Як ён і чакаў, Рон чакаў яго, усё яшчэ поўнасцю апрануты, на ложку. Гары сеў на свой, і некалькі хвілінаў яны проста глядзелі адзін на другога.
— Яны размаўляюць пра зачыненне школы, — сказаў Гары.
— Люпін сказаў, што так і будзе, — сказаў Рон.
Была паўза.
— І што? — вельмі ціха сказаў Рон, нібы мэбля магла іх падслухаць, — вы знайшлі яго? Вы дасталі яго? Х…хоркрукс?
Гары пакачаў галавой. Усё тое, што здарылася вакол таго чорнага возера, здавалася зараз старым кошмаром. Ці сапраўды гэта адбылося некалькі гадзін тому назад?
— Вы не дасталі яго? — засмучана папытаў Рон. — Яго там не было?
— Не, — сказаў Гары. — Хтосьці ўжо ўзяў яго і падкінуў падробку на яго месца.
— Ужо ўзяў?
Не гаворачы ні словы, Гары дастаў падробны медальён з сваёй кішэні, адчыніў яго і перадаў Рону. Дэталёвае апавяданне магло пачакаць…сёння яно ўжо не мела значэння…нішто не мела значэнне, акрамя канца іх бязглуздай прыгоды, канца жыцця Дамблдора.
— Р.А.Б — прашаптаў Рон, — хто гэта яшчэ такі?
— Хто яго ведае, — поўнасцю апрануты Гары разлёгся на сваім ложку, унурачыся ў столь. Ён не адчуваў ні мізэрнай цікаўнасці адносна гэтага Р.А.Б. Ён нават сумняваўся, што яшчэ зможа калі-небудзь адчуваць цікаўнасць. Пакуль ён ляжаў, ён зразумеў, што ўсё апусцілася ў цішыню, Фоўкс больш не спяваў. І ён ведаў, нават не ўсведамляючы, адкуль ён гэта зразумеў, што фенікс пакінуў Хогвартс гэтак жа, як і Дамблдор пакінуў школу, пакінуў свет…пакінуў Гары.
30. Белае надмагілле
Усе заняткі былі спыненыя, а іспыты адкладзеныя. Частку школьнікаў спешна забралі з Хогвартса бацькі — раніцай пасля смерці Дамблдора, яшчэ да сняданку, з'ехалі блізняты Паціл, а Захарыю Сміта звёз выпраменьваючы пагарду бацька. Сімус Фініган наадварот катэгарычна адмовіўся суправаджаць маму дадому: яны ўстроілі гучны слоўны паядынак ля Галоўнага ўваходу,які скончыўся рашэннем адкласці паездку да канца пахавання. Місіс Фініган з цяжкасцю знайшла сабе месца для начлега ў Хогсмідзе, паколькі, як расказаў сябрам Сімус, чараўнікі і чараўніцы запоўнілі вёску, збіраючыся аддаць даніну павагі Альбусу Дамблдору.
Вучні малодшых класаў усхвалявана назіралі, як блакітная карэта велічынёй з дом, суправаджаемая дзюжынай гігантаў, з'явілася ў небе перад пахаванням і прызямлілася ля края Забароненага лесу. Гары бачыў з акна: высокая жанчына з цемнымі валасамі і аліўкавага колеру скурай сыйшла па прыступкам карэты і апынулася заключанай у абдымкі чакаючага яе Хагрыда. Тым часам афіцыйная дэлегацыя з Міністрам Магіі на чале ўжо знаходзілася ў замку. Гары рупліва засцерагаўся ад кантактаў з любым прадстаўніком, паколькі быў перакананы: рана ці позна яго абавязкова папытаюць ізноў аб мэтах апошняга падарожжа Дамблдора з Хогвартса.
Гары, Рон, Герміёна і Джыні зараз не разлучаліся. Выдатнае надвор'е нібы смяялася над імі. Гары прадстаўляў сабе, як усё магло выглядаць, калі б Дамблдор не загінуў. Яны праводзілі б гэты час разам у самым канцы навучальнага года. Іспыты ў Джыні завершаныя, хатняй работы больш няма… І гадзіна за гадзінай ён адмахіваўся тым, што гаварыў тое, што павінен быў сказаць, рабіў тое, што было правільна, паколькі апынулася занадта складаным пазбавіцца лепшай крыніцы абароны.
Яны наведвалі бальнічнае крыло двойчы ў дзень: Нэвіла ўжо выпісалі, але Біл заставаўся пад наглядам мадам Памфры. Яго шрамы выглядалі горш, чым калі. Фактычна, ён зараз быў падобны на Вар'яцкае Вока Грума, але з абоімі рукамі і з вачамі. У астатнім ж падабенства было дзіўным. Адзінае змяненне — зараз ён праяўляў адмысловую сімпатыю да недасмажаных біўштэксаў.
-…Як добра, што ён ажэніцца на мне, — радасна адзначала Флёр. — Бо брытанцы перрасмажываюць мяса. Я заўсёды гэта гаварыла.
— Відаць, мне прыйдзецца ўсёткі асвядоміць: ён, на самай справе, збіраецца ўзяць яе ў жонкі, — той жа вечар уздыхнула Джыні, углядаючыся разам з сябрамі праз адчыненае акно гасцёўні, як сумрак апускаецца на зямлю.
— Яна не такая ўжо дрэнная, — сказаў Гары. — Але сварлівая, — хутка дадаў ён, заўважыўшы здзіўленне Джыні. Дзяўчына неахвотна ўсміхнулася.
— Добра. Думаю, калі мама вытрымае гэта — я таксама змагу.
— Хтосьці яшчэ з знаёмых загінуў? — пацікавіўся Рон у Герміёны, уважліва парглядаўшай "Вечаровы прарок".
Дзяўчына ўздрыгнула ад рэзкасці яго голасу.
— Не, — адказала яна, зварачваючы газету. — Яны ўсё яшчэ шукаюць Снэйпа, але ніякіх слядоў…
— Вядома, іх няма, — абурыўся Гары, які злаваўся кожны раз, калі абмяркоўвалі дадзенае пытанне, — Яны не знойдуць яго, пакуль не вызначаць дзе Валан дэ Морт. А судзячы па таму, што ў іх яшчэ не атрымоўвалася гэта зрабіць…