Выбрать главу

Журботны Карнэліўс Фадж прайшоў да першага рада, цяробячы свой зялены кацялок, як звычайна; за ім ішла ўслед Рыта Скітэр з нататнікам у руцэ, а за ёй з раз'юшанасцю Гары выявіў Далорас Амбрыдж з непераканаўчым выразам смутку на твары і чорным аксамітавым бантам на валасах. Пры выглядзе кентаўра Фларэнца, які стаяў падобна вартавому ля края вады, яна спешна вырашыла перамясціцца куды-небудзь далей.

Нарэшце, усе выкладчыкі прыйшлі. Гары бачыў панурага і вялікаснага Скрымжэра радам з Макгонагал. Яго цікавіла толькі адно: у ці самым справе Скрымжэру і астатнім важным людзям шкада Дамблдора. Але ў наступнае імгненне ён забыўся аб нелюбові да Міністэрства. Многія аглядаліся ў пошуках крыніцы трывогі.

— Гэта там, — прашаптала Джыні Гары на вуха.

І ён убачыў іх у чыстай, асветленай сонцам вадзе, у некалькіх цалі ад паверхні, што нагадала яму аб Інферы; хор русалак спяваў на дзіўнай невядомай мове, іх валасы струменіліся вакол, а твары бляднелі ў возеры. Ад музыкі кроў стыла ў жылах, але гэта не было прыкрым. У ёй гаварылася аб страце і адчаі. Зірнуўшы ў дзікія твары выканаўцаў, Гары адчуў: ім, прынамсі, на самай справе шкада Дамблдора. Затым Джыні ізноў пхнула яго, і ён аглянуўся.

Хагрыд марудна ўзнімаўся па мармуровым прыстыпкам. Ён ціха плакаў, твар бліскацеў ад слёз, а на руках, абверчанае ў пурпурны аксаміт з залатымі зоркамі, знаходзілася цела Дамблдора. Востры боль працяў сэрца Гары ад убачанага: на імгненне дзіўная музыка і ўсведамленне, што цела Дамблдлора так блізка, нібы забралі усю цеплыню гэтага дня. Рон збляднеў і выглядаў шакаваным. Джыні і Герміёна глыталі слёзы.

Яны дрэнна зразумелі, што адбылося потым. Хагрыд здаеццца паклаў цела на стол. Зараз жа ён сыходзіў па прыступкам, гучна ўсхліпваючы і выклікаючы тым самым абураныя погляды ад некаторых, накшталт Далорэс Амбрыдж. Гары пастараўся па-сяброўску падтрымаць яго, але вочы велікана так распухлі, што заставалася толькі дзівіцца як ён бачыць, куды ісці. Гары паглядзеў на апошні рад, куды накіроўваўся Хагрыд, і ўбачыў хто суправаджаў яго — апрануты ў жылет і куртку памерам з невялікі шацёр гігант Грох. Яго велізарная выродлівая валунападобная галава ківала, разумеючы, па-людску. Хагрыд сеў побач са стрыечным братам і Грох пагладзіў яго па галаве так, што ў крэсла зламаліся ножкі. Гары нават усміхнуўся на імгненне. Але музыка сціхла, і ён ізноў паглядзеў наперад.

Маленькі чалавечак у чорнай мантыі падышоў да цела Дамблдора. Гары не чуў, аб чым ён гаварыў. Толькі некаторыя словы, накшталт: "веліч душы", "інтэлектуальнае садзейнічанне" і "велізарнае сэрца" — не задужа важна, вельмі малая частка таго, што Гары ведаў аб дырэктары. Ён раптам прыпомніў яго ідэю аб некалькіх словах: "лапух", "бурбалка", "рэштка", "выкрут", і ізноў яны выклікалі ўсмешку. Што ж гэта ўсё для яго значыла?

Пачуўся ўсплеск злева ад яго — русалкі з'явіліся на паверхні паслухаць. Ён памятаў, як Дамблдор схіліўся да вады два года назад непадалёк адгэтуль і размаўляў з русалкамі на іх мове. Гары здзіўляўся, дзе дырэктар вывучыў яе. Было так шмат, аб чым ён ніколі не пытаў у яго, і што ён павінен быў расказаць яму…

І затым, без папярэджання, прыйшло разуменне — страшная праўда, больш поўная і бяспрэчная, чым калі-небудзь. Дамблдор памёр, сыйшоў… Хлопчык да болю сціснуў у руцэ ледзяны медальён, але не змог спыніць гарачыя слёзы, што пакаціліся з яго вачэй.

Ён адвярнуўся ад Джыні і астатніх да возера, леса, а чалавек у чорным працягваў манатонна гаварыць… Сярод дрэваў пачаўся нейкі рух — кентаўры таксама прыйшлі аддаць даніну павагі Альбусу Дамблдору. Яны не выходзілі на адкрыы абшар, але Гары іх бачыў: стаячыя вельмі ціха ў цені, назіраючыя за чараўнікамі. І ён прыпомніў сваё першае жахлівае падарожжа ў Забаронены лес, як ён упершыню даведаўся, што там быў Валан дэ Морт, і першую сустрэчу з ім, і як яны з Дамблдором абмяркоўвалі потым бітву. Гэта вельмі важна, гаварыў дырэктар, ваяваць ізноў і ізноў, працягваць змагацца і толькі тады зло засне, але не знікне назаўжды…

І Гары бачыў вельмі выразна: пад гарачымі сонечнымі прамянямі адзін за адным перад ім з'яўляліся людзі — яго мама, бацька, хросны і, нарэшце, Дамблдор, — яны імкнуліся абараніць яго, але зараз усё скончылася. Ён не дазволіць больш нікаму ўстаць між ім і Валан дэ Мортам; павінен пазбавіцца ад ілюзіі: шчыт з бацькоў зможа яго абараніць. Больш не будзе абуджэння ад начнога жаху і супакойваючага шэпту ў цемры, што ён у бяспецы — гэта было толькі ў яго ўяўленні. Апошні і найвялікшы з яго абаронцаў загінуў, і ён зараз больш адзінокі, чым калі-небудзь.