачу быць грубым, ці штось падобнае... але зараз ня вельмі зручны час, каб у маім пакоі быў хатні эльф.
З гасцёўні пачуўся высокі фальшывы смех цёткі Пятуньі. Эльф апусціў галаву.
— Ня тое, каб я быў не задаволены тым, што ты сядзіш тут, — хутка прамовіў хлопчык, — але, ну, ці ёсць асаблівая прычына, каб ты сюды завітаў?
— О, так, сэр, — настойліва прамовіў Добі. — Добі прыйшоў паведаміць вам, сэр... гэта вельмі цяжка, сэр... Добі ня ведае з чаго пачаць...
— Прысядзь, — кажучы на ложак, ветліва сказаў Гары.
Да яго жаху, эльф імгненна... і вельмі шумна загаласіў.
— ПРЫСЕСЦІ!— пралямантаваў ён. — НІКОЛІ... НІКОЛІ ЯШЧЭ...
Гары быў упэўнены, што пачуў, як галасы унізе сціхлі.
— Прабач, — прашапатаў хлопчык. — Я зусім не жадаў цябе пакрыўдзіць.
— Пакрыўдзіць Добі?— быццам задыхаючыся, сказаў эльф. — Аніводзін чараўнік, яшчэ не прапаноўваў Добі сесці... як роўне...
— Шшш!— як мага больш суцяшальна прасыкаў Гары, аначасова спрабуючы пасадзіць Добі назад на ложак. Эльф сядзеў там, нагадваючы вялізную выродлівую ляльку, пакутуючую на ікаўку. Нарэшце, у яго атрымалася запанаваць над сабой. І ён сядзеў пазіраючы на Гары сваімі вялізнымі вачыма, вадкімі ад замілавання.
— Ты пэўна не сустракаў годных чараўнікоў, — спрабуючы яго падбадзёрыць, сказаў Гары.
Добі кіўнуў галавой. Потым, нечакана ён ўскочыў на ногі пачаў біцца галавой аб раму акна з крыкамі:
— ДРЭННЫ! ДРЭННЫ Добі!
— Не... што ты робіш?— ускочыўшы на ногі і спрабуючы пасадзіць эльфа на ложак прасыкаў Гары. Ад паднятага гармідара Хэдвіг прачнулася і пачала з асабліва моцным віскам біцца крыллем аб краты сваёй клеткі.